«Мы пераканаліся, што творцы не апусцілі рук». У Варшаве завяршыўся Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі
Паводле галоўнай ініцыятаркі правядзення кангрэса, стваральніцы платформы «ІнБелКульт 2.0» і кіраўніцы «Вольнага хору» Галіны Казіміроўскай, галоўным вынікам імпрэзы можна лічыць гатоўнасць да дыялогу — як з боку творцаў, якія вымушана апынуліся ў эміграцыі, так і з боку замежных структур, гатовых падтрымліваць беларускае мастацтва.
Паслухаўшы паведамленні даследчыкаў эміграцыйных працэсаў, якія прагучалі ў першы дзень працы кангрэса 16-га верасня, дзеячы беларускай культуры яшчэ раз асэнсавалі сваё становішча ў замежжы. Але гэта не стала падставай для адчаю, падкрэслівае Галіна Казіміроўская:
«Мы разумеем, што бракуе фінансавання, што складана развіваць беларускую культуру ў чужых краінах, але мы рухаемся. І пакуль мы штосьці робім, у нас заўсёды ёсць шанец збудаваць масты паразумення, знайсці адказы на складаныя пытанні, з якімі творцы сутыкаюцца ў эміграцыі».
Галіна Казіміроўская
Як сведчыць гісторыя, творцам у эміграцыі бывае цяжэй за ўсіх. Бо трэба шукаць сродкі на жыццё, болей дбаць пра матэрыяльнае, а на духоўнае часам проста не застаецца сіл. Таму галоўнай мэтай правядзення кангрэса, кажа яго ініцыятарка, было ўвасабленне падтрымкі ў творчым асяродку беларусаў за мяжой:
«Гісторыя яшчэ не ведала такога маштабнага зыходу дзеячаў культуры з Беларусі. Гэта сотні людзей, якія трапілі ў складаныя ўмовы.
І мы не павінны дапусціць, каб гэтыя людзі, якія пішуць добрыя кнігі і музыку, ствараюць цікавыя спектаклі, малююць, спяваюць, у эміграцыі кінулі займацца мастацтвам. Калі такое здарыцца, гэта будуць грандыёзныя страты для нашай беларускай культуры. Іх проста няма кім замяніць, бо творцы — гэта рэсурс нашай культуры, які не аднаўляецца.
Таму мы шукаем падтрымкі з розных бакоў – і звонку, і з нашага ўласнага ўнутранага чалавечага рэсурсу, каб як мага большая колькасць людзей мастацтва засталася на сваёй глебе».
У другі дзень працы ўдзельнікі кангрэса аналізавалі, наколькі паспяховай можна лічыць дзейнасць у эміграцыі творцаў у галіне папулярызацыі беларускага фальклору, тэатральнага і выяўленчага мастацтва, у выдавецкай справе. Таксама шмат гаварылася і пра тое, што варта лічыць маркерамі нацыянальнай культуры.
Беларуская мова, захаванне асаблівасцяў беларускага светаўспрымання, самаідэнтыфікацыя — усё гэта фактары, здольныя не толькі паспрыяць захаванню культурнай спадчыны, але і зрабіць беларускую культуру цікавай усяму свету. Як, прыкладам, цікавымі ўсяму свету былі «Песняры» з Уладзімірам Мулявіным.
Таму ствараць высокамастацкія творы — гэта сёння адзіны выбар беларускага творцы, калі ён хоча бачыць сваю культуру не местачковай з'явай, а годным унёскам у сусветны культурніцкі кантэкст.
«Пра тое, што беларускім творцам трэба сустракацца і супрацоўнічаць, даўно гаварылася і ў кулуарах, і падчас розных мерапрыемстваў, — зазначыла суарганізатарка мерапрыемства, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. — Гэта дае магчымасць абменьвацца досведам і падтрымліваць адно аднаго».
Таццяна Нядбай
На яе думку, неабходнасць у каардынацыі наспела, бо за час з 2020-га года беларускім культурніцкім структурам давялося шмат чаго перажыць: шмат арганізацый было ліквідавана беларускімі ўладамі, некаторыя з іх здолелі аднавіць сваю дзейнасць у замежжы. Таксама ва ўмовах эміграцыі стварыліся і абсалютна новыя творчыя ініцыятывы. Таму сёння вельмі важна ведаць і падтрымліваць адно аднаго, выбудоўваць гарызантальныя сувязі і разам шукаць вырашэнне праблем.
З гэтай задачай — даць магчымасць творцам пазнаёміцца, паразважаць пра перспектывы, даведацца пра ўмовы падтрымкі — Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі па вялікім рахунку справіўся, мяркуе Таццяна Нядбай.
І тое, што на адрас арганізатараў ужо прагучалі папрокі ад тых, хто не здолеў туды трапіць, сведчыць пра неабходнасць стварэння падобных дыскусійных і адукацыйных пляцовак.
Таму вельмі верагодна, што першы кангрэс, які сабраў беларускіх творцаў — вымушаных эмігрантаў, будзе далёка не апошнім.
34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе
Галоўнае
Кубракоў — даішнікам: Нікога не бойцеся! Важная гатоўнасць прымяніць зброю
Рыэлтар расказала, якія кватэры не варта купляць
Доктарка з мінскай хуткай дапамогі здзекавалася з блогеркі з інваліднасцю. А тых, хто пачаў заступацца, абазвала біясмеццем
«Я кончаны беларус». Уладзімір Някляеў прэзентаваў новую паэму і расказаў, што яго хвалюе
На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?22
На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён22
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2
Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду33
Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды22
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2
«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц55
«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц5
Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў
Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў
«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа77
«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7
21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе11
21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1
Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў44
Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4
Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі77
Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7
Каментары