Усяго патроху66

Журналісты паспрабавалі звязацца з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным. Вось што атрымалася

Апошні раз Яўгена Прыгожына бачылі ўчора ў Растове. Ён махаў з машыны, накіроўваючыся, як можна было зразумець з афіцыйных каментароў, у Беларусь.

Яўгена Прыгожына вывозяць з Растова. Фота: Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Журналіст RTVI паспрабавалі звязацца з Прыгожыным.

«Яўген Прыгожын пакуль не на сувязі і перадае ўсім прывітанне», — паведамілі RTVI ў прэс-службе стваральніка ПВК «Вагнер». 

«Ён перадае ўсім прывітанне і адкажа на пытанні, калі будзе мець нармальную сувязь», — адказалі журналісту ў адказ на запыт.

Учора было абвешчана, што кампраміс між Пуціным і Прыгожыным дасягнуты пры пасярэдніцтве Лукашэнкі, крымінальную справу супраць Прыгожына спыняць, ён сам паедзе ў Беларусь. 

 

Каментары6

  • ром
    25.06.2023
    Погиб в дтп🤣
  • Магчыма
    25.06.2023
    Ці быў «мяцеж» Прыгожына міражом — нейкім загадзя сплянаваным вадэвілем, каб Пуцін з хуткаю перамогаю дома выглядаў пераможцам, як Расея прайграе ва Ўкраіне, а слабы Лукашэнка выглядаў вольным агентам, героем-перамоўшчыкам? Няўжо кухар Прыгожын прыдумаў гэты сцэнар з Пуціным і Лукашэнкам, каб паправіць іхную рэпутацыю? Ён падмануў сваіх вагнераўцаў у прапагандысцкай гульні для Пуціна й Лукашэнкі? Магчыма. Хто ведае?
  • Бярэсце
    25.06.2023
    Нават у запуцінскай забітай расеі. Як толькі з'явліся ўзброеныя людзі - народ адразу да іх далучыўся!

    У нас зноў выйдуць сотні тысячаў калі зайдуць нашыя ваяры з Палка Каліноўскага, БДК, роты сахашчыка, Пагоні

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з Петэрам Мадзьярам2

Назвалі 10 самых ціхіх гарадоў свету. Усе яны знаходзяцца ў Еўропе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі28

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць