Грамадства11

У жыхара Пастаў забралі тры тэлефоны за лайкі ў «Аднакласніках»

«Віцебская вясна» звярнула ўвагу на сямідзённы арышт Дзяніса Цыбульскага з Пастаў, прысуджаны яму 23 чэрвеня суддзёй суда Пастаўскага раёна Анатолем Карыткам. Тады ж у мужчыны суддзя загадаў канфіскаваць тэлефон. Але аказваецца, што гэтым усё не абмежавалася.

Віцебскі тэлеграм-канал заўважыў, што двума тыднямі раней, 7 чэрвеня, Цыбульскага той жа Карытка ўжо судзіў. І тады ён даў мужчыну 15 сутак арышту з канфіскацыяй двух тэлефонаў — Xiaomi Poco X3 і Samsung Galaxy J5.

Мужчына віны не прызнаў і заявіў на судзе, што ён, лайкаючы ўпадабаныя матэрыялы не пераследаваў мэты іх распаўсюджвання, ён іх не рэпосціў.

Пры гэтым абодва разы Цыбульскага судзілі за «экстрэмісцкія» матэрыялы ў «Аднакласніках».

У верасні 2020 года Дзяніса ўжо затрымлівалі ў Мінску на адным з нядзельных маршаў.

Каментары1

  • =-=-=-=
    22.08.2023
    А дзе каментары КГБ ботаў ды ныцікаў на балгарскам суржыку "ой нарот смирился, всем все равно. Я уехал - беларусь закончилась"....
    Уся краіна супраць таракану, ён ганебна праіграў выбараы нават у весках, не кажучы ўжо пра райцэнтры дзе шмат пазвальнялі дырэктароў там дзе лука праіграў выбары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць