Грамадства

Юрый Чыж судзіцца з малодшым сынам за фармзавод

У Мінскім эканамічным судзе 18 ліпеня разгледзелі пазоў Юрыя Чыжа да яго сына Уладзіміра аб прызнанні права ўласнасці на долю ў статутным фондзе ТАА «ТрайплФарм» у памеры 90%. Пасяджэнне зрабілі закрытым, па яго выніках суд прыняў рашэнне адмовіць у пазове, піша Office Life.

Юрый Чыж. Фота: «Прессбол»

Юрый Чыж прасіў суд прызнаць за ім права ўласнасці на дзве кампаніі, зарэгістраваныя на Кіпры ў 2008 годзе, — Welgro Services Limited і Profax Investment Limited. Гэтым дзвюм кампаніям, якімі валодаюць яго сыны, належаць тыя самыя 90% долі ў статутным фондзе «ТрайплФарм».

Пазоўныя патрабаванні Юрыя Чыжа закраналі інтарэсы і дваіх іншых яго дзяцей — Таццяны і Сяргея, а таксама былога партнёра па бізнэсе Уладзіміра Япрынцава, якому належыць 10% акцый ТАА «ТрайплФарм». Яны ўдзельнічалі ў працэсе як трэція асобы, але не заяўлялі самастойных патрабаванняў.

У судзе прадстаўнік адказчыка Уладзіміра Чыжа папрасіла зрабіць пасяджэнне закрытым, спаслаўшыся на камерцыйную таямніцу, якая змяшчаецца ў дакументах аб гаспадарчай дзейнасці кампаніі «ТрайплФарм», і рэпутацыйную рызыку для яе, а таксама на тое, што ў працэсе непазбежна будуць закранутыя пытанні прыватнага жыцця сям'і Чыжоў. Хадайніцтва падтрымалі прадстаўнікі беларускай і кіпрскіх кампаній, супраць выступіла толькі прадстаўнік Юрыя Чыжа.

Суд разгледзеў пазоў у закрытым рэжыме. Па выніках пасяджэння было прынята рашэнне адмовіць Юрыю Чыжу ў пазове.

Рашэнне не ўступіла ў законную сілу, яно можа быць абскарджана на працягу 15-ці дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць