Грамадства

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава прызналі «непажаданай арганізацыяй» у Расіі

Пра ўнясенне ў чорны спіс беларускай праваабарончай арганізацыі, якая месціцца ў Вільні, паведаміла Генпракуратура Расіі.

Таксама ў спіс «непажаданых арганізацый» трапілі падобныя арганізацыі з іншых краін: Human Rights House Foundation, Human Rights House Tbilisi, Educational Human Rights House Chernihiv, Human Rights House Crimea, Human Rights House Yerevan.

Паведамляецца, што дзейнасць гэтых арганізацый нібыта «накіраваная на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, дэстабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі, дыскрэдытацыю ўнутранай і знешняй палітыкі, фармаванне грамадскай думкі аб неабходнасці змены ўлады неканстытуцыйным шляхам». 

Сцвярджаецца, што ад пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі арганізацыі займаюцца дыскрэдытацыяй знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі і Узброеных сіл Расіі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць