Грамадства88

Латушка: Самай моцнай санкцыяй супраць Расіі была бы ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі

Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення заявіў у інтэрв'ю польскаму медыя-выданню Onet.pl.

Павел Латушка Pavel Latushko Павел Латушко
Павел Латушка падчас інтэрв'ю. Стоп-кадр відэа

У інтэрв'ю — у традыцыях польскіх медыя інтэрв'ю часта здымаюць проста ў машыне па дарозе на працу — Павел Латушка выказаў меркаванне, што Лукашэнка вельмі баіцца контрнаступлення Украіны. Таму не хоча ў апошні час перадаваць боепрыпасы, зброю, ракеты Расіі.

«Ён прадугледжвае сітуацыю, калі пасля ўкраінскага контрнаступлення вайна можа апынуцца на тэрыторыі Беларусі. Тады яму можа не хапіць сродкаў на тое, каб весці вайну», — лічыць палітык.

Латушка заўважае, што на гэтую тэму можна толькі тэарэтычна разважаць, і падкрэслівае, што ніхто не хоча вайны на тэрыторыі Беларусі. У той жа час байцы Палка Каліноўскага пастаянна гавораць, што прыйдуць вызваляць Беларусь.

Ён нагадаў, што Лукашэнка аддаў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны. І гэта злачынства. Зразумела, што гэта было ўзгоднена з Пуціным яшчэ перад вайною. Таму гэта сумесная вайна, якая вядзецца Лукашэнкам і Пуціным.

Палітык задаецца пытаннем, як можна скончыць вайну, як паскорыць перамогу Украіны. І дае на яго свой адказ:

«Самая моцная санкцыя, якая можа быць уведзеная адносна Расіі, — гэта ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі. Тое, што цяпер Лукашэнка не знаходзіцца пад увагай Захаду, ёсць вялізнай стратэгічнай памылкай».

Латушка падкрэслівае, што ніхто не мае стратэгіі, што рабіць з Лукашэнкам, за выключэннем адной краіны — і гэтая краіна называецца Расійская Федэрацыя.

Палітык адзначае памылковы погляд еўрапейскіх палітыкаў, што тыя «не ціснуць на Лукашэнку, бо іначай гэта будзе збліжаць яго з Расіяй».

«Пуцін да гэтага часу не забраў Беларусь толькі таму, што ён гэтага пакуль не хоча. Калі захоча, то гэта зробіць. І ў гэтым роля Лукашэнкі нулявая», — мяркуе Латушка.

На думку Латушкі, Захад мае інструменты, але не хоча іх выкарыстоўваць для падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі.

«Можа, мы маем завышаныя чаканні. Але, на мой погляд, хутчэй Захад мае заніжаныя жаданні ў выкарыстанні існых інструментаў. Неабходнае прызнанне Ціханоўскай як кіраўніцы Беларусі і Пераходнага кабінета як урада Беларусі».

Латушка згадвае, як 2 верасня 2020 года сустракаўся ў Польшчы з міністрамі замежных спраў сямі краін Еўропы. Па яго словах, тады яны заявілі: «Мы не будзем уводзіць санкцый супраць Лукашэнкі. Можа яшчэ ўдасца дамовіцца».

«І так выглядае, што на працягу ўсіх 30 гадоў кіравання Лукашэнкі ўсе думаюць, што гэтае кіно можна чарговы раз паглядзець. І чарговы раз робяць тыя ж памылкі»,

— заўважае палітыкі і падкрэслівае: «Моцныя, адчувальныя санкцыі. Толькі санкцыі, якія прыводзяць да эканамічнага шоку. Пакаранне злачынцаў».

Павел Латушка адзначае, што Захад мае стратэгію адносна Расіі. Яна скіраваная на аслабленне арміі, абмежаванне фінансаў, крымінальную адказнасць Пуціна і яго паплечнікаў. Але якая стратэгія адносна Беларусі?

«Адносна Лукашэнкі Еўрапейскі саюз за апошні год не ўвёў ніякіх новых санкцый. Ці можна праводзіць адначасова адну стратэгію адносна Расіі, а іншую — адносна Беларусі, калі маем у існасці супольны саюз дзвюх краін?

На сёння найбольшай пагрозаю для незалежнасці Беларусі ёсць рэжым Лукашэнкі, які робіць усё, каб уцягнуць Беларусь у абдымкі Расіі», — мяркуе Луташка.

Палітык адзначае, што Пуцін хацеў ваенным шляхам акупаваць Украіну, а неваенным, эвалюцыйным спосабам — Беларусь. І гэты сцэнар рэалізуе.

«Ëн хацеў зʼесці галоўную страву — Украіну, але не ўдалося. Атрымаў у зубы. Цяпер нацэліўся на дэсерт. І гэты дэсерт ён зʼесць. Ім будзе Беларусь. І стратэгія, якая заключаецца ў тым, каб не мець ніякіх планаў адносна Лукашэнкі, — вялікая памылка.

Бо заўтра ў Беларусі будзе Расія. Пытанне толькі ў тым, ці захоча Пуцін мець Беларусь як члена ААН з сваім сцягам і голасам або не. Але перад выбарамі павінен будзе паказаць расіянам, што нечага дасягнуў».

Латушка ў сваіх развагах згадаў словы, якія 15 лютага 2022 года Пуцін выказаў канцлеру Германіі Олафу Шольцу: «Не павінны існаваць ні Украіна, ні Беларусь».

«І што робіць Захад? Нічога. Чакае, калі Пуцін гэта рэалізуе», — мяркуе беларускі палітык.

Латушка таксама нагадаў аб тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, пастаянна ідуць затрыманні, расце колькасць палітычных вязняў. Па сваім узроўні рэпрэсіі самыя значныя за апошнія 50 гадоў на прасторах Еўропы. І ў гэты час у Бруселі разгортваецца дыскусія аб тым, ці ўводзіць санкцыі адносна Лукашэнкі.

«Адна з еўрапейскіх краін прапануе адмену санкцый адносна калійных угнаенняў. Яны закранаюць найбуйнейшае прадпрыемства, на якім Лукашэнка незаконна зарабляе. І навошта гэта рабіць?

Бо голад у свеце. Але гэта не праўда. ААН паведаміла, што няма росту цэн на спажывецкія тавары, калі мы гаворым аб цэнах у далярах ці еўра.

Па-другое. Нашы ўгнаенні ніколі не прадавалі ў Афрыцы. Па-трэцяе, прадпрыемства «Беларуськалій» фінансуе нелегальную дэпартацыю дзяцей з Украіны. Гэта ваеннае злачынства. Але некаторыя нашы партнёры прапаноўваюць адмяніць санкцыі і даць Лукашэнку зарабіць.

І на што зарабіць? На боепрыпасы, вучэнні расійскіх войскаў, на пабудовы новых карных устаноў, катаванні палітычных вязняў», — прыводзіць аргументы Латушка.

У інтэрвʼю таксама было закранутае пытанне ўзаемасувязі перамогі Украіны ў вайне і зменаў у Беларусі. Палітык адзначыў, што перамога Украіны будзе матывацыяй для беларускай супольнасці.

Калі Пуцін у гэтай сітуацыі будзе слабы, не будзе мець магчымасці эфектыўна кіраваць арміяй і выслаць вялікую колькасць расійскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, каб задушыць пратэсты, то шанцы на змену ўлады існуюць.

Калі ж перамога Украіны не прывядзе да нейкіх палітычных праблем у Маскве, то ў гэтым выпадку сітуацыя выглядае складанай.

«Бо дастаткова званка Лукашэнкі Пуціну, і ён вышле войскі на тэрыторыю Беларусі. І гэта рэальнасць. Я прагматык. Мы гэта ўсё разумеем і рыхтуем свой план дзеянняў. Наколькі ён будзе эфектыўны — пабачым», — адзначыў Латушка.

Чытайце яшчэ:

Латушка чыноўніцы ААН: Вам мала палітвязняў і вымушаных мігрантаў?

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

Латушка заявіў пра гатоўнасць на прапанаваны Лукашэнкам абмен. Але з трохі змененымі ўмовамі

Каментары8

  • даведка
    25.05.2023
    Латушко на фото ещё едет на конференцию в Польшу или уже, как и обещал, возвращается с неё в Беларусь?!
  • mikola
    25.05.2023
    Mne adno ni dae spakoiu=Jak LIKVIDAVAC Rezym ?  Hocza praisnavac jasce 100 god !
  • Valadzimir
    25.05.2023
    «Самая моцная санкцыя, якая можа быць уведзеная адносна Расіі, — гэта ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі."...  "Тое, што цяпер Лукашэнка не знаходзіцца пад увагай Захаду, ёсць вялізнай стратэгічнай памылкай»... «Ëн хацеў зʼесці галоўную страву — Украіну, але не ўдалося. Атрымаў у зубы. Цяпер нацэліўся на дэсерт. І гэты дэсерт ён зʼесць. Ім будзе Беларусь." і г.д... 
    Які вялікі набор "глыбокіх" мысліцельных бурбалак.

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 100 тысяч подпісаў11

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →