Грамадства33

Збіраюць грошы на апрацоўку відэаархіва вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь

Беларуская даследчыца і збіральніца фальклору Міхаліна Окунь з-за даносу «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай была вымушана ўлетку пакінуць Беларусь. Сёння нястомная вандроўніца па Беларусі, якая амаль кожныя выхадныя ездзіла аўтаспынам у розныя куточкі краіны і здымала на відэа народныя абрады, рэлігійныя святы, фальклорныя фэсты, беларускія танцы, спевы, мае патрэбу ў дапамозе.

Міхаліна Окунь расказала сваю гісторыю на Bysol.org. Збіральніца фальклору сёння апынулася ў Польшчы, бо на радзіме яе пачало шукаць КДБ.

«Цудам мне атрымалася вывезці сюды і мой фота-відэаархіў. Дужа хацела б заняцца яго апрацоўкай, бо шмат хто мае да яго цікавасць, у тым ліку прафесійныя фалькларысты. Хацелася б зрабіць свой сайт, ютуб-канал, фотавыставы, а таксама маю ідэю выдаць паштоўкі з беларускімі вясковымі краявідамі. Дзеля гэтага мне патрэбны добры ноўтбук», — расказвае пра свае планы ў новай краіне жанчына.

Але пакуль Міхаліне трэба закрыць асноўныя патрэбы — зняць пакой, дзе яна магла б займацца апрацоўкай архіва.

У сеціве сёння адкрыты збор, які мусіць дапамагчы беларусцы ў бядзе, і ў тым ліку захаваць унікальныя матэрыялы, які спадарыня Міхаліна збірала на працягу гадоў.

Дапамагчы можна па спасылцы.

Каментары3

  • GNLS
    15.09.2023
    Слава Богу, што яшчэ ёсць такія людзі, як спадарыня Міхаліна. Жадаю ёй поспехаў і аптымізму ў яе працы. Хай ўсё атрымаецца.
    Але не даюць пакою некаторыя пытанні, якія раз за разам узнікаюць да асобных інстытутаў, фондаў і ініцыятыў. Дык а дзе 2 млн. еўра ад Еўрапарламенту на падтрымку культуры Беларусі ў выгнанні? Ці тое, чым займаецца спадарыня Міхаліна не культура? А можа варта выдзяліць на такую выдатную справу грошы з тых 500к, што сабралі ўжо? Ці планы, мэты і вялікія банкаўскія працэнты з падаткамі не дазваляюць? Дзе прафесіяналы з абсталяваннем і студыямі, якіх толькі ў Варшаве з дзясятак. Ім такі праэкт не цікавы?
  • TQ
    16.09.2023
    [Рэд. выдалена]
  • TQ
    16.09.2023
    [Рэд. выдалена]

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць