Грамадства

Страціла каля 15 кг, зарабляе 3 рублі. Якія апошнія навіны былі пра Марыю Калеснікаву, з якой тры месяцы няма сувязі

Прайшла тысяча дзён з таго часу, як у Мінску затрымалі Марыю Калеснікаву — адну з галоўных фігур падзей 2020 года. Ужо тры месяцы пра яе, як і пра многіх іншых палітвязняў, няма ніякай інфармацыі. Больш за ўсё за Марыю перажываюць яе блізкія — тата і сястра. «Люстэрка» пагаварыла з яе сястрой — Таццянай Хоміч. 

Таццяна Хоміч і Марыя Калеснікава. Фота: асабісты архіў Таццяны Хоміч

Таццяна кажа, што апошні ліст ад сястры сям'я атрымала 15 лютага. Гэта былі паштоўкі для таты. З таго часу ўсякая камунікацыя з Машай спынілася.

— Маша пісала, што атрымала лісты ад мяне і ад таты. Пісала, што татавы даходзяць лепш, чым мае. Прасіла не турбавацца пра яе здароўе: у калоніі ёй аказваюць медыцынскую дапамогу, яна п'е таблеткі. Перадавала велізарныя прывітанні ўсім родным, блізкім і сябрам. Прасіла бацьку берагчы сябе і казала, што ўсіх любіць. Была яшчэ маленькая паштовачка з адной фразай: «Татачка, усё будзе добра».

Тата бачыў Марыю 5 снежня, адразу пасля аперацыі (у канцы лістапада мінулага года Марыю шпіталізавалі з калоніі з перытанітам, які ўзнік праз прабадзенне язвы). 

— Яна была яшчэ вельмі слабая, але бадзёра ўсміхалася. Гэта была іх першая сустрэча за два гады, калі можна было абняць адно аднаго. Раней яны маглі бачыцца толькі праз шкло ў пакоі для спатканняў у калоніі або праз клетку ў зале суда.

Таццяна распавядае, што ў канцы студзеня — пачатку лютага ўжо ў калоніі з Машай змог сустрэцца адвакат.

Ёй рабілася лепш, але было відаць, што яна страціла шмат вагі. Казала, каля 15 кілаграмаў.

Таццяна гаворыць, што кансультавалася з доктарам, і той сказаў, што Машы пасля аперацыі патрэбная спецыяльная дыета.

— Мне страшна за сястру. Тры месяцы ніякай інфармацыі. Не ведаю, што і думаць.

Яна гаворыць, што да турмы ў Марыі не было праблем са страўнікам.

У сакавіку сям'я даведалася, што Маша знаходзіцца ў ПКТ (рэжым у памяшканні камернага тыпу больш строгі, чым у агульнай калоніі. Зняволеным дазваляюць траціць менш грошай на пакупкі ў турэмнай краме, іх выводзяць на 30-хвілінны шпацыр адзін раз на дзень. — Заўв. рэд.).

— Думаю, яна па-ранейшаму там, — гаворыць Таццяна. 

Яна распавяла, што з самага пачатку ў калоніі Машы не дазваляюць размаўляць з іншымі жанчынамі, а ім — з Машай.

Яе пастаянна суправаджае хтосьці з ахоўнікаў. Нават у прыбіральню.

Маша носіць на адзенні жоўтую бірку (гэта азначае, што яе паставілі на прафулік як схільную да небяспечных дзеянняў.

Таксама Машы забаранілі займацца спортам. Зусім. «Гэта вялікі ўдар, таму што яна актыўны чалавек, любіць падтрымліваць сябе ў форме».

У таты было адно кароткатэрміновае спатканне (4 гадзіны) з ёй у кастрычніку 2022 года. Хоць такіх спатканняў мусіць быць некалькі на год. Яшчэ зняволеным належыць адно доўгатэрміновае — на суткі і даўжэй. Але адміністрацыя калоніі кожны раз знаходзіла прычыны, каб адмаўляць Машы.

— Надуманыя падставы: штрафы за тое, што яна нібыта нагрубіла камусьці, кагосьці перабіла. Штрафы назапашваюцца, і чалавека пазбаўляюць сустрэч, званкоў, перадач. 

Маша хацела атрымліваць дыстанцыйную адукацыю ў калоніі, але ёй адмовілі.

Там ёсць бібліятэка, але няма часу чытаць. Графік працы — шэсць дзён на тыдзень (а часам і сем) па 6−7 гадзін. Пасля працы часта дадатковыя нарады: прыборка тэрыторыі, дапамога на кухні і г. д.

Сям'я спрабавала перадаць Машы флейту (Марыя Калеснікава — прафесійная музыка, грае на флейце), але «правілы ў турмах простыя: дазволена перадаваць толькі тое, што ёсць у спісе для перадач». Музычных інструментаў там няма.

Марыя працуе ў калоніі швачкай.

— Маша расказвала, што першыя некалькі месяцаў яна нават прасоўвалася па «кар'ернай» лесвіцы (смяецца). Ёй павышалі разрад. Думаю, у нейкі момант адміністрацыя зразумела, што кар’ера Машы занадта імклівая і перастала прысвойваць разрады. Асаблівых дэталяў не ведаю. Маша казала, што праца вельмі аднастайная, — распавядае Таццяна. 

На пытанне, ці плацяць за працу, Таццяна кажа:

— Маша называла лічбу — не больш за 3 рублі ў месяц.

Таццяна Хоміч гаворыць, што беларусы ёй з татам пішуць, але «ўсё менш і менш».

Марыя Калеснікава з бацькам Аляксандрам Калеснікавым. Фота: прэс-служба Віктара Бабарыкі

— Самы вялікі водгук быў адразу пасля Машынага затрымання ў 2020 годзе. Сотні паведамленняў за месяц. Потым было некалькі ўсплёскаў цікавасці: калі Машы вынеслі прысуд, калі яна трапіла ў бальніцу. Але з часам падтрымка меншае, і вельмі горка ад гэтага.

 У калонію Машы людзі пішуць, але ёй лісты не даходзяць.

— У лютым у нас знікла сувязь з Машай, але на той момант ёй ужо год не прыходзілі лісты ні ад кога, акрамя блізкіх. Адвакат спрабуе прарваць гэтую блакаду, але беспаспяхова.

Каментары

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →