Каментары да артыкула

Гігін прапанаваў адзначыць угодкі віцебскага бунту, падчас якога забілі Язафата Кунцэвіча

  • Гістарычная праўда
    20.07.2023
    Пуцінска-Лукашэнкаўская прапаганда ведае толькі дзьве тэмы: ілжывая віктымізацыя з боку іншых і гвалт у адносінах да ўсіх. Нічога добрага. А наконт антызаходніцтва, як жа яны хочуць аднавіць савецкі парадак? Саветызм грунтаваўся на марксызме, які быў чужы заходні імпарт.
  • Рыгін
    20.07.2023
    Прапаную святкаваць 25 лістапада 1644 г., калі віцябляне перарэзалі такіх як гэты гігін
  • Фдуч
    20.07.2023
    Шведу срочно заочно осудить униатов! Ге-на-цыд!
  • Пан Цсялян
    20.07.2023
    Праваслаўныя вернікі адстойвалі свае рэлігійныя каштоўнасці🤮праз рабунак дому забітага мітрапаліта і наступны рабунак уніяцкіх цэркваў... А як біблейскія запаведзі? Га, гігін?👏
  • Paliašuk
    20.07.2023
    Зафіксуем: гігін ухваляе бунт прадстаўнікоў іншых канфесій супраць падтрыманага дзяржавай веравызнання і яго легальных ерархаў. То бок, калі праз уціск каталіцкай, пратэстанцкай, мусульманскай грамады якія-небудзь раз'юшаныя грамадзяне зробяць штосьці нядобрае з, напрыклад, мітрапалітам, то гігін падтрымае гэта як акт усталявання міжканфесійнай справядлівасці і згоды? Вадзік стаў на вельмі слізкі шлях. Так можна і партбілет на стол пакласці.)
  • РПЦ - секта КГБ , не мае адносінаў да веры нашых продкаў
    21.07.2023
    1) расейцаў не пушчаць да беларускай культуры
    2) уніяцтва было створана дабраахвотна
    А пасля расейскай акупацыі уніятаў масава казнілі ды прымусова запісвалі ў праваслаўныя.
    3) РПЦ фэйк.
    "Праваслаўныя" царквы з "лукавіцамі" - расейскі фэйк і стандарт прыдуманы ў 2 палове XIX стагоддзя. Старажытныя праваслаўныя царквы выглядаюць бліжэй да еўрапескіх.

    Сучаснае праваславіе - фэйк. Пасля рэформы царквы 1653, усіх праваслаўных аб'явілі ерэтыкамі, і пачаліся жорскія рэпрэсія супраць як іх абазвалі "старавераў" шматлікія з якіх бежалі ў Беларусь
  • Мікола)))
    21.07.2023
    Гігін прапануе прапагандаваць праявы рэлігійнай нецярпімасьці, не характэрнай для нашай гісторыі. Што садзейнічацьме распальваньню варожасьці на канфэсійнай глебе
  • ПРОХОЖИЙ
    21.07.2023
    Гигин сегодня, предлагает узаконить культ внесудебных расправ и право граждан на бунт и убийство государственных чиновников !
  • Нашу гісторыю імкнуцца абылгаць
    21.07.2023
    Толькі парадокс у тым, што камісія, якую узначальваў Леў Сапега і якая разгледжвала справу па бунце у Віцебску, высветліла, што гэты самы бунт не з’яўляецца "стыхійным выбухам народных мас". Бунт быў падрыхтаваны Віленскім праваслаўным таварыствам на грошы з Масквы. Усяго ў справе фігуравала каля 70 чалавек, аднак пакараны былі усяго 9. Вось такая вось гісторыя у нас зараз. Ці не так, Вадзім Францавіч?
  • Амаль сам гісторыю не абылгаў
    21.07.2023
    Нашу гісторыю імкнуцца абылгаць, памыляюся, асуджана было 120 чалавек, а пакарана 19. Кіраўнік паўстання Сцяпан Пасьера, праваслаўны святар, разам з 77 людзьмі збег у Масковію.
  • Всё просто
    21.07.2023
    гигин и лукашенко понимают, что воровать безнаказанно, незаконно держать власть и передавать её по наследству можно и только в ценностях русского мира России, в ценностях и праздниках российской орды.
    Эти ценности проповедуют рабство, несвободу, узаконенное беззаконие в интересах незаконной власти и почитание незаконной власти.