Улада11

Беларусь і Расія адсоўваюць пераход на роўнадаходныя цэны на газ на 2015 год

Пра гэта паведаміў журналістам 11 снежня ў Мінску першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Пра гэта паведаміў журналістам 11 снежня ў Мінску першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, каментуючы вынікі ўчорашніх перамоваў у рамках вышэйшае дзяржрады саюзнай дзяржавы.

Паводле словаў Сямашкі, яму і віцэ‑прэм’еру РФ Ігару Сечыну даручана да канца гэтага года ўрэгуляваць адносіны дзвюх краін у газавай сферы. «Ёсць разуменне таго, што трэба знайсці кампраміс для таго, каб рэалізаваць прынцып сінхроннага выхаду на прынцып роўнапрыбытковасці да 2014‑2015 годзе», — сказаў Сямашка.

Ён мяркуе, што перамовы будуць няпростымі. Разам з тым віцэ‑прэм’ер падкрэсліў: «Прынамсі, такая добрая воля і з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, і з боку прэм’ер‑міністра Уладзіміра Пуціна на сустрэчы была выказаная».

Нагадаем, згодна з кантрактам паміж ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» ад 31 снежня 2006 года Беларусь павінна была выйсці на ўзровень цаны на газ, роўнадаходныя з пастаўкамі ў Еўропу, з 2011 года.

З 2011 года на роўнадаходныя ўзровень аплаты газу планавала выйсці і сама Расія.

Аднак ва ўмовах глабальнага фінансава‑эканамічнага крызісу расійскі ўрад адкладае ўвядзенне роўнапрыбытковасці коштаў на ўнутраным рынку. Гэта дало Мінску падставу настойваць на захаванні льготных цэнаў на газ, т. к. Беларусь і Расія з’яўляюцца часткамі саюзнай дзяржавы.

У 2009 годзе сярэдняя цана на газ для Беларусі складае 146 даляраў за тысячу кубаметраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць