Нерухомасць1212

У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так

Аднапакаёўка з добрым рамонтам за $31 000 па курсе? Гучыць як нешта з галіны фантастыкі. Уласна, вы маеце рацыю: аб'ект на вуліцы Варвашэні, пра які і пойдзе гаворка, пакуль што з'яўляецца нежылым памяшканнем. Аднак цяперашні ўладальнік запэўнівае: ёсць магчымасць юрыдычна перавесці яго ў звычайную аднапакаёвую кватэру, як піша Onliner.by.

Нерухомасць хаваецца на першым паверсе цаглянага шматпавярховіка, пабудаванага ў 1992 годзе. Яе плошча — усяго 20,4 «квадрата», а столі нават ніжэйшыя, чым бываюць у стандартнай панэльцы, — 2,5 метра.

Памяшканне складаецца з пакоя-гасцёўні, двух санвузлоў (у адным з іх ёсць душ) і маленечкага калідора. Тут выкананы свежы рамонт: замененыя праводка і сантэхніка, пастаўленыя новыя металічныя дзверы. Сцены пафарбавалі, падлогу выклалі пліткай, зрабілі падвесныя столі. Выглядае ўсё даволі сімпатычна.

За сваю ўласнасць гаспадар просіць 31 000 у. а. Як лічыце, гэта шмат ці мала? А можа, гэта той самы адэкватны цэннік?

У Мінску прадаецца кватэра ў новым доме з духоўкай пад столлю

Каментары12

  • Filimon
    08.07.2023
    Тады лепш адразу браніраваць карцэр.
  • касманаўтка
    08.07.2023
    ну а што тут такова.. некалі людзі жылі ў такіх каморах сем'ямі з курамі, сьвіннямі і іншымі жывёламі і ніякага санвузла
    https://brokm.by/bel/berestye/
  • дочка Максима Дизайнера
    08.07.2023
    ажна 2 санвузлы.. і плітка ўсюды на падлозе.. карарскі мрамар?
    ды гэта э дварэц. Дизайнер, бяры не глядзя

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб34

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць