Свет22

Марскі лайнер з расійскімі турыстамі з Сочы праз пратэсты ў Грузіі пакінуў порт у Батумі

У Батумі скандал з круізным лайнерам з расійскімі турыстамі. Тыя заявілі прэсе, што падтрымліваюць вайну ў Грузіі 2008 года, гэта выклікала акцыі пратэсту, піша Радыё Свабода.

У Батумі раніцай 27 ліпеня з Сочы прыбыў круізны лайнер Astoria Grande з расійскімі турыстамі, але ён быў вымушаны пакінуць порт праз акцыі пратэсту, якія пачаліся з гэтай нагоды ў Батумі і Тбілісі.

Пратэсты адбыліся ў цэнтры Тбілісі і ў парту Батумі. Яны пачаліся пасля таго, як расійскія турысты ў інтэрв'ю грузінскім СМІ заявілі, што падтрымліваюць дзеянні Расіі ў вайне з Грузіяй у 2008 годзе. У прыватнасці, у адным з каментароў прагучала выказванне «Расія вызваліла Абхазію ад грузінаў». Яшчэ адна турыстка паведаміла, што наведвала Абхазію.

У Тбілісі акцыя пратэсту адбывалася каля грузінскага парламента. Некалькі грамадскіх актывістаў спалілі там расійскі сцяг. На акцыю Ў Батумі ўдзельнікі выйшлі з плакатамі, на якіх было напісана: «Расія пазбаўляе нас нашай радзімы, жыцця і будучыні», «Не палітыцы абрусення», «Урад Грузіі не зможа зрабіць з грузінскага народа расійцаў».

Супраць прыходу расійскага лайнера выступіла таксама прэзідэнт Саломе Зурабішвілі.

Каментары2

  • mikola
    28.07.2023
    idyioty..raseicy.
  • Праўдаруб
    28.07.2023
    Наколькі трэба быць адмарожанымі, каб грузінскім СМІ казаць такое.... Ну зусім мазгоў няма. Нават для таго, каб схлусіць розуму не хапіла. З такімі поглядамі ім толькі па Азоўскім моры ў круіз хадзіць трэба. І то толькі пакуль Украіна не дала рады вызваліць сваю тэрыторыю на гэтым кірунку

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі6

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі6

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць