Свет66

«Ён цяпер сустракаецца з Богам». У Мілане развіталіся з Сільвіа Берлусконі

У міланскім саборы ў сераду адбылася цырымонія развітання з былым прэм'ер-міністрам Італіі і лідарам партыі «Наперад, Італія!» Сільвіа Берлусконі. У краіне раней абвясцілі дзень нацыянальнай жалобы.

Сямейнікі былога прэм'ер-міністра Італіі (злева направа): брат Паола, дачка Марына, партнёрка Марта Фашына, развітваюцца з труной Сільвіа Берлусконі ля гатычнага сабора Мілана на поўначы Італіі. Фота Luca Bruni / AP

Абкладзеную ружамі труну Берлусконі паднялі з катафалка і ўнеслі ў Міланскі сабор для памінальнай імшы пад апладысменты тысяч людзей, якія сабраліся, каб развітацца з экс-прэм'ерам, як піша «Еўрапейская праўда».

У сваім выступе арцыбіскуп Мілана Марыа Дэльпіні падкрэсліў неадназначнасць фігуры Берлусконі, адзначыўшы, што ён быў бізнэсоўцам, які меў поспехі і няўдачы, палітыкам, які перамагаў і прайграваў, і асобай, якая імкнулася да славы і мела прыхільнікаў і нядобразычліўцаў.

«Але ў гэты момант развітання і малітвы, што мы можам сказаць пра Сільвіа Берлусконі? Ён быў чалавекам: імкненне да жыцця, імкненне да любові, імкненне да радасці. Ён — чалавек, і цяпер ён сустракаецца з Богам», — дадаў ён.

На развітанні з Берлусконі прыйшлі першыя італьянскія дзеячы, у прыватнасці прэм'ер-міністр Джорджа Мелоні і прэзідэнт Серджа Матарэла, а таксама экс-прэм'еры Матэа Рэнцы, Паола Джэнцілоні і Марыа Драгі.

Сярод замежных гасцей прысутнічалі прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан і эмір Катара шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані.

Сільвіа Берлусконі памёр у панядзелак на 87-м годзе жыцця. Перад смерцю ён трапіў у бальніцу.

Паводле медыя, у Берлусконі дыягнаставалі хранічны міеламонацытарны лейкоз — рэдкі тып раку крыві, які характэрны для пажылых пацыентаў.

Каментары6

  • Inna
    15.06.2023
    «Ён зараз сустракаецца з Богам» i разам устрояць бунга бунга 
  • умка
    15.06.2023
    ну з вышэбога ужо ж сустракаўся
  • Рвотная масса
    15.06.2023
    Скорее с Сатаной. Таких еще поискать нужно.

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні10

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА8

Цыклон «Вілья» прынясе ў Беларусь штармавы вецер і моцныя дажджы2

У Мінгарвыканкаме расказалі, колькі датацый выдзяляюць на грамадскі транспарт2

Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала ФОТА1

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы2

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы7

Мураванку Храптовічаў пад Навагрудкам прадалі за дзве базавыя адзінкі

Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць