Эканоміка33

«Гродна Азот» прыдумала, як пастаўляць карбамід на рынкі Чэхіі і Польшчы ў абыход санкцый

Чарговае беларускае дзяржаўнае прадпрыемства, якое знаходзіцца пад санкцыямі за дзеянні рэжыму Лукашэнкі і саўдзел у вайне супраць Украіны, знайшло спосаб прадаваць сваю прадукцыю ў ЕС.

Гродна Азот. Фота з сайта прадпрыемства

У Чэхію і Польшчу дастаўляюць карбамід, выраблены хімічным шляхам на прадпрыемстве «Гродна Азот», пра гэта піша Радыё Свабода са спасылкай на чэшскі цэнтр расследавальніцкай журналістыкі. Цэнтр адзначыў, што Дзяржаўная мытная служба Чэхіі парушэння санкцый не фіксуе.

Тое самае, адзначаюць аўтары матэрыялу, адбываецца з беларускай драўнінай, якая таксама вырабляецца на падсанкцыйных прадпрыемствах у Беларусі, а па дакументах праходзіць як прадукцыя Кыргызстана.

Паводле эксперта ў санкцыях Іржы Скухраўца, у справе патрэбна большая празрыстасць.

«Пакуль ёсць магчымасць хаваць паходжанне тавараў і структуру ўласнасці кампаній, якія імі гандлююць, абыход санкцый, накладзеных на міжнародны гандаль, будзе існаваць параўнальна бесклапотна».

Беларуская кампанія «Тэхнаспецтрэйдынг» хваліцца на сайце прапановаў працы, моўных курсаў, адзення і перавозак flagma.com, што можа свабодна імпартаваць карбамід як у ЕС, так і ў іншыя краіны свету.

Адна метрычная тона іх грануляванай мачавіны каштуе 300 еўра. Паводле даных сервера The Global Economy, гэта на 32,5 еўра танней за цяперашнюю сярэднюю цану на гэты прадукт.

Менавіта «Тэхнаспецтрэйдынг» пазначалі экспарцёрам тавару на «Гродна Азоце», каб ён бесперашкодна мог трапіць на рынак ЕС.

«Гродна Азот» з'яўляецца адзіным вытворцам карбаміду ў Беларусі. ЕС разам з Канадай, Злучанымі Штатамі, Вялікабрытаніяй, а потым і Швейцарыяй увялі санкцыі ў дачыненні прадпрыемства яшчэ ў 2021 годзе з прычыны «працягу парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабодаў на тэрыторыі Беларусі». Гэта адбылося пасля таго, як прэзідэнцкія выбары ў краіне чарговы раз прызналі сфальшаванымі на карысць Лукашэнкі.

Сёлета літоўскі бізнэсовец Саўлюс Коціс заявіў, што праз сваю кампанію ў Кыргызстане дапамагаў абыходзіць санкцыі супраць «Гродна Азота», і прынёс публічныя прабачэнні. Схему выкрыў літоўскі цэнтр Siena.

Беларускі карбамід прадаваўся ў Літве праз фірму-«пракладку». Перавозку ўгнаенняў па чыгунцы аплаціла клайпедская кампанія Girera, а пакупніком значыцца фірма Misir. Co з Кыргызстана. Пасля выхаду расследавання і прабачэнняў Коціса дамову скасавалі, а кыргызскую фірму зліквідавалі.

«Гродна Азот» — далёка не адзінае дзяржаўнае прадпрыемства, што абыходзіць міжнародныя санкцыі і знаходзіць спосабы рэалізацыі ўласнай прадукцыі ў ЕС. Раней Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, што набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандр Шакуцін на санкцыях нават зарабляе.

Каб абысці санкцыі, беларускія прадпрыемствы выкарыстоўваюць розныя спосабы — гэта і пераафармленне бізнэсу на іншых асобаў, і перарэгістрацыя тавараў, і фірмы для прыкрыцця паставак.

Каментары3

  • Мойша
    15.09.2023
    Упс, а вы чакалі што яны ьудуцт сядзець на дупе? Санкцыі гэта выгляд супраціву пры адсутнасці супраціву, яны ніколі і ні дзе не памагалі.
  • Аляксей
    17.09.2023
    Каб вы падавіліся гэтымі санкцыямі
  • Максим Дизайнер
    17.09.2023
    А визы, как и прежде, по 300, с зепками по 400, да?Все в доле конечно же, не только наши.

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі падвесны мост у Беларусі хочуць адкрыць датэрмінова3

«Самы нізкі паказчык ВУП за 27 гадоў». Улады расказалі, як эканоміка прасела пасля пачатку вайны3

Жыхар расійскага Сыктыўкара паедзе на вайну за пляшку гарэлкі5

Палітычныя затрыманні ў Хойніках: прыйшлі да двух дзясяткаў людзей

2 лістапада чакаюць моцнага ветру2

Пры крушэнні вайсковага верталёта ў Афрыцы загінулі два беларусы3

Больш за 100 шахедаў зайшло ў Беларусь з ліпеня: іх колькасць расце5

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў4

З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў

Галоўнае
Усе навіны →