Грамадства11

У Мінску судзяць былога супрацоўніка СТБ разам з жонкай

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння пачнуць судзіць пісьменніка і фатографа Змітра Баяровіча і ягоную жонку Валерыю Баяровіч. Іх вінавацяць паводле артыкула 342, ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Фота: сацсеткі

Справу будзе разглядаць суддзя Юлія Інчына, піша «Вясна».

Палітзняволены Зміцер Баяровіч, пісьменнік і журналіст, быў затрыманы 14 сакавіка 2023 года разам з жонкай Валерыяй каля пад’езда іх дома. Супраць абаіх завялі крымінальную справу за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года ў Мінску.

Напачатку Баяровічы былі змешчаныя ў турму №8, затым пераведзеныя ў СІЗА №1 на Валадарку.

Зміцер Баяровіч працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020 годзе звольніўся на знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый.

Раней, у 2012 годзе, у выдавецтве «Галіяфы» выйшла ягоная дэбютная кніга «Шалі».

Каментары1

  • Цынік
    19.07.2023
    Затрымалі ў сакавіку 2023... Пасядзяць, падумаюць, што ня так зрабілі...

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай1

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай1

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць