Грамадства55

Былая доктарка з калоніі, дзе загубілі Вітольда Ашурка, пайшла на павышэнне

На мінулым тыдні мы пісалі, што начальніца медыцынскай часці, якая працавала ў шклоўскай калоніі на момант смерці Ашурка, звольнілася адтуль месяц таму. Пра тое, што з ёй сталася далей, было невядома, а цяпер пра тое дазналася «Люстэрка».

Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй, распавяла «Люстэрку», што Наталля Дабрадзеравец пайшла на павышэнне і цяпер працуе ў ЛПП № 7 у Магілёве:

«У Шклове была начальніцай медыцынскай часці — у Магілёве яна намесніца начальніка ўстановы па лячэбна-прафілактычнай рабоце. Там была маёрам — тут падпалкоўнік. Гэта ні з чым не звязана, яна проста пайшла на павышэнне».

У ЛПП №7, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як жыхарка горада, пацвердзілі, што Наталля Дабрадзеравец там працуе: «Яна кожны дзень на службе, з 8 да 17».

Суразмоўца «Люстэрка» ахарактарызаваў былога шклоўскага начмеда як «пісьменнага» медыка, патлумачыўшы, што «на такія пасады не бяруць людзей проста так».

«Яна добры чалавек, сумленны. І спецыяліст талковы. Такія вось абставіны склаліся там», — дадаў суразмовец, маючы на ўвазе смерць палітвязня.

Раней «Альянс расследавальнікаў Беларусі» апублікаваў запіс тэлефоннай размовы Наталлі Дабрадзеравец з палкоўнікам міліцыі Аляксандрам Казловым ад 2021 года, у якім тагачасная начмед шклоўскай калоніі ў паніцы моліць палкоўніка Казлова перавесці яе разам з мужам на іншае месца службы (зыходзячы з кантэксту размовы, жанчына просіць прыняць яе ў Дэпартамент фінансаў і тылу МУС Беларусі на пасаду начальніцы медыцынскага аддзела).

У якасці асноўнай прычыны свайго жадання перавесціся са Шклова Наталля Дабрадзеравец называе «сапраўдную недарэчнасць, якая адбылася з гэтым палітвязнем», маючы на ўвазе смерць Вітольда Ашурка. Тым не менш яна праслужыла там яшчэ амаль два гады, а муж, здаецца, служыць і дагэтуль. 

Каментары5

  • Тромб
    21.06.2023
    Сами живут в страхе от того что делают страх.
  • Кастусь
    21.06.2023
    Пра "сапраўдную недарэчнасць" у яе абавязкова будзе магчымасць распавесці на сумленным судзе па факту забойства Вітольда Ашурка. Пытанне толькі ў тым, ў якім працэсуальным статусе.
  • Своих не бросают
    22.06.2023
    Лукашисты своих не бросают.
    Хотя, строить карьеру на убийствах, пытках, издевательствах, лжи - такое занятие.
    Дети и внуки рассчитаются, за мам и бабушек, своим здоровьем и неустроенностью своей жизни.

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны18

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам22

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

Сяброўка па Нясвіжы пра Мельнікаву: Нібы падмянілі жанчыну, я ж ведала зусім іншую Анжаліку19

У Германіі апублікаваны спісы членаў НСДАП. Цяпер можна імгненна даведацца, хто ўваходзіў у нацысцкую партыю7

У Туапсэ пасля атакі дронаў гарыць мясцовы НПЗ, ёсць ахвяры

У цэнтры Мінска пашыраць музей міліцыі. Каб прыбудаваць трохпавярховы шкляны корпус, зменяць закон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»7

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць