Грамадства33

У возеры пад Маладзечнам загінулі амаль тры тоны рыбы

Карпы, амуры, таўсталобікі, шчупакі, акуні і плоткі загінулі ў возеры паміж вёскамі Вяжуць і Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна. Станам на раніцу серады з возера дасталі 2 тоны 640 кілаграмаў рыбы. Але даставаць з вады яе працягваюць дагэтуль.

Намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Язубец паведаміў Kraj.by, што пра здарэнне стала вядома ўвечары ў суботу, 29 ліпеня. Вадаём, у якім адбыўся масавы мор рыбы, — возера, арандаванае фермерскай гаспадаркай «Ля пяску».

— Наколькі мне вядома, у суботу ўвечары сабралі 1 тону 300 кілаграмаў мёртвай рыбы. Трапляліся таўсталобікі вагой па 6-7 кілаграмаў. Па адной з версій, прычынай мора мог стаць зліў у вадаём нейкага рэчыва, якое справакавала рэзкае падзенне канцэнтрацыі кіслароду ў вадзе, — сказаў Сяргей Язубец.

Адміністратар фермерскай гаспадаркі Віктар Ганчарэнка расказаў наступнае:

«Мы тры гады арандуем гэтае возера, разводзім тут рыбу і арганізуем платную рыбалку. Мясцовыя жыхары кажуць, што возера наогул было мёртвым, пакуль наша гаспадарка не ўзяла яго ў арэнду. Нават калі рыба тут заводзілася, яна тут жа гінула. У нас гэтыя тры гады рыба размнажалася. Толькі ў красавіку вада ў возеры памутнела, але мы выклікалі эколагаў, і пасля іх умяшання ўсё зноў стала нармальна. І раптам увечары 29 ліпеня мёртвую рыбу стала прыбіваць да берага. Загінуўшы, яна апускалася на дно, там падгнівала і потым усплывала на паверхню вады. Мы збіралі яе, каб не смярдзела. Загінулі карп, амур, таўсталобік, шчупак, акунь і плотка. Каля 22:00 мы выклікалі міліцыю.

На месца здарэння прыязджалі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія ўзялі загінулую рыбу на экспертызу. Уласную праверку праводзіць Следчы камітэт.

Па версіі Віктара Ганчарэнкі, да экалагічнага калапсу можа быць датычны Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў», які нібыта мог скінуць у ваду шкодныя адкіды сваёй вытворчасці, і яны па каналах патрапілі ў возера, справакаваўшы мор рыбы.

«Аквадзіў» катэгарычна адмаўляе сваё дачыненне да інцыдэнту

Прадстаўнік завода 1 жніўня выказаў пазіцыю прадпрыемства:

— Скажыце, а што, Следчы камітэт ужо прыйшоў да нейкіх высноў, якія дазваляюць абвінаваціць наш завод у тым, што загінула рыба? Барда (светла-карычневая вадкасць, адходы вытворчасці пры атрыманні этылавага спірту) сама па сабе не можа прывесці да такіх наступстваў. Усе абвінавачванні ў наш адрас не абгрунтаваныя. Наш завод не мае да гэтага ніякага дачынення. Хай разбіраюцца эколагі і праваахоўныя органы. Калі на падставе іх заключэнняў нам будуць прызначаныя нейкія штрафы, то мы гатовыя іх выплаціць, але ніякай шкоды не будзем кампенсаваць на падставе галаслоўных абвінавачванняў.

Каментары3

  • Казік
    02.08.2023
    Бліжэйшыя месяцы рыбных катлет не купляю
  • юзік
    02.08.2023
    пайду крабавых палачак куплю
  • Huliać, dyk huliaĉ!
    02.08.2023
    юзік, kukuruznych kupi, salodzieņkich.

Цяпер чытаюць

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ2

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц заявіў пра вырашальныя тыдні і месяцы ў супрацьстаянні з Расіяй4

Армада расійскіх ботаў неадступна ходзіць за Ціханоўскай40

У былым палацы Радзівілаў у Дзятлаве пачалася рэканструкцыя. І адразу туды нехта ўбіўся7

«Дурныя грошы» і сямейныя фірмы. Колькі зараблялі пісьменнікі ў БССР?2

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е16

Сябар начальніка аховы Пуціна быў удзельнікам і спонсарам вяселля сына Трампа6

Знялі з пасады галоўнага міліцыянера Віцебшчыны4

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі4

У Гродне цалкам адмовіліся ад пракатных самакатаў і ровараў. Нібыта па просьбе жыхароў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ2

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць