Эканоміка11

Павялічылі кошт праезду па беларускіх платных дарогах

У Беларусі павялічылі тарыфы на праезд грузавога транспарту па платных аўтадарогах краіны, вынікае з пастановы Мінтранса № 24 ад 16 мая 2023 года.

Для аўтамабіляў з масай большай за 3,5 тоны тарыф для транспартных сродкаў з дзвюма восямі павышаецца на 1,1 еўрацэнта да 10,1 еўрацэнта за кіламетр, з трыма восямі — на 1,1 еўрацэнта да 12,6 еўрацэнта за кіламетр, з чатырма і больш восямі — на 0,7 еўрацэнта да 15,2 еўрацэнта за кіламетр.

Тарыф за карыстанне платнымі дарогамі за 15 каляндарных дзён дзеяння электроннага пропуску павышаецца адразу на 4 еўра да 18 еўра, за 30 каляндарных дзён — на 6 еўра да 28 еўра, за каляндарны год — на 21 еўра да 96 еўра.

Павялічваюцца і санкцыі за неаплату ці няпоўную аплату. Разавы тарыф для транспартных сродкаў масай да 3,5 тоны ў дачыненні да фактаў неаплаты павышаецца на 2 еўра да 12 еўра; для транспартных сродкаў масай большай за 3,5 тоны ў дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты — на 1 еўра да 16 еўра, у дачыненні да фактаў неаплаты — на 2 еўра да 32 еўра.

Каментары1

  • Ркацітэлі
    28.05.2023
    Гэта толькі буйнавагавікоў тычыцца ? Бо я во надоечы плаціў 14 ёю. за легкавік. А гэта ж было пасьля 16 траўня...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць