Грамадства88

Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа на манер ГУБАЗіКа. Цяпер хлопца змусілі звярнуцца да «беглай апазіцыі і псеўдаправаабаронцаў»

Учора юрфак БДУ ў інстаграме апублікаваў відэа са студэнтам трэцяга курса, які прасіў прабачэння за дыскрэдытацыю БРСМ і адміністрацыі факультэта. Відэа было знята на манер ГУБАЗіКа. Сёння з'явілася новае відэа. 

Учора юрфак апублікаваў сторыз у сваім інстаграм-акаўнце. У ім студэнт-трэцякурснік на фоне эмблемы БДУ і выявы Феміды выбачаецца перад адміністрацыяй факультэта і БРСМ.

«Я, студэнт трэцяга курса БДУ, дазваляў сабе распаўсюджваць звесткі, якія дыскрэдытавалі адміністрацыю юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць БРСМ юрыдычнага факультэта. Сваю віну цалкам прызнаю, каюся. На аснове сваіх памылак рэкамендую моладзі пільна сачыць, што, каму, дзе і ў якой сітуацыі яны гавораць, а таксама працаваць на карысць сваёй краіны», — агучвае ў відэа студэнт тэкст, які, відавочна, яго прымусілі сказаць.

Сёння «Наша Ніва» звязалася з адміністрацыяй факультэта і БРСМ з просьбай пракаментаваць відэа.

І вось цяпер у акаўнце юрфака БДУ зʼявілася новае відэа з тым жа студэнтам. Ён зноў выбачаецца і гэтым разам просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт. Гэты зварот ён накіраваў «збеглай апазіцыі» і «некампетэнтным праваабаронцам».

Каментары8

  • 888
    24.05.2023
    чем ему угрожали, интересно
    неужели обещали исключить из универа, где приходится записывать такие унизительные видосы?
    если реально только этим - то не жаль ни капельки
  • Лукашыст, 3%, правакатар і наўпрост з-куркі-сын. Не нівіраятны.
    24.05.2023
    Нармалёвы студэнт, гнуткі як ромка пратасаў.
    Расце кадр, ў хуткім часе ён будзе спецыялістам па катаванням.
  • Лол
    24.05.2023
    Юрфак БДУ пераўтвараецца з кузні нацыянальных юрыдычных кадраў у правінцыйны кадыраўскі ўнівер. Хаця, гледзячы на пракурораў і судзьдзяў, можа ён такім заўжды і быў, проста пудрыў носік і націраў бураком шчочкі, каб выглядаць больш рэспектабельна. Гонар універа ратуюць толькі адвакаты, скончыўшыя яго. Спадзяюся, што ў будучым яны стануць базай для аднаўлення праваахоўнай і судовай сістэмы. А яшчэ, калі кажуць "нам няма кім хутка замяніць суддзяў", прапаную паглядзець на 4-5 курс выпускнікоў. Гэтыя дзеці будуць у сто разоў больш кампетэнтныя і справядлівыя, чым абвіслыя лукашысцкія кадры. Таму маладым будзе ў нас дарога, а хто прымусіў юнака прыніжацца, той як корак з бутэлькі выляціць з універа. Вашыя "заслугі" навідавоку. Вы не юнака прынізілі, вы універсітэт свой прынізілі, сваю прафесію і гонар мундзіра. Накой чорт вы такія новай сістэме, якая ад вас карысць ?!

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?6

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць