Грамадства44

Самы шалёны карнавал. Як прайшоў беларускі Burning Man

Onliner пабываў на фэсце Burning Minsk і публікуе вялікі фотарэпартаж. Уражанні ад наведвальнікаў журналіст фармулюе так: «нешта сярэдняе паміж «Госпадзе, што ты такое?» і «Хах, а гэта стыльна!», памножанае на дзесяць». 

У цэлым, тое, што адбываецца, можна апісаць мемам:

— Мама, я хачу на Burning Man!

— Пойдзем, у нас ёсць Burning Man дома.

І нядрэнны! Так, гэта не вялікае высмаглае саляное возера ў Невадзе, а Мінскае мора. Так, тут ці наўрад сустрэнеш Ілана Маска або Джарэда Лета ў гарнітуры велізарнага ката, а напоі не выйдзе займець проста за танец або цікавую гісторыю — вымі ды пакладзі 20 рублёў за шкляначку. Але ж сутнасць арыгінальнага фестывалю Burning Man, увогуле, не ў знешняй атрыбутыцы. Яна ў людзях: у іх галовах, у іх унутранай свабодзе і смазе самавыяўлення. А з гэтым тут у большасці поўны парадак.

Да самай раніцы зайцы, эльфы, гусары і фараоны будуць міграваць ад адной сцэны да іншай. Пакуль не ўзыдзе сонца і магія не прападзе. 

Ужо заўтра ўсе яны адправяцца працаваць — на заводы, у школы і кветкавы магазін, іграць ролі важных начальнікаў і старанных падначаленых. Але пакуль яны тут, яны лясныя пачвары, якія дрыгаюць целам у такт мінімал-тэхна. Тыя, хто забыўся на свае дарослыя праблемы і, здаецца, шчаслівыя.

Дзесьці ў пустыні Блэк-Рок у далёкай Невадзе, на высмаглым саляным возеры проста цяпер пачынаюць узводзіць велізарныя дэкарацыі для непаўторнага арыгінала. Так, Burning Minsk — усяго толькі дэмаверсія. Але як мінімум дух свабоды і творчасці сапраўднага Burning Man, смак маленькага крэйзі-карнавалу ўлавіць атрымалася, піша Onliner. 

Каментары4

  • Бедарусікі
    13.08.2023
    перагарнулі старонку
  • хнык-хнык.... Адзін ты разумны))
    13.08.2023
    Iron, Большасць тут - нефармалы, якія і так удзельнічалі у пратэстах. Не разумею гэтага...
    Па тваёй логіцы - ты пайшоў у кафе ці ў краму - ўсе , капец, ты перагарнуў старонку...
  • хнык-хнык.... Адзін ты разумны))
    13.08.2023
    Бедарусікі, Адкуль такія каментары бяруцца. У стыле: ой, людзі пайшлі ў кафе - яны за лукашэнку аўтаматам сталі.. неадэкваты ці ныцікі. Яшчэ ёсць такія хто пару разоў выйшлаў у нядзелю, уехаў, ды думае, што Беларусь ды супраціў скончыліся.
    Прывітанне. З 1 500 000 якія удзельнічалі ў пратэстах ды будуць зноў - большасць яшчэ ў Беларусі ды на волі 

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць