Свет22

«Яны павінны быць там першымі, каб ратаваць жыцці». Зяленскі раскрытыкаваў ААН і Чырвоны Крыж за рэакцыю на разбурэнне Кахоўскай ГЭС

Супрацоўнікі ААН і Чырвонага Крыжа павінны быць на месцы катастрофы ў Херсонскай вобласці, якую затапіла ў выніку прарыву Кахоўскай ГЭС, аднак іх там няма. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Bild, як піша «Медуза». Ён адзначыў, што расчараваны рэакцыяй гэтых арганізацый на запыты Украіны аб дапамозе.

«Мы не атрымалі адказу. Я шакаваны», — сказаў прэзідэнт Украіны, адзначыўшы, што калі рэакцыя і была, то вельмі дыпламатычная.

«Тое, што цяпер адбываецца, — гэта трагедыя. Экалагічная катастрофа і чалавечая катастрофа. Людзі, жывёлы загінулі. З дахаў затопленых дамоў людзі могуць бачыць тапельцаў, якія праплываюць міма. Гэта можна бачыць з іншага боку. Вывезці людзей з акупаванай часткі Херсонскай вобласці вельмі складана», — дадаў Зяленскі.

У выніку разбурэння плаціны, якое адбылося раніцай 6 чэрвеня, былі падтопленыя каля пяці тысяч жылых дамоў у Херсонскай вобласці. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што плаціну ўзарвалі расейскія вайскоўцы. У Крамлі заяўляюць, што плаціна знішчаная «ў выніку злачынных дзеянняў з боку ўзброеных фармаванняў Украіны».

Чытайце таксама:

Чырвоны Крыж вінавацілі ў дачыненні да фальсіфікацыі выбараў. Арганізацыя абяцала разабрацца. Глядзіце, як разабраліся

Генсака беларускага Чырвонага Крыжа вінавацяць у гамафобіі

Каментары2

  • Не шутка
    07.06.2023
    Так, ААН і гэты крыж просто фікцыя, дарэмная страта грошай на ўтрыманьне зграі бюракратаў. Прыйдзе такі пу.... і усяму прыйдзе пі. Покі свет не ўсвядоміць свае еднасці, асабліва перад такімі выклікамі, якія ствараюць небяспеку існавання самаму чалавецтву, такія аб’яднанні ніц не вартыя. Пытанне, як тое зрабіць, каб людзі жылі па глабальных законах, а не вар’яцелі, нападаючы адзін на аднаго .....
  • Владислав
    07.06.2023
    Бюракратычныя структуры даўно забыліся, якія функцыі яны павінны выконваць, каб апраўдаць сваё існаванне.
    Яны з задавальненнем займаюць цёплыя пасады і нічога не робяць...

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок58

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»6

У Расіі ўплывовага эканаміста звольнілі за прагноз паражэння РФ у вайне на знясіленне18

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць