Вайна1515

Украінскія войскі вызвалілі сяло Старамаёрскае Данецкай вобласці. Вось што гэта значыць

Пра вызваленне сяла Старамаёрскае Данецкай вобласці паведамілі некалькі расійскіх ваенкараў. Афіцыйнай інфармацыі УСУ пра гэта яшчэ не было.

Баі пад Старамаёрскім ішлі каля месяца. Сяло знаходзіцца ў даліне рэчкі Мокрыя Ялы. Суседні Раўнопаль быў вызвалены 26 чэрвеня, Макараўка — у сярэдзіне чэрвеня.

Пасля пакідання Старамаёрскага расіяне не здольныя будуць утрымаць суседняе Уражайнае на іншым беразе рэчкі.

З заняццем гэтых вёсак украінская армія заканчвае зразанне так званага Урэмеўскага выступу і выходзіць на першыя рубяжы «лініі Суравікіна» пад Старамлынаўкай.

За паўтара месяца ўкраінскай арміі ўдалося прасунуцца ў гэтым раёне на 5-15 кіламетраў.

Каментары15

  • Ĺ
    16.07.2023
    Aniekdot. Za paŭtary miesiaca nastupliennia atrymalasia vyjsci na liniju ataki.
  • L бот, займісь лепей справай
    16.07.2023
    Ĺ, а колькі ты прасунуўся седзячы на канапе? Мабыць перасоўваешся толькі ад канапы і да ТВ з халадзільнікам. Сядзець дупай на канапе, ды толькі плявузгаць, малоць языком і папісваць пустыя каментарыі - гэта ж не справай займацца, і тым больш вайсковай.
  • Jacuś
    16.07.2023
    Тра, а я... Ааа я предлагаю всех оставшихся отправить в ротацию с другой стороны... Предлагатель

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне 14‑гадовая школьніца нарадзіла ад 60‑гадовага мужчыны. Яна кажа, што ён добры бацька, і прасіла не караць яго28

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць