Свет

«Сафія Кіеўская» цяпер у лічбе. Як гэта зрабілі

Комплекс сабора «Сафія Кіеўская», які належыць да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, алічбавалі лазерным сканаваннем. Лічбавая копія сабора дасць новыя магчымасці для даследавання, кантролю і захавання помніка, як піша «Суспільне».

Нацыянальны запаведнік «Сафія Кіеўская»

«Цяпер, як ніколі, важна не забываць уласную гісторыю і шанаваць сваю культурную спадчыну, бо краіна-агрэсар мэтанакіравана яе знішчае», — кажуць у запаведніку і дадаюць, што ідэя ўзнікла ў сувязі з поўнамаштабным уварваннем Расіі, таму што цяпер штодня ёсць пагроза пашкоджвання або знішчэння помніка.

Лазернае сканаванне сабора зрабілі ў снежні 2022 года пры падтрымцы Еўрапейскай асацыяцыі архітэктараў кафедральных сабораў і пасольства Аўстрыі ва Украіне.

Як распавялі работнікі сабора, для праекта выкарыстоўваўся аўстрыйскі лазерны сканер RIEGL VZ-400 з далучанай калібраванай камерай Sony. Найноўшыя тэхналогіі дазваляюць атрымаць падрабязнае апісанне паверхняў з дакладнасцю да міліметраў. Сканаванне — гэта фіксацыя ўсяго ў 3D-прасторы з дакладнымі замерамі.

Прадстаўнік кампаніі Skeiron прападобны Юрый кажа, што ўсяго спецыялісты абышлі больш за 1000 так званых станцый — пунктаў, на якія ставяць лазерны сканер, і ён, круцячыся, збірае даныя. Яго ставяць на розных адлегласцях ад аб'екта, у дзвярах, каб злучыць экстэр'ер і інтэр'ер. Украінская каманда Skeiron за тыдзень дыджыталізавала экстэр'ер і інтэр'ер сабора ў больш чым 800 пазіцыях. Была невялікая даздымка на працягу аднаго дня вясной.

Нацыянальны запаведнік «Сафія Кіеўская»

«Ідэя алічбоўваць славутасці ўзнікла з пачатку поўнамаштабнага ўварвання, таму што пачало прылятаць па каштоўных аб'ектах. А Сафія — сэрца Украіны, яе важна захаваць», — кажа Юрый.

Нацыянальны запаведнік «Сафія Кіеўская»

Цяпер аблокі пунктаў і фота (іх у гэтай тэхналогіі атрымліваецца мільярды) можна выкарыстоўваць для дэталёвых 2D-планаў або 3D-мадэляў. Архітэктарам і гісторыкам такі малюнак можа паказаць, наколькі нахіленая структура, ці ёсць дэфармацыі на сценах або расколіны. Можна таксама спрагназаваць, куды вядуць нейкія падземныя хады (хоць гэта не выпадак Сафіі, па словах спадара Юрыя).

Нацыянальны запаведнік «Сафія Кіеўская»

Алічбоўка праходзіла ў рамках праекта Save Ukrainian Heritage. Сабор выказаў падзяку інжынеру-архітэктару Вольфгангу Цэтнеру і архіварыусу Францу Цэтнеру з сабора Святога Стэфана ў Вене, якія дапамагалі падчас працы.

Каментары

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейцы гатовыя пагадзіцца на адпраўку сваіх войскаў для аховы беларуска-ўкраінскай мяжы — вялікае апытанне1

У Ветцы паставілі залаты флагшток3

Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое3

Каб распаўсюдзіць фэйк пра жонку Зяленскага, расіяне стварылі фальшывы французскі СМІ5

У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска, для якой збіралі грошы на лячэнне саркомы 2

Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску3

У Турцыі аўтобус з чатырма беларускімі турыстамі пратараніў бетонны слуп ВІДЭА

Палітзняволеная рэдактарка канала «Мая краіна Беларусь» Ірына Шчасная выйшла на свабоду і з'ехала з Беларусі6

«Дні і месяцы, калі я проста была адна». Блогерка Ася Паплаўская расказала, як рыхтавалася стаць манашкай і чаму не стала10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Галоўнае
Усе навіны →