Вельмі разумна!!! Менавіта з-за адсутнасці дубляжу дзеткі ў Скандынавіі ў 10-12 год ужо вольна карытаюцца ангельскай, а ў Беларусі/Украіне бэкаюць і мэкаюць пасля школы і інстытута. А наконт прасоўвання ўкраінскай мовы - дык рабіце (і робяць!) добрыя айчынныя фільмі. Аргументы аўтара напрыканцы артыкула наконт міравога імпэрыялізму дык увогуле 'прывітанне ад ябацек'. Так ці інакш, ангельская мова сталася мовай міжнароднай камунікацыі, палітыкі, навукі, у нечым і культуры. Усялякія альтэрнатывы кшталту эсперанта не прыжыліся, у той жа час нацыянальныя мовы не зніклі. Таму альбо вучыце ангельскую, альбо глядзіце збоку на цывілізаваны свет.
Параска
05.07.2023
Axel Justas, Мовы Скандынавii адносяцца да германской группы моу што i ангельская , таму iм прасьцей успрымаць яе
Лол
05.07.2023
Axel Justas, Дзеткі ў Скандынавіі глядзяць фільмы на роднай мове, таму што дзіцячыя фільмы маюць дубляж. Вы кепска ведаеце Скандынавію.
Лол
05.07.2023
Згодзен з тым, што глядач пойдзе па кароткаму шляху і будзе проста глядзець па-расейску дома. Самі сабе ў нагу страляюць, забіваючы цэлы культурны пласт.
Кім
05.07.2023
Axel Justas, што вы кажаце! У Швецыі дзіцячую прадукцыю дублююць, а добра ведаюць яны англійскую мову таму, што іх добра ёй вучаць, а не таму што ў кінатэатры мульцікі па-англійску.
Цікава, якая краіна "робіць добрыя айчынныя фільмы", якія могуць канкураваць з галівудскімі? Здаецца, што ніякая.
Пазаўчора мовай навукі была латынь, учора - французская, пару гадзін таму - руская, цяпер - англійская. Нішто не вечна. Навошта, праўда, яна шэраговым гледачам? Нейкія дзіўныя ўяўленні пра цывілізаваны свет прывязаны да адной мовы бы казёл да плота.
Ведаць трэба тыя мова, да якіх у цябе ляжыць душа і якой вымагаюць твае патрэбы. А ўсе гэтыя ўніфакацыі людзей і вывучэнне "нармальных чалавечаскіх моў" у дабраахвотна-прымусовым парадку прафіту нацыям не прыносяць.
жэўжык
05.07.2023
Axel Justas, дарэчы, нацыянальныя мовы на самой справе знікаюць, і знікаюць яны вельмі хутка: https://www.nationalgeographic.com/culture/article/saving-dying-disappearing-languages-wikitongues-culture
"Between 1950 and 2010, 230 languages went extinct, according to the UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger. Today, a third of the world’s languages have fewer than 1,000 speakers left. Every two weeks a language dies with its last speaker, 50 to 90 percent of them are predicted to disappear by the next century."
Кожны тыдзень знікае адна мова. Прагназуецца, што 50-90 адсоткаў моваў знікнуць да наступнага стагоддзя. І асноўная прычына - засілле глабалізацыі.
Хм
05.07.2023
Axel Justas, здаецца, вы чыталі артыкул не вачыма, а нейкім іншым месцам.
Ідэя не ў тым, каб найлаўчэй прасоўваць ангельскую. А ў тым, каб не згубіць важны сродак стварэння нацыянальнага моўнага ататэння, якое неабходна для адраджэння нацыянальнай культуры пасля стагоддзяў русіфікацыі гэтай зямлі.
жэўжык
05.07.2023
Параска, фінская мова не належыць да германскай групы, але фіны вельмі добра валодаюць ангельскай мовай.
Дд
05.07.2023
Лол , калі будзе нармальна пастаўлена барацьба з пірацтвам, фіг там хто куды пойдзе.
Не пакідайце ж мовы сваёй ка не ўмёрлі
07.07.2023
Кім, падпісваюся пад кожным словам. Асэнсаванне набытку ўсяго чалавецтва ў нацыянальным кантэксце немагчыма без асэнсавання яго ў нацыянальнай мове. Менавіта ў нацыянальнай мове чалавек засвойвае свае нацыянальныя каштоўнасці. Робіцца цывілізаваным гомасапіенсам. Вось таму акупанты стараюцца знішчыць нацыянальныя мовы, каб знішчыць мазгі ў акупаванай нацыі. Нам, беларусам, па прыклады хадзіць далёка не трэба. Якая дзяржаўная мова - такая і дзяржава. І гэтыя гуманітарныя законы такія ж няўмольныя, як, скажам, законы фізікі ці хіміі альбо эканомікі. Добра, калі шмат народу чытае ці глядзіць ў арыгінале, але ўсё адно трэба ўсе дасягненні цывілізацыі перакласці на сваю нацыянальную мову.
Axel Justas
05.07.2023
Хм, я так разумею, вы аўтар артыкула? 😉 А пра тое, што можна дыскутаваць без пераходу на фізіялогічныя асаблівасці калі-небудзь чулі? Веданне моваў нават у гэтым можа дапамагчы.
Хм
08.07.2023
Axel Justas, не аўтар. Вы адказваеце не прачытаўшы артыкула. Я адказаў быў разгарнута, але мадэратар не прапусціў камент.
жэўжык
05.07.2023
Прычыны выкарыстання субцітраў у краінах Еўропы пераважна эканамічныя. Гэта практыкуецца ў маленькіх краінах з невялікай колькасцю насельніцтва. Буйныя краіны, такія як Нямеччына, Гішпанія або Францыя, усе кінастужкі на сваю мову дублююць.
Няхай жыве першая Галактычная Імперыя
05.07.2023
Мы маем шматнацыянальныя ЗША, Расію, Кітай, Індыю. Непазбежна ператварэнне Еўропы ў дзяржаву. Знікненне культур, моў - гэта натуральны, непазбежны працэс. І слабыя і маладыя мовы тыпу беларускай і ўкраінскай не проста знікнуць а павінны знікнуць, бо з'яўляюцца савецкім эксперыментам над рускай мовай, пашырэнне якой - натуральна, непазбежна і пазітыўна. Але, ў сваю чаргу рускай прыйдзецца саступіць нейкай іншай больш моцнай мове. І ў такіх абставінах знікненне рускай таксама будзе пазітыўнай.
Джун
06.07.2023
Бедные только беларуско-украинские детки, которым по умолчанию нужно изучать украинский или беларуский (ну беларусам полегче, можно свой кое-как изучать) ну а докучи, если хочешь язык мирового общения англицкий-то будет уже 3 язык.
Украіна мае намер адмовіцца ад дубляжу фільмаў на карысць субцітраў. Вось чаму гэта шкодна нават для беларусаў
Цікава, якая краіна "робіць добрыя айчынныя фільмы", якія могуць канкураваць з галівудскімі? Здаецца, што ніякая.
Пазаўчора мовай навукі была латынь, учора - французская, пару гадзін таму - руская, цяпер - англійская. Нішто не вечна. Навошта, праўда, яна шэраговым гледачам? Нейкія дзіўныя ўяўленні пра цывілізаваны свет прывязаны да адной мовы бы казёл да плота.
Ведаць трэба тыя мова, да якіх у цябе ляжыць душа і якой вымагаюць твае патрэбы. А ўсе гэтыя ўніфакацыі людзей і вывучэнне "нармальных чалавечаскіх моў" у дабраахвотна-прымусовым парадку прафіту нацыям не прыносяць.
Асэнсаванне набытку ўсяго чалавецтва ў нацыянальным кантэксце немагчыма без асэнсавання яго ў нацыянальнай мове. Менавіта ў нацыянальнай мове чалавек засвойвае свае нацыянальныя каштоўнасці. Робіцца цывілізаваным гомасапіенсам. Вось таму акупанты стараюцца знішчыць нацыянальныя мовы, каб знішчыць мазгі ў акупаванай нацыі. Нам, беларусам, па прыклады хадзіць далёка не трэба. Якая дзяржаўная мова - такая і дзяржава. І гэтыя гуманітарныя законы такія ж няўмольныя, як, скажам, законы фізікі ці хіміі альбо эканомікі.
Добра, калі шмат народу чытае ці глядзіць ў арыгінале, але ўсё адно трэба ўсе дасягненні цывілізацыі перакласці на сваю нацыянальную мову.