Свет77

У Таліне затрымалі мужчыну, які закідаў яйкамі расійскае пасольства. Імаверна, гэта журналіст Бабчанка

У ноч на 30 ліпеня паліцыя Таліна затрымала мужчыну, які кінуў яйкі ў сцяну пасольства Расіі, піша Delfi са спасылкай на праваахоўнікаў. У паведамленні прэс-службы паліцыі гаворыцца, што мужчыну затрымаў патруль, супраць яго распачатая справа, аднак не ўдакладняецца, якая.

Фота: фэйсбук Аркадзя Бабчанкі / «Дождь»

Імя затрыманага ў паведамленні не называецца, аднак удакладняецца, што ён 1977 года нараджэння. Расійскі актывіст Міхаіл Баранаў (4 чэрвеня ён выходзіў падчас акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага ў Вільні з плакатам «Навальністы — латэнтныя рашысты») паведаміў, што затрыманы — журналіст Аркадзь Бабчанка.

Сам Бабчанка ўвечары 30 ліпеня апублікаваў сваё фота ў паліцэйскай машыне і подпіс: «Эстонскія чайкі ляцяць над нашай зонай… а ў турме цяпер вячэра. Добрай ночы. Вечар у хату».

З Расіі Бабчанка з'ехаў у 2017 годзе і жыў ва Украіне. У маі 2018 года Служба бяспекі Украіны правяла спецыяльную аперацыю, абвясціўшы пра забойства журналіста. На наступны дзень ён з'явіўся на прэс-канферэнцыі і распавёў, што гэта была інсцэніроўка для таго, каб раскрыць замах на яго, у якім СБУ абвінаваціла расійскія спецслужбы.

У 2019 годзе Бабчанка пакінуў Украіну праз нязгоду з уладамі, паабяцаўшы вярнуцца на танку M1 Abrams. Апошнім часам Бабчанка, мяркуючы па інфармацыі ў ягоных сацсетках, жыве ў Эстоніі.

У студзені 2023 года МУС Расіі абвясціла Бабчанку ў вышук, а ў красавіку расійскі Мінюст унёс яго ў рэестр «замежных агентаў», нагадвае «Дождь».

Каментары7

  • гоблен
    31.07.2023
    Повылазили из пещер дикари.) Одна в Риге измазала Дом Москвы красной краской! В знак протеста, Карл! А другие д/ё измазали одну из главных улиц надписямя мамко, я тэбя кохаю! Уверен, латыши в шоку и от моццкалей, и от коклов))
  • Лол
    31.07.2023
    На Абрамсе Бабчанка абяцаў вярнуцца ў Расею, а не ва Ўкраіну.
  • Невопрос
    31.07.2023
    Пытанне , а ты на что способен?

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць