Грамадства1414

Коля Лукашэнка прывёз бацьку з Кітая незвычайныя цукеркі. Беларускія вытворцы здолелі іх паўтарыць

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца. Было абмеркавана некалькі пытанняў.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Заяц. Фота: БелТА

Так, нядаўна падчас адной з рабочых паездак Лукашэнка звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт — цукеркі з прэсаванага сухога малака. Гэтай сыравіны ў Беларусі дастаткова, і Лукашэнка прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў сябе. Ужо выпушчана невялікая пробная партыя, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Табе цукеркі даручалася зрабіць. Ты зрабіў іх ці не? Каб людзі разумелі, што ў нас сухога малака абястлушчанага — мора. А ў Кітаі мы падгледзелі іх тэхналогіі вытворчасці рознага роду кандытарскіх вырабаў, у гэтым выпадку цукерак. Наогул без цукру з сухога малака. Можна дадаваць туды нейкія раслінныя дадаткі. Асабліва для дзяцей. Шчыра кажучы, калі Мікалай прывёз мне іх з Кітая, я пакаштаваў сам. Вядома, гэта не для мяне. Але дзеці, маленькія дзеці з найвялікшым задавальненнем ядуць гэты ласунак. Чаму мы не можам рабіць гэта і прадаваць? І, галоўнае, сваіх людзей забяспечыць».

Заяц адказаў, што спецыялісты адрэагавалі належным чынам, і паказаў расфасаваны гатовы прадукт.

Узоры цукерак. Скрын відэа з канала «Пул першага»

Пад вытворчасць пробнай партыі пакуль задзейнічалі лінію на заводзе медпрэпаратаў. «Тут у саставе сухое малако. Некаторыя ёсць — дзіцячае харчаванне да 40% даходзіць. Сухое неразведзенае малако, сыроватка. Розны састаў. Але вельмі прыемныя на смак, і для спажыўца досыць нядрэнны прадукт», — апісваў цукеркі Леанід Заяц.

«Так, тут вось парэчкі дададзеныя. Тут дададзена аскарбінавая кіслата. Дзве такія пігулачкі на кубак цёплай вады — як малако. Прыемна спажываць. Салодзенькія», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Лукашэнка кажа, што цукеркі маюць добры экспартны патэнцыял: «Бачыш, кітайцы малайцы. Яны ўхапіліся за гэта. І яны запаланілі — паўтара мільярда чалавек — свой рынак вось такім ласункам. Мы можам папросту і ў Кітай пастаўляць».

«І фасоўку добрую зрабіць, каб пакаваць можна было ў адпаведную тару. І ўсё пойдзе», — працягнуў думку Леанід Заяц.

«Трэба, каб пакаштавалі дзеці, дарослыя. Трэба зрабіць дастатковую колькасць і апрабаваць», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары14

  • Ёсік
    27.07.2023
    Усё ж які кіраўнік у Беларусі, бачу, як нам усе навокал зайздросьцяць - і карову ад абасранасьці адмые, і плот падкажа, які паставіць, і да цукерак дайшоў. Што б мы, небаракі і недарэкі, рабілі б без цябе і твайго Міколкі. Хлопчык малайчына - і Зяленскаму датэлефанаваўся, і тэхналогію цукерак падгледзеў (каб потым праблем не было ва ўніверсітэце), яшчэ адзін спасіцель.
  • кісё
    27.07.2023
    э. а Умка? а Умка 14-ты хіба не маладзец? але
    у апошнюю паездку нешта не заўважана было яго...

    няўжо прапаносіла Умку ? 15
  • Эдвард Гусев.
    27.07.2023
    Дятлы тупые. Можно было в Европу поставлять. Так они ж с блоком НАТО воюют. А в Китае в любом случае цена на эти конфеты меньше будет. Рынок - Беларусь. В Росии - Китай. А Беларусь - слишком маленький рынок. Да и вообще что банда может производить? Банда - это паразиты.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць