Форвард пацвердзіў, што пераходзіць у «Інтэр Маямі».
«Я прыняў рашэнне, што перайду ў Маямі. Я ўсё яшчэ не ўпэўнены, ці зачынена ўгода на 100 адсоткаў ці можа чагосьці не хапае, але мы прынялі рашэнне працягнуць шлях там.
Я пакідаю Еўропу. Па праўдзе кажучы, у мяне былі прапановы ад іншых еўрапейскіх клубаў, але я нават не прыглядаўся да іх. (…) Прыйшоў час адправіцца ў МЛС [Амерыканская футбольная ліга — НН], каб жыць футболам па-іншаму і атрымліваць задавальненне кожны дзень», — цытуе Месі sports.es.
У канцы мінулага тыдня Месі пакінуў ПСЖ, за які гуляў два сезоны. Паведамлялася, што ён можа перайсці ў саудаўскі «Аль-Хіляль» або вярнуцца ў «Барселону».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары