Свет

Вайскоўцы ў Нігеры абвясцілі пра звяржэнне прэзідэнта

Вайскоўцы ў Нігеры абвясцілі па нацыянальным тэлебачанні пра звяржэнне прэзідэнта Махамеда Базума. Таксама яны заявілі аб прыпыненні дзеяння Канстытуцыі і ўсіх дзяржаўных інстытутаў, а таксама аб закрыцці межаў краіны на захадзе Афрыкі, піша Бі-бі-сі.

Махамед Базум. Сакавік 2023 года. Фота: Boureima Hama / Pool Photo via AP / File

Па тэлебачанні выступіў генерал-палкоўнік Амаду Абдурахман у атачэнні яшчэ дзевяці вайскоўцаў.

«Мы, сілы абароны і бяспекі, вырашылі пакласці канец таму рэжыму, што вы ведаеце, — сказаў у тэлезвароце генерал. — Гэта адбылося пасля пагаршэння сітуацыі ў сферы бяспекі і нездавальняючага кіравання ў эканамічнай і сацыяльнай сферах».

Паводле Амаду Абдурахмана, кіраўнікі міністэрстваў працягнуць выконваць свае паўсядзённыя абавязкі.

«Усіх знешніх партнёраў просім не ўмешвацца, — працягнуў генерал. — Сухапутныя і паветраныя межы закрываюцца, пакуль абстаноўка не стабілізуецца».

Прэзідэнту Базуму, якога мяцежнікі ўтрымлівалі ў яго палацы, тэлефанавалі дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш і запэўнілі ў сваёй падтрымцы.

Таксама новая вайсковая хунта, якая называе сябе Нацыянальнай радай па абароне Радзімы, устанавіла ў краіне каменданцкую гадзіну з 22:00 да 05:00 па мясцовым часе.

Прэзідэнт Базум, дэмакратычна абраны ў 2021 годзе, лічыцца блізкім саюзнікам Францыі.

З моманту здабыцця незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе ў Нігеры, які не мае выхаду да мора, адбылося чатыры паспяховыя перавароты і некалькі няўдалых спроб зрынуць уладу.

Апошні пераварот у краіне адбыўся ў лютым 2010 года і скончыўся звяржэннем прэзідэнта Мамаду Танджа.

У Нігеры таксама дзейнічаюць джыхадзісты. Адна група прыйшла на паўднёвы захад краіны ў 2015 годзе з суседняй Малі, а другая дзейнічае на паўднёвым усходзе, базуючыся пры гэтым на паўночным усходзе Нігерыі.

У краіне ёсць групоўкі, звязаныя як з «Аль-Каідай», так і з «Ісламскай дзяржавай».

У дзвюх суседніх краінах — Малі і Буркіна-Фасо — нядаўна адбыліся перавароты, пачатак якім у абодвух выпадках паклалі выступы джыхадзістаў. У абедзвюх краінах да ўлады прыйшлі сілы, звязаныя з Расіяй.

Падзеі ў Нігеры развіваюцца напярэдадні саміту Расія — Афрыка, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 27—28 ліпеня.

Большасць лідараў афрыканскіх краін адмовіліся ўдзельнічаць у саміце.

Візіт Базума на саміт не планаваўся. Іншых прадстаўнікоў Нігера ў спісах удзельнікаў таксама няма.

«Нігер у працы саміту не ўдзельнічае, гэта не звязана з апошнімі падзеямі», — паведаміла іншая крыніца РІА «Новості».

Махамед Базум быў абраны прэзідэнтам у 2021 годзе. Пры папярэднім прэзідэнце ён працаваў кіраўніком МУС і МЗС.

Нігер — дзяржава, якая не мае выхаду да мора ў Заходняй Афрыцы. Насельніцтва краіны — каля 25 млн чалавек, агульная плошча — 1,267 млн кв. км (21-я ў свеце). У краіне знаходзяцца вялізныя радовішчы ўрану.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу8

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць