Свет11

У Белым доме запярэчылі размовам пра сяброўства Украіны ў НАТА ў абмен на тэрыторыі

Пазіцыя ўладаў ЗША палягае ў тым, што ў перспектыве Украіна зможа стаць сябрам НАТА.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

У Адміністрацыі прэзідэнта ЗША абверглі інфармацыю аб тым, што вядуцца размовы аб магчымым прадастаўленні Украіне сяброўства ў НАТА ў выпадку адмовы ад часткі сваіх тэрыторый на карысць Расіі, заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях Белага дома Джон Кірбі падчас брыфінгу, піша «Украінская праўда».

Адказваючы на пытанне журналіста пра дыскусіі аб абмене ўкраінскіх тэрыторый на сяброўства ў НАТА, Кірбі заявіў: «Нічога такога. Гэта не так».

Чыноўнік падкрэсліў, што пазіцыя ўладаў ЗША палягае ў тым, што ў перспектыве Украіна зможа стаць сябрам НАТА, што пацвердзіла кіраўніцтва краін-сяброў альянсу падчас апошняга саміту ў Вільні.

«На віленскім саміце Альянс падтрымаў ідэю, што шлях да сяброўства (Украіны ў НАТА) можа быць распрацаваны. Цяпер асноўная ўвага засяроджаная на дапамозе Украіне ў барацьбе з расійскай агрэсіяй і вяртанні тэрыторый, якія цалкам належаць Украіне. Яны дамагаюцца прагрэсу кожны дзень, і мы будзем працягваць іх падтрымліваць», — сказаў Кірбі.

Раней кіраўнік апарата Генеральнага сакратара NATO Стыян Енсэн дапусціў, што Украіна можа стаць сябрам Альянсу ў абмен на «адмову» ад часткі сваёй тэрыторыі, але падкрэсліў, што такую пастанову павінен прымаць толькі Кіеў.

МЗС Украіны назваў такія дыскусіі «абсалютна непрымальнымі», падкрэсліўшы, што яны падыгрываюць расійскаму наратыву.

Пазней Стыян Енсэн назваў «памылкай» свае словы аб магчымым сцэнары сяброўства Украіны ў Альянсе ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі Расіі.

Каментары1

  • Аддайце аляску
    17.08.2023
    О, прачнуліся. Нешта доўга думалі.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай19

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе8

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай19

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць