Суддзя Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікета ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў Інгу Тыльчык.

У судзе было ўстаноўлена, што «правапарушальніца», з 14 лістапада 2020 года да 18 ліпеня 2023 года ў «парушэнне парадку правядзення пікетавання, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, прыняла ўдзел у масавым мерапрыемстве».
Гэта выявілася ў тым, што Інга была сфатаграфаваная на фоне бел-чырвона-белага сцяга, пры гэтым яна не атрымала дазволу Аршанскага райвыканкама, піша «Віцебская Вясна».
-
35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі
-
Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»
-
У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала
Каментары