Культура44

У Вільні адбудзецца творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым. Тэма — жанчыны ў паўстанні Каліноўскага

Сустрэцца з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым запрашаюць Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org і прастора CreateCulture Space.

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863-1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні, сярод якіх:

— «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»; 

— «Імёны свабоды», у якой змяшчаюцца 410 партрэтаў барацьбітоў за наш край з часоў Касцюшкі да нашых дзён; 

— «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі».

Пасля сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі аўтара. На жаль, кнігі прадаюцца толькі за наяўныя грошы, арганізатары просяць прабачэння за нязручнасці.

Уладзімір Арлоў — аўтар бестселераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта…».

Дата: 24 чэрвеня (субота)

Час: 18.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня

Каментары4

  • Лютый
    14.06.2023
    Хорошо б пошла тема белорусских трансгендеров в борьбе за свободу.
  • Меркаванне
    22.06.2023
    Очань актуальна
  • Mastul
    22.06.2023
    Жанчыны бязумоўна гралі значна большую ролю ў паўстаньні 1863 года (і ранейшых), чым абывацелі звыклі думаць. І пакараньняў на іх прышлося так сама нямала. Дастаткова ўзгадаць спасылку ў Сібір за нашэньне трауру (па ахвярах паўстаньня).

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі2

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хімію6

Уводзіцца новая сістэма знакаў для інфармавання турыстаў1

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі2

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →