Свет66

«Трэніроўкі на мяжы — паказальная акцыя, каб мы гэта каментавалі». Літоўскі парламентарый лічыць, што з-за вагнераўцаў не трэба мітусіцца

Старшыня Камітэта літоўскага Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Каcчунас выказаўся пра вайсковыя вучэнні наймітаў ПВК «Вагнер» разам з беларускім войскам паблізу польскай мяжы, пра якія стала вядома ўчора. Паводле яго, гэта для заходніх суседзяў хутчэй не непасрэдная пагроза, а паказальная акцыя з мэтай правакацыі.

Лаўрынас Касчунас. Скрыншот з відэа

«Фактар рызыкі прысутнічае, сітуацыя пагоршылася з-за размяшчэння ў Беларусі, але гэтыя людзі з іх цяперашнім баявым патэнцыялам рэальнай ваеннай пагрозы не ўяўляюць», — сказаў Лаўрынас Каcчунас агенцтву ELTA.

«Давайце захоўваць годнасць і самапавагу. Гаворка ідзе пра злёт 1-2 тыс. лёгкаўзброеных байцоў, якія цяпер нібыта кагосьці вучаць: ці імітуюць навучанне, ці сапраўды вучаць. Несумненна, іх перамяшчэнне, відэазапісы, якія яны загружаюць, у нейкай ступені ўплываюць на інфармацыйнае поле, але гэта — лёгкаўзброеныя людзі», — таксама адзначыў ён.

«Тыя трэніроўкі, якія больш нагадваюць нейкую паказальную акцыю, мне здаецца, гэта больш правакаванне нас усіх, каб нам даводзілася штораз каментаваць тое, што там адбываецца», — адзначыў парламентарый.

Адпаведна старшыня парламенцкай камісіі не лічыць, што ў адказ на размяшчэнне ў Беларусі наймітаў «Вагнера» Літва павінна сцягваць вайскоўцаў да мяжы ці прымаць іншыя ўзмоцненыя меры. Паводле яго, найлепшым адказам было б узмацненне прысутнасці саюзнікаў па НАТА на ўсходнім флангу Альянсу.

Каментары6

  • clay
    21.07.2023
    он прав, хотя бы потому что у гавнера смертность у личного состава под Бахмутом -90%.
    и эти дятлы будут учить местных манкуртов как самим заворачиваться в пакеты.
    а так, да- параша должна здохнуть.
  • Федзя
    21.07.2023
    НАТО, вводи войска!
  • Петро
    21.07.2023
    Литовский парламентарий простите полный лох

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

«Проста ў нас шапіто скончылася». У Белдзяржцырку патлумачылі, чаму вымушаныя шукаць адразу 15 супрацоўнікаў7

Пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце распачалі 11 крымінальных спраў3

Ашуканцы дураць школьнікаў праз фальшывыя сайты з гатовымі хатнімі заданнямі2

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне23

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць