Свет66

«Ён ужо не Анатоль Барысавіч Чубайс, а Мойша Ізраілевіч» 

Сёння на Усходнім эканамічным форуме прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаўся пра бізнэсменаў, а таксама дзеячаў грамадства і культуры, якія выехалі з Расіі ў знак пратэсту супраць вайны. Выявілася, што Пуцін сочыць за Чубайсам.

Фота з Анатолем Чубайсам у эміграцыі рэгулярна з'яўляюцца ў сеціве

Так, Пуцін сказаў, што не разумее паводзінаў расійскага бізнэсмена і чыноўніка, былога кіраўніка Раснана Анатоля Чубайса, які з пачаткам вайны збег у Ізраіль. Прэзідэнт Расіі сказаў, што бачыў фатаграфію Чубайса ў Ізраілі і ведае, што той змяніў імя.

«Тое, што Анатоль Барысавіч там чамусьці хаваецца. Мне паказалі буйныя фатаграфіі з інтэрнэту, дзе ён ужо не Анатоль Барысавіч Чубайс, а Мойша Ізраілевіч. Навошта ён гэта робіць? Я не разумею, чаго ён уцёк?

Там, разумееце, можа быць звязана яшчэ з тым, што ідуць складаныя працэсы ў гэтай структуры нанатэхналогій, якую ён узначальваў доўгія гады, і там вялікая дзірка, велізарная фінансавая дзірка, вялікія лічбы… Але там, дзякуй богу, няма нейкіх крымінальных спраў, пераследу. Можа быць, з гэтым звязана, што ён баіцца, што ў канчатковым выніку гэта ўсё прывядзе да ўзнікнення нейкіх крымінальных спраў.

Таму ў Ізраілі нават перайшоў на нелегальнае становішча. Нафіга яму гэта трэба, я, шчыра кажучы, не разумею», — сказаў Пуцін.

Мадэратар, намякаючы на кадэбэшны досвед Пуціна, на гэтыя словы заўважыў: «Меркаванне чалавека, які працаваў у Дрэздэне».

Каментары6

  • Улад
    12.09.2023
    А навошта ты, Пуцін, сочыш за ім? Агентаў у Ізраілі азадачыў ... 
  • Свабода Бірабіджану
    12.09.2023
    Путлер забыў проста што Ізраіль мае права на сваю этнічную трыторыю якую ім Ленін падарыў, ну як Украіне )))
  • Гаага чакае
    12.09.2023
    Гэта крамлёўская бункерная моль перайшла на нелегальнае становішча, стаўшы ваенным злачынцам і не рукапаціскальным, на якога ўжо выдадзены ордэр на арышт ад Міжнароднага суда ў Гаазе.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць