У Беларусь прыбыў першы эшалон Узброеных сіл Расіі для ўдзелу ў вучэннях АДКБ — «Беларускі Гаюн»
Эшалон з тэхнікай і асабовым складам УС РФ прыбыў на станцыю Брэст-Паўднёвы ў пятніцу, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Фота: Мінабароны Беларусі
Вайскоўцы УС РФ прыбылі ў Брэст для ўдзелу ў супольных вучэннях з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня.
У гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:
- «Пошук-2023» з сіламі разведкі;
- «Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
- «Бар'ер-2023» з сумесным фарміраваннем РХБА і медыцынскага забеспячэння;
- «Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.
Пра ўсе гэтыя вучэнні паведамлялася яшчэ ў чэрвені, калі ў Брэсце праходзілі перамовы наконт арганізацыі і правядзення сумесных вучэнняў АДКБ.
Як мінімум частка з запланаваных вучэнняў пройдзе на палігоне Брэсцкі, дзе вайскоўцы УС РФ будуць знаходзіцца як мінімум да 9 верасня.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
і чаму ўсе суместныя вучэнні праходзяць выключна ў Беларусі? (рытарычнае пытанне)
бедная Беларусь... бедны балкончык