У Расіі пачалі кампанію супраць літары Z. Ініцыяваў Дугін, падхапіў Маркаў
«Z — это действительно свастика для импотентов. Это символ позора русского непобедимого солдата», — пішуць прапагандысты.

Расійскія прапагандысцкія каналы пачалі люта крытыкаваць яшчэ нядаўна свяшчэнны сімвал — літару Z, якую з пачатку вайны ў Расіі малявалі літаральна паўсюль (і не толькі ў Расіі).
Усё пачалося з публікацыі ў канале шавіністычнага расійскага ідэолага Аляксандра Дугіна, дзе той сказаў пра літару Z, што гэта «кепскі сімвал і піяраўская падробка», які «нічога не значыць».

Гэтую хвалю крытыкі адразу ж падхапілі і іншыя расійскія прапагандысцкія медыя, некаторыя з іх нават і не саромеліся ў сваіх выразах.
«Z — гэта як унітаз. Давайце нашываць сабе на шаўроны ўнітазы і паміраць за іх. Нават больш сэнсу будзе», — напісаў канал Alex Parker Returns.
Тыя прапагандысцкія рэсурсы, якія падтрымалі Дугіна, у сваіх публікацыях адзначалі, што літары Z i V сведчаць аб паразе і ганебным стане рускай арміі альбо нават асацыююцца з ініцыяламі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Быў і каментар, дзе літара Z называлася «свастыкай для нікчэмнасцяў і імпатэнтаў».



Аднак знайшліся і тыя, каму не спадабаліся аргументы Дугіна. Адны заявілі, што літара Z добрая, бо «пайшла ад народа, а не ад паліттэхнолагаў». Другім не спадабалася ідэя заўсёды паміраць то за «Святую Русь», то за якія-небудзь іншыя сімвалы. А трэцім Z падабаецца, бо падобныя сімвалы можна ўжываць у выбарчых кампаніях.




«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары