Надвор'е77

Спёка адпусціць у аўторак. Засталося трываць два з паловай дні

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 20—22 жніўня.

Фота: «Наша Ніва»

У ноч на нядзелю месцамі, а раніцай і днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +14..+20°С, максімальная тэмпература днём +27..+33°С. У Мінску +31°С.

У панядзелак умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць франтальны раздзел, за якім прыйдзе ўмерана цёплае паветра з Заходняй Еўропы.

Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Ноччу +14..+20°С, максімальная тэмпература днём +23..+30°С, па поўдні Беларусі — да +32°С. У Мінску будзе ўжо не так горача, але істотна — +27°С.

У аўторак з Нямеччыны прыйдзе вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі на ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Ноччу +11..+18°С, максімальная тэмпература днём + 21..+28°С. У Мінску +22°С.

Каментары7

  • Калiфарнiец
    19.08.2023
    Шкварачнiкi памiраюць ад такога надвор'я а нам шчасце. А iм дождж, холад, вецер, слякаць улюбёная пагода.
  • ^(··)^
    19.08.2023
    Калiфарнiец, вы з тых, хто радуецца, калі ў суседа карова сдохла? дык вы самы шкварачнік і ёсць. зашкварачнік 
  • Acab
    19.08.2023
    Мне цеплыня даспадобы, чаго трываць, гэта чалавечае надвор е, а не грэта цюмбэргзкі мароз

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць