У адміністрацыі Байдэна абмяркоўваюць магчымасць перадачы Украіне ракет ATACMS
Амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што іх арсенал ATACMS адносна невялікі, а ракеты прызначаліся для іншых ваенных планаў.

У Белым доме праходзяць сакрэтныя абмеркаванні адносна магчымай перадачы Украіне ракет вялікай далёкасці ATACMS. Пра гэта напісала выданне The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы сярод афіцыйных службовых асоб ЗША і Еўропы, як піша «Украінская праўда».
Двое амерыканскіх і адзін еўрапейскі чыноўнікі расказалі пра сакрэтныя дэбаты ў адміністрацыі Байдэна адносна таго, ці адпраўляць Украіне некалькі кіраваных ракет класа «зямля-зямля», якія зарэзерваваныя для адказу на іншыя пагрозы бяспекі».
Амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што іх арсенал ATACMS адносна невялікі, а ракеты прызначаліся для іншых ваенных планаў Пентагона, у прыватнасці на Карэйскім паўвостраве.
Раней у Пентагоне заявілі, што не гатовыя казаць пра перадачу Украіне ракет ATACMS.
Францыя вырашыла перадаць Украіне ракеты, якія дазволяць наносіць удары ў глыбокі тыл праціўніка.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес на слуханнях у Палаце грамад брытанскага парламента адзначыў уплыў дальнабойных ракет Storm Shadow на ход вайны ва Украіне.
-
У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае
-
Ле Пен: Францыя пры мне не будзе аказваць Украіне новай фінансавай дапамогі, але папярэднія абавязацельствы выканае
-
Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары