Монтэ Крыста, Каментатары, хто не разумее для чаго гэта - гугліце Нансэнаўскі Пашпарт. Такое ўжо было ў гісторыі І гэта крутая ініцыятыва
Паехаўшы
08.10.2023
Вельмі рады, што паштарт будзе з клясычным правапісам. Так і мае быць, калі хочам жыць у вольнай Беларусі. Клясычны правапіс - гэта шлях да нашай лацінкі. А наркамаўка - гэта тое, што нам навязалі расейцы за саветамі.
Ася К.
08.10.2023
Паехаўшы, "наркамаўка" гэта тое, што ўсім навязаў прапагандыст "тарашкевіцы" Вінцук Вячорка. Такога тэрміна ніколі да яго не існавала.
І навошта там лацінка? Мы хочам аддаць Расіі ўсю нашу кірылічную спадчыну?
Янка
08.10.2023
Паехаўшы, нават тарашкевіцы было патрэбнае рэфармаванне, бо яна таксама мае праблемы. Але наркомаўка - гэта было сапраўднае дзікунства, якое знявечыла беларускую мову праз скасаванне яе галоўных прынцыпаў кшталту "як вымаўляецца - так і пішацца"
Вероятный
08.10.2023
Ася К., 1) лацінка лаканічна і добра перадае асаблівасці вымаўлення ўжо цяпер і бяз збыткавых “Ь”
2) штодзённае ўжыванне лацінкі робіць бліжэй еўрапейскія мовы
3) чаму “аддаць расейцам”? Расейцы не разумеюць беларускай мовы, якія б літары не ўжываліся
Хто не ў тэме і не разумее, для чаго гэта - гугліце, што такое "Нансэнаўскі Пашпарт" (Фрыцьефа Нансена)
:/
08.10.2023
алфавіт, дзе галосны перадаецца двума літарамі, лаканічны?
Вероятный
08.10.2023
:/, але мяккасць зычных - адной :)
Літара "i" невялічкая, і нібыта спецыяльна створаная для памягчэння галосных. Асабіста мне не муляе вока. Але, калі жадаеце, можна мадыфікаваць і галосныя. Я не супраць. Мадыфікаваная "E" (é? ē? ę?), атрымліваецца нашмат лепш, чым нягеглая кірылічная "Э", што йдзе нібы напоперак тэкставай плыні.
Рэальна невераятны
08.10.2023
:/, правакацыя для пятае клясы. )) Там вучаць рабіць фанетычны разбор. Правакацыя разлічана на недасьведчаннасьць. Гэта у кірыліцы адна ёсць чатыры літары, якія перадаюць адразу 2 гукі: адзін зычны і адзін галосны. Е,ё,ю,я. Адпаведна йэ, йо, йу, йа. А беларуская лацінка якраз беззаганны топчык: адна літара-адзін гук.
:/
08.10.2023
é? ē? ę? нейкія хвасты, рогі і капыты 👿
Вероятный
08.10.2023
:/, гэта называецца дыякрытыка :)
:/
09.10.2023
на пісьме. параўнаем -
nievierajatny - 13 літар невераятны - 10 літар
жэўжык
09.10.2023
:/, Lepš pahladzicie nia na kolkaść litaraŭ, a na šyryniu tekstu. U łacincy litary "ijlft" nadzvyčaj vuzkija, a ŭ kirylicy chapaje šyrokich litaraŭ "жшыфцю". Dy i miakkich znakaŭ u łacincy niama zusim. U vyniku, na vialikich tekstach łacinka ŭ siarednim dapamahaje ekanomić papieru. Tolki litara "х", jakaja pieradajecca z dapamohaj dyhrafa "ch" trochi škodzić.
Лепш паглядзіце не на колькасць літараў, а на шырыню тэксту. У лацінцы літары "ijlft" надзвычай вузкія, а ў кірыліцы хапае шырокіх літараў "жшыфцю". Ды і мяккіх знакаў у лацінцы няма зусім. У выніку, на вялікіх тэкстах лацінка ў сярэднім дапамагае эканоміць паперу. Толькі літара "х", якая перадаецца з дапамогай дыграфа "ch" трохі шкодзіць.
Проста жыхар
09.10.2023
:/, што цікава, па шырыні абодва варыянты напісання аднолькавыя. Магчыма, гэта ў тым ліку праз тое, што літара 'Ы' вельмі шырокая, як 2 асобныя іншыя літары.
:\
09.10.2023
вось ужо не думала, што пры слове лаканічны, шаноўнае спадарства пачне мераць шырыню літар і эканоміць паперу )) я ж мела на ўвазе менавіта колькасць сімвалаў. так у тэксце жэўжыка, што ён у двух алфавітах прывёў, у лацінічным - 305 сімвалаў (разам са знакамі прыпынку), а ў кірылічным - 289
жэўжык
09.10.2023
:\, колькасць літараў толькі ўплывае на зручнасць набору тэксту і ні на што іншае. Але меншая шырыня робіць папяровыя кнігі трохі таннейшымі (адна з фармальных прычынаў знішчэння мяккіх знакаў у наркамаўскім правапісе). Таксама для розных табліц excel патрэбная шырыня слупкоў залежыць толькі ад шырыні тэксту ў пікселях. У маім папярэднім каментарыі аднекуль узяліся непажаданыя пераносы радкоў. Але вось яшчэ адзін прыклад, гэтым часам з панграмай:
У рудога вераб’я ў сховішчы пад фатэлем ляжаць нейкія гаючыя зёлкі.
U rudoha vierabja ŭ schoviščy pad fatelem lažać niejkija hajučyja ziołki.
я адразу заўважыла і зразумела, што зрабілі іх не вы) гэта Рэд. чудзіць) ён(а) часам і з маімі радкамі так робіць. таму не паленавалася перанесці ваш тэкст у Ворд і прыбраць штучныя пераносы. сапраўды - тэкст, ня гледзячы на тое, што сімвалаў больш, займае менш места.
але… я візуал. і мне візуальна на пісьме кірыліца падабаецца больш. так - літары больш шырокія, але яны больш роўныя (не гэтыя кручочкі і чортавы рожкі і хвосцікі)), а танюткая “і” дынамікі прыдае. і ўнікальная “ў”…
А
08.10.2023
Ці будзе ў пашпарце графа "нацыянальнасць"?
Я чалавек, як кажуць (ха-ха) "неславянскай нацыянальнасці", і хачу каб гэта было падкрэслена ў маім пашпарце.
Пажадана, каб была магчымасць пісаць імя і прозвішча на мове той нацыянальнасці, да якой чалавек сябе адносіць.
Вероятный
08.10.2023
А, Гэта відавочна не першачарговае ва ўшчэнт зрускіфікаванай краіне
Рэальна невераятны
08.10.2023
А, на дзяржаўнай мове мусяць быць надпісы ў дзяржаўным дакуменце. Кожны можа зрабіць сабе ўласны бэйджык і хоць у лазні ў ім хадзіць.
What
09.10.2023
Менавіта так. Каму падабаецца кітайская, ці маскавіт ўся, няхай накінуць сябе на шыю ды ходзяць, а у беларускай дзяржаве патрэбна адна дзяржаўная мова, беларуская.
аловак
08.10.2023
Кіраўнік Геральдычнай рады... колькі ж там усякіх кіраўнікоў... "Увогуле пытанне беларускага правапісу, вяртанне да «класічнай» нормы абмяркоўвалася з удзелам Акадэміі навук у 1990-1994 гадах." абмяркоўвалася... з удзелам Акадэміі... а тут - Я, Кіраўнік Геральдычнай рады, рашыў. І кропка. надта самаўпэўнены і безапеляцыйны. у каго гэты самаабвешчаны Кіраўнік вучыўся? пэўна ў лукашэнкі
Янка
08.10.2023
аловак, калі чалавек мае адпаведную адукацыю, папулярызуе навуку, мае партфоліо з навуковых даследванняў і публікацый - для мяне гэта ўжо падстава для пэўнага аўтарытэту. Але вы не абавязаны нікога прызнаваць.
Іван Іванавіч
08.10.2023
аловак, дык там жа напісана - Рады, відаць, паўнамоцны чалавек. А вы хто? Ніхто і зваць аловак
аловак
08.10.2023
Іван Іванавіч, чытайце - "Я, Аловак" (Леанард Рыд)
Вероятный
08.10.2023
Не зразумеў, а як флаг да дрэўка мацуецца? Проста прыклалі? Мне не падабаецца гэткая несапраўдная “ўмоўнасць”. Як і замоцна стылізаваны герб 91-га года, дарэчы. Літоўскі варыянт Пагоні жывы, а наш - нейкі сраны постмадэрн для нацыі, якая і мадэрновай пакуль не стала.
*_*
08.10.2023
"нейкі сраны постмадэрн" - гэта ён пра наш герб так? гэты Вероятный можа з лукашыстых прапагандыстаў тыпу Азаронка?
герб Пагоня менавіта ў такім выглядзе (на такім шчыце) бездакорны. некалі пісала, чаму. прычым, параўноўваючы яго з Віцісам. Віціс, на маю думку, значна прайграе
Вероятный, у летувісаў не Пагоня, а Віціс. і калі ён вам так ужо падабаецца, то і атрымлівайце пашпарт Летувы. Пагоня не для вас
Вероятный
08.10.2023
Вероятный, дык усё ж, як сцяг да дрэўка прымацаваны, дызлайкеры мае? 😆
Вероятный
08.10.2023
*_*, а чытаць каментар, на які адказваеце, спрабавалі? Там ясна напісана: варыянт Пагоні. Кулікоўскі.
Я не ведаю, пра кшталт шчыта, але стылістыка летувісскага варыянта адсылае наўпрост да гістарычнага прататыпа, а кулікоўскі выглядае стылістычна нейтральна, нібы эмблема футбольнага клуба. У сучаснай Нямеччыне федэральны і зямельныя гербы выкананыя якраз у такой стылістыцы, з вядома якой мэтай. А ў нас мэта кардынальна супрацьлеглая, і ў 1991-м, і цяпер.
Дык як сцяг прымацаваны да дрэўка? Малітвамі?
Тутэйшы
08.10.2023
Галоўны Мінус у дызайну гэтага пашпарта адсутнасць беларускага наорднага арнамента!!!!Кветкі?
аловак
08.10.2023
Тутэйшы , тое самае падумала. слуцкі пояс "персідскага узора" - як пісаў Максім Багдановіч але гэта нават добра, што яны не выкарыстоўваюць наш арнамент. асабліва не бачна ў суполцы невероятных нацыянальнага беларускага кораня. і гэта адлюстравана ў гэтай кніжыцы - персідскі ўзор, карціна габрэя Шагала
Проста жыхар
09.10.2023
Тутэйшы, арнамент можна было б дадаць, канешне, але не дадалі. На мой погляд, гэта адбылося па відавочных прычынах - распрацоўкай праекта дакумента займалася геральдычная камісія, але геральдысты ніякага дачынення да беларускіх народных арнаментаў не маюць. Арнаменты, народны тэкстыль, разьба па дрэве і г.д. - гэта сфера, якой займаецца іншая дысцыпліна - этнаграфія. Менавіта этнографы фіксуюць узоры беларускіх арнаментаў, збіраюць фальклор і іншыя аб'екты матэрыяльнай і нематэрыяльнай народнай культурнай спадчыны. Геральдыка ж, з іншага боку, умоўна шляхетная дысцыпліна, пра гербы, рыцараў, каралёў. Таму разумею, чаму геральдычная камісія аддала перавагу Слуцкаму поясу, які адлюстроўвае шляхетную матэрыяльную спадчыну, а не арнаменту з ручнікоў.
Васкрасенскі
08.10.2023
аловак, што арнамента лукашысцкага захацелі? Едзьце ў Беларусь, вас там чакаюць
Texts
08.10.2023
Васкрасенскі, Для пачатку пацікаўцеся пашпартам Латвіі. Там дарэчы і прыгожы Вялікі герб і ёсць свой арнамент. Як і ў войску выкарыстоўваецца, і ў нацыянальнай гвардыі Латвіі. А далей і азбукай беларускага арнаменту. Не блытайце калі - ласка лукашэнаўскі арнамент з беларускім арнаментам які мае сваю адпаведную сымболіку, традыцыі, які з даўніх часоў нашы продкі выкарыстоўвалі на ручніках і вышыванках і які выключна наш, беларускі, з даўніх часоў.
Навуковец
09.10.2023
Texts, пачытайце лаўроўскую, арнамент і яго сэнс выдумка бальшавіка
Texted
09.10.2023
Бальшавікі выдумалі фэйкавую гісторыю для Беларусі, выдумалі навогул што беларусаў і беларускай мовы не было, зганбілі наш сцяг, нашу мову і знішчылі эліту нашана народу. Беларускі арнамент я яшчэ ў дзяцінстве бачыў на рушніках ў бабулі які ёй перадала яе бабуля, а гэта было да прыходу бальшавікоў да ўлады. Так сама нашы класікі да рэвалюцыі пісалі і пра нашы рушнікі, і пра нашы вышыванкі, і пра нашы паясы. Так што наш беларускі арнамент - гэта наша культура, якая вельмі адрознівае нас ад маскавітаў, тым больш гэта наша геральдыка, выкарыстоўванне белага і чырвонага колеру. Токое можна пабачыць толькі на землях былога ВКЛ. Дарэчы маскавіты нават ня ведаюць што такое Купалле, у адрозненні ад украінцаў, ці жыхароў Смаленску ды Бранску, якія раней ўваходзілі ў Вялікае Княства Літоўскае. Зайдзіце ў гугл ды пацікауціся беларускім арнаментам яго тлумачэннем і значэннем, будзе вельмі карысна. Заадно пацікаўцеся арнаментам Латвіі, краінай, якая шануе сваю гісторыю і яе арнамент ёсць і ў пашпарту, і на вялікім гербу, і на гербу войска, і на сымболіцы нацыянальнай гвардыі. У беларусаў ёсць куды большае багацце нацыянальнага арнаменту. Нашы сымбалы, нашай культуры якая ад прадзедаў С паклон вякоў выкарыстоўвалася на нашых рушніках, вышыванках, паясах. Сымбаль роду які вельмі шануюць шатландцы ці тыя ж латышы ў сваёй геральдыцы. Азбука Беларускага арнаменту, то наша спадчына, як і наш сцяг, герб, мова. Ня трэ блытаць яе з лукашызмам і лукашэнаўскім сцягам.
Проста жыхар
09.10.2023
Texted, ручнікі - гэта добра, і, несумненна, што вы бачылі прыклады беларускага народнага ткацтва і вышыўкі, у тым ліку вытворчасці вашых бабуль, прабабуль і г.д. але менавіта "Азбука беларускага арнаменту" - гэта містыфікацыя акадэміка Кацара (прынамсі, да гэтага схіляюцца ўсе больш-меньш сур'ёзныя сучасныя даследчыкі ў галіне этнаграфіі). Раздзяленне арнаментаў на асобныя элементы і тлумачэнне іх значэння - гэта суцэльная прыдумка Кацара, і няма ніводнай крыніцы (пісьмовай, або вынікаў этнаграфічных экспедыцый), якая б пацвердзіла гэтую тэорыю, паводле якой спрабуюць інтэрпрэтаваць сэнс арнаментаў.
Пашпарт які не паспеў...
08.10.2023
Пашпарт які ня трэба было абменьваць у 1995-1996… зараз ён чарговы праект які нічога акрамя новых праблем беларусам не прынясе, на вялікі жаль. З.Ы. дарага лыжка да абеду, апасьля яна нікому ня трэба
Наркаматная
09.10.2023
Пашпарт які не паспеў..., а й прыйдзе ж вячэра:) Прачышчайце мазгі ад расерскіх прымавак!
Спецпредложение
08.10.2023
Было бы круто если бы единственнй надпиьсю на русском языке была галаграфическая выява забора с надписью "Х(гласная)(краткая) ВОЙНЕ"
Ася К.
08.10.2023
Ізноў Вінцук Вячорка навязвае ўсім тарашкевіцу, колькі можна?
Кася
08.10.2023
Ася К., Такое ўражанне, што вас Вінцук асабіста пакрыўдзіў. Можа лепш пра гэта напішыце?
Cyber
08.10.2023
Калі паглядзіце пашпарт Вялікабрытаніі ці ЗША то яшчэ убачыце тое што належыла б дадаць да альтэрнатыўнага пашпарту. Напрыклад Вялікі герб Пагоня ў стыле Вялікага гербу Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, гербоў традыцыйнай Еўропы ў тым ліку са сцягам Святога Юр'я і Пагоні што былі пад Воршай ў 1514. Разам з анёламі, рыцарскім шчытом, вялікакняжацкай каронаю і гд. Так сама можна было б дадаць на старонкі і беларускі традыцыйны арнамент (азбука беларускага арнаменту), папарадзь кветку, як сымбаль продкаў, сымбаль агню, багацця, шчасця і гд. А калі кажам пра гісторыю то Узяслаў Чарадзей, Статут 1588, Леў Сапега і Францыска Скарына, тое што ўспрымаюць ўсё беларусы якія шануюць Бацькаўшчыну.
ха3айка
08.10.2023
Cyber, а яшчэ можна дадаць рэцэпт катлет
гэта ж нібы пашпарт (ну так ён пазіцыянуецца), а не кніжка. ітак ужо туды кучу ўсяго дадалі, чаго ў пашпарце быць не павінна - і гімн, і нават старонка для запісаў, чаго нават у сур'ёзных кнігах няма, хіба толькі ў бульварных
Проста жыхар
09.10.2023
Cyber, азбука беларускага арнаменту - гэта, на жаль, містыфікацыя, не варта яе пашыраць, асабліва шляхам ужывання ў пашпарце. Наконт сярэдняга і вялікага гербаў - не паўсюль яны ёсць, не ўсім яны патрэбныя. У той жа Польшчы, напрыклад, няма афіцыйнага вялікага герба, зафіксаванага ў канстытуцыі, ёсць толькі малы. Ва Ўкраіне паводле канстытуцыі ёсць вялікі герб, але яго ўзор так і не зацвердзілі (прынамсі, па стане на 2021 год так было). У Летувы вялікі і сярэдні гербы з'явіліся толькі ў 2014 (± пару год). У Латвіі ўсё варыянты гербаў распрацоўваліся яшчэ перад 2-й сусветнай, таму ў іх быў час на фармаванне ўстойлівай геральдычнай традыцыі. Калі браць заходнееўрапейскія краіны кшталту Нідэрландаў, Бельгіі, Партугаліі, то ў іх наяўнасць некалькіх варыянтаў гербаў грунтуецца на манархічнай традыцыі, і кожны герб мусіць ужывацца ў пэўных умовах з пэўнымі мэтамі. Карацей, па маім меркаванні (якое я пазычыў у дасведчаных беларускіх геральдыстаў), вялікі герб Беларусі не патрэбны, а калі патрэбны, то яго час яшчэ не прыйшоў. Гэта, канешне, не забараняе ствараць мастацкія працы ў стылістыцы вялікага герба (патэнцыйныя праекты вялікага герба), але напаўненне такіх прац сэнсамі, і прыняцце аднаго з праектаў у якасці агульнага сімвала краіны - гэта асобная задача, па часе несумяшчальная са стварэннем дакумента, які патрэбны тут і цяпер.
Вероятный
08.10.2023
ха3айка, тутэйшыя гэтай гісторыі ня ведаюць, то можа хоць з уласнага пашпарту дазнаюцца
Дзякуй
08.10.2023
ха3айка, Каб бычылі пашпарт Вялікабрытаніі і ЗША то такое не пісалі б. У Пашпарце Вялікабрытаніі на першай старонцы Вялікі прыгожы герб. У пашпарце ЗША на першай старонцы прыгожы арол які навогул глядзіць бы жывы. Такі пашпарт прыемна трымаць у руках. У Беларусі есць герб Пагоня. А вось Вялікі герб Пагоня не паспелі намаляваць. У параўнанні Вялікі герб Рэчы Паспаліты вельмі прыгожы. У англамоўнай і польскамоўнай Вікіпедыі вельмі прыгожыя гербы Берасцейскага, Мсціслаўскага і іншых ваяводстваў. Пашпарт гэта ня толькі дакумент аб грамадзянстве. Пашпарт гэта дакумент па якім бачна краіна. Пашпарт вольнай Беларусі павінен быць прыгажэйшым за лукашэнаўскія халтуры. У вольнай Беларусі хацеў бы каб пашпарт быў адпаведны і не горшы па прыгажосці ад пашпарту Вялікабрытаніі ці ЗША. Не кажучы аб тым колькі краін без візаў можна наведаць з гэтым пашпартам.
Уорк
08.10.2023
ха3айка, у польскім пашпарце можна напісаць алоўкам кантакты каго паведаміць
ха3айка
08.10.2023
"Вялікі прыгожы герб" аа... казачныя адзінарожкі і розныя фінціфлюшкі. тыпу - дорага-багата а я бачу прыгажосць у іншым - у строгасці і лаканічнасці, у выверанасці ліній самымі прыгожымі лічу гербы (адпаведна і вокладкі пашпартоў) Украіны і Беларусі - Пагоня (прыгожы быў пашпарт з Пагоняй). спецыяльна перагледзела вокладкі пашпартоў усіх краін. яшчэ спадабаліся Швейцарыі і Японіі
Decrease
08.10.2023
ха3айка, Вучыціся карыстацца гуглам. Паглядзіце пашпарт Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі. Паглядзіце Вялікі герб Рэчы Паспалітай. Пачытайце пра Вялікі герб. І будзеце больш мець ведаў і нават святла больш будзе ў вас і ў сэрцы і ў галаве. Бо шмат бед ды гора нашаму народу ад таго што жыве ў цемры ды не чытае кніжкі разумных аўтараў. Любіце Беларусь і беларускі народ. Дзякуй.
Reaches close
08.10.2023
Мне падабаецца пашпарт Латвіі. Наш герб Пагоня добры. Тым ня меньш і ў ВКЛ і ў Вялікабрытаніі і ў Рэчы Паспалітай і ў шмат якіх краін быў і ёсць малы герб, сярэдні герб і вялікі герб. На пашпарце Латвіі вялікі - поўны герб і гэта прыгожа. Тое што аўтары малога гербу ў 1990-м не зрабілі вялікі герб не замінае нашым мастакам распрацаваць вялікі герб зараз у традыцыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Можна за аснову ўзяць герб Мсціслаўскага ваяводства з англамоўнай Вікіпедыі. Там прыгожы герб Пагоня. Не бачу нічога дрэннага ў гэтым. Нават ЗША свой герб дапрацоўвалі, асабліва ў войску. Так сама на маю думку у пашпарце можна зрабіць гістарычную стужку нашага БЧБ сцяга. Як ёсць у інтэрнэце: сцяг крыж Св. Юр'я (сцяг кавалерыі ВКЛ) сцяг Рэчы Паспалітай і БЧБ сцяг. Каб людзі маглі бачыць традыцыі сцяга і разумець што гэта наша гісторыя, а не бальшавіцкая сымболіка.
ха3айка
08.10.2023
Уорк, а гэта абавязкова - рабіць, як у польскім пашпарце (ці, як у амерыканскім ці ангельскім, як прапануе таварыш вышэй)? ах так жа - Польшча ж цяпер наш дом. трэба рабіць, як у хазяеў, так?
Вадзім
08.10.2023
> Лацінку ўхваліла група экспертаў з Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, гэта толькі пытанне часу, калі яна зноў вернецца.
Так, але ўхвалілі сучасны варыянт лацінкі - з Ĺ ĺ
Вероятный
08.10.2023
Вадзім , літара - кашмарны сон дызайнера ды й навогул чалавека з пачуццём прапорцый
Проста жыхар
09.10.2023
Вадзім, так, ухваліў менавіта той варыянт. Але лацінка 00-х, на жаль, страціла сваю перавагу, калі лукашысты ліквідавалі сістэму транслітарацыі тапонімаў, пабудаваную на базе стандарту беларускай лацінкі з L/Ĺ. Цяпер у лацінкі 00-х, на мой погляд, няма рэсурсаў для прасоўвання, у параўнанні з класічным варыянтам, які шырока выкарыстоўваўся для друку кніг, а пазней і перыёдыкі беларускай эміграцыі. Можа быць, у будучыні пытанне рэфармацыі беларускай лацінкі будзе зноў паднятае, адбудуцца шматлікія публічныя дыскусіі, і ў выніку пераможа абноўлены варыянт, але цяпер пануе, і (імхо) яшчэ некалькі год будзе панаваць класічны стандарт.
жэўжык
11.10.2023
Вадзім , эксперты ўхвалілі тэхнічныя дэталі. Накшталт магчымасці канвертацыі кірыліцы ў лацінку і назад без страты інфармацыі (у адрозненне ад шматлікіх іншых недарэчных метадаў транслітэрацыі). Класічная лацінка тым жа самым тэхнічным патрабаванням таксама адпавядае. Што і не дзіўна, бо яна выкарыстоўвалася для сапраўднай беларускай літаратуры і мела практычны ўжытак.
Польскі альфабэт крытыкуюць за дыграфы sz/cz/rz, але палякі не спяшаюцца яго мадэрнізаваць. Бо мець магчымасць чытаць старыя кнігі ў арыгінале таксама мае сваю каштоўнасць. Ангельская пісьмовая мова захавалася са старых часоў і паступова страціла фанетычнасць, але старыя ангельскія кнігі можна чытаць у арыгінале, нават Шэкспіра. Мы маем нашу класічную лацінку і няма сэнсу яе руйнаваць такім радыкальным чынам (напрыклад, ствараць штучныя праблемы з разуменнем слова "stol").
Проста жыхар
09.10.2023
Вероятный, дзеля справядлівасці, ў чэскай мове ёсць літара "л з паўгакам", вельмі падобная да Ĺ (калі не такая самая), і нічога, жывуць неяк з ёй.
Адам Иосифович
08.10.2023
Столько шума вокруг липовой книжечки, которая никогда официальным документом не будет, разве что сувениром для удовлетворения самолюбия национально озабоченных товарищей. И всё тот же элитаризм, что в начале 90-х, только тарашкевича, только лацинка, только пагоня, никакого русского, а имя хоть на 4 манеры записывай. Её возможно признает Польша и Литва, и то только с сочетанием со своим видом на жительство. В ЕС может быть ещё стерпят, но ни в одну визовую страну не пустят, даже в той же Грузии, Турции или Украине только посмеются и развернут, так что 52 странички явно лишние.
Сара
08.10.2023
Адам Иосифович , но под очередной проджект зато так хорошо очередной раз денежки попилить
Магелан
08.10.2023
Адам Иосифович , не знаю. Я одним из первых получил новый паспорт и не жужжу. Пишу вам пьяным из Таиланда
Юзік Адамовіч
08.10.2023
Адам Иосифович , такім як вы расейскі пашпарт самае тое. Толькі там вы будзеце маўчаць і возьмеце, што дадуць
Янка
08.10.2023
Адам Иосифович , на конт таго, што нібыта нічога не атрымаецца - вы ведаеце будучыню?
не такі як ёсць
08.10.2023
Адам Иосифович , пішы нармальнай мовай
Ідыятызм
08.10.2023
Смеху вартая зацея
Не для ідыетаў
08.10.2023
Ідыятызм, добра смяецца той, хто смяецца апошні
Анж
09.10.2023
Ідыятызм, невераятным хочацца гуляцца, няхай гуляюцца, чым бы дзеці ня цешыліся абы грошаў многа не прасілі
гхм
08.10.2023
"выяву зубра ў ніжнім правым вугле, які пры хуткім гартанні старонак «бяжыць»" мы так у школе рабілі ў блакноце ці ў тоўстым сшытку - рысавалі "мульцік" гхм... мульцік у дакуменце... у самым сур'ёзным, можна сказаць, дакуменце мульцік
Ну і добра
08.10.2023
гхм, будзе самы сур'ёзны мульцік.
Проста жыхар
09.10.2023
гхм, скажыце гэта фінам, у іх пашпартах ужо даўно "мульцік" пра лося.
GNLS
08.10.2023
Моўнае пытанне не павінна быць вырашана трыма чалавекамі, якія жывуць за межамі краіны. НАГАДАЮ ВАМ ТАКОЕ СЛОВА - РЭФЕРЭНДУМ. Лічу, што адказ ад той мовы, якой большасць беларусаў карыстаецца і вучыць у школе - шлях да пячор і будучы калапс ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Ужо чакаю перакладзеныя на тарашкевіцу Я.Коласа, Я.Купалу, В. Быкава, У. Караткевіча. Няўжо нельга карыстацца, любіць і удасканальваць тую мову, якую ўжо маем? Што, тарашкевіца дасць вам вялікі штуршок для развіцця беларускай мовы ў розных прафесійных галінах кшталту таго ж IT сектара ці ў прамысловасці, ці ў юрыспрудэнцыі? Смеху варта. Больш выглядае на тое, што група людзей намагаецца дасягнуць толькі адной ім зразумелай мэты - прызнання. І што б яны ўслых не дэкларавалі, гэта дакладна не любоў да беларусаў. Беларусы ўжо і так падзеленыя на два лагеры, давайце яшчэ паглыбім раскол і падзелім па моўнай прыкмеце.
Вероятный
08.10.2023
GNLS , Гэта не падзел, а дыскусія для беларусаў, неяк дамовімся паміж сабой.
Праблемы ўнікаюць пераважна калі да яе далучаюцца рускамірныя, якім ніякая беларушчына наогул нафіг не патрэбная, акрамя школьнай. От тады і чуюцца енкі кшталту "мы мууучылісь учыыыылі-учыыылі, а как жы ціперь".
Як беларус, я не бачу аніякіх праблем пісаць правапісам большасці, пакуль гэта беларуская. Для мяне тарашкевіца - недасканалы, але наркамаўка - наўпрост кепскі выбар для будучыні.
Нацдэм
08.10.2023
GNLS , а за што вас любіць? Вы нават сваю мову не любіце
Проста жыхар
09.10.2023
GNLS, магчыма вы і не ведалі, але тыя ж Колас і Купала пісалі ўмоўнай Тарашкевіцай (з пазначэннем мяккасці зычных і іншымі асаблівасцямі), пакуль не была праведзена г.зв. "рэфармацыя" беларускай мовы ў 1936-м годзе. А яшчэ раней і лацінкай (прынамсі, выдаваліся).
Вероятный
08.10.2023
Вероятный, ўЗнікаюць
Курт
08.10.2023
Хачу такі пашпарт!
Мясцовы
08.10.2023
Дык урэшце, якая будзе лацінка, класічная альбо сучасная?
Проста жыхар
09.10.2023
Мясцовы, падобна, што класічная. Сучасны стандарт так і не здолеў укараніцца сярод экспертнай супольнасці, а пасля ліквідацыі лукашыстамі сістэмы транслітарацыі тапонімаў, стандарт 2000-х страціў уплыў і сярод шырокіх слаёў грамадскасці.
беларуска
08.10.2023
Адказваючы на пытаньне суразмоўцы, лепш ахвяраваць імем па бацьку. Гэтая зьява ненатуральная для Беларусі, ягонае выкарыстаньне анідзе амаль не зьяўляецца абавязковым, да таго ж да людзей у нас зьвяртаюцца па імені ў 95% выпадкаў (з уласных назіраньняў).
Маю спадзеў на поўнае зьнікненьне імёнаў па бацьку цягам некалькіх гадоў, калі Беларусь вызваліцца ад дыктатуры.
Безотчэства
09.10.2023
беларуска, "отчество" - з'ява выключна расейская. У нас, як і ў іншых еўрапейскіх народаў, і паняцця такога няма. Ў СССР вымушаныя былі прыдумаць, дык бліжэйшага не знайшлі, як на тры словы раскласці - "імя па бацьку". Але нават пры цяперашняй дзяржаўнай абсалютызацыі савковага мыслення "отчэства" знікае, як туман.
Таам
09.10.2023
Безотчэства, вот это совсем не факт, есть мненіе что понятте отчество оні у нас укралі, кто то із БНФ про это говоріл в інтэрв'ю, в рФ своего нічего нету.
аловак
09.10.2023
не отчество, а форму - на -іч (Иванович). прозвішчы на -іч самыя старажытныя і характэрныя для Беларусі
Альтруист
08.10.2023
Кто будет платить за этот найпрынажэйший в свете?
Варламов
08.10.2023
Альтруист, очередь желающих будет. Скринь этот твит
Беларус
08.10.2023
У эўрапейскай краіне, дзе я цяпер жыву, няма імя па-бацьку. Пры нараджэньні майго дзіцяці тут, нам выдалі пасьведчаньне аб нараджэньні дзе толькі імя й прозьвішча. І пашпарт РБ нам па выніку зрабілі без імя па-бацькі. Было ня звыкла, але ніякай праблемы ня бачу.
Тацьцяна
08.10.2023
Беларус, але ж імя бацькі (і ў большасьці выпадкаў , імя маці ) кругом абавязкова фіксуецца, яшчэ і прозьвішчы родавыя могуць быць абодва , хай сабе і меншымі літаркамі
25
08.10.2023
Выкидывать русский из паспорта - ок, принимаю, но при этом убирать Шагала, из-за соблюдения авторский прав с точки зрения ЕС в отношении галерии государства-террориста - это идиотия. Зачем убирать писающего мужика, чтобы обойти ограничения? Дорисуйте второго!
Что значит, Tsikhanouskaya никто не прочитает? Кто этот никто? Я читаю, уверен, любому англичанину, как не пиши славянскую фамилию латинскими буквами, всё равно не прочитает. Акценты в буквах для них бессмысленны. Зачем?
Такое ощущение, что хочешь-не хочешь а заставят эту лацiнку знать, ещё потом и гражданство будут лишать за отказ писать на ней.
26
09.10.2023
25, табе для пачатку пісаць трэба навучыцца па нашаму
Вадзім
10.10.2023
25, "Акценты в буквах" карыстаюць амаль усе еўрапейцы
Dyce
08.10.2023
Чытаючы каментары разумею што ў нас вельмі добры і адукаваны беларускі народ. Дай нашаму народу толькі свабоду і дэмакратыю і з такім народам мы абавязкова будзем жыць разам з Еўропай.
Арына
09.10.2023
Dyce, да уж, дай демократию и вымирать будут абавязкова разам з Европой в разы быстрее.
мяркую,
09.10.2023
Беларусікі як і ўсе людзі баяцца пераменаў. Дарэмна Вячоркі гэта пачалі. Не заўчасна. Невераятныя сальюцца ў большасці сваёй.
Сатурн
09.10.2023
Тарашкевица — абсолютно мертвый язык, на котором никто массово никогда разговаривать не будет. Нужно создавать новый современный беларуский язык. Язык — живой организм, он постоянно развивается. Англичане не разговаривают на английском времен 1920-х гг, а разговаривают на том, который есть сейчас и никто не станет в Великобритании переходить обратно на словечки образца 1920-х гг.
Волат
09.10.2023
Сатурн, тарашкевіца - не мова. Калі вы такі лінгвіст і жадаеце стварыць новую мову - спрабуйце. Недапрацаваных штучных моваў, якія цікавыя толькі аўтарам, на свеце шмат.
Мову маем адну, беларускую. Пашпарт мусіць быць на беларускай. А свае лісты пісаць пры жаданні можна хоць кітайскімі іерогліфамі.
Беларус
09.10.2023
Хто сказаў што тарашкевіца выкарыстоўваецца меншасьцю? Вы сядзіце ў нейкім іншым інтэрнэце, пане!
Акадэмія ўжо даўно бы ўзяла тарашкевіцу як афіцыйны правапіс, калі гэта была бы сапраўдная беларуская акадэмія, а не лукашысты
Please
09.10.2023
Зайдзіце калі - ласка у гугал. Паглядзіце "Азбука беларускага арнаменту". На малюнках Вы пабачыце нашы сымбалы. Гэтыя сымбалы не маюць нічога агульнага з лукашызмам. Гэта нашы беларускія сымьбалы якія з даўніх часоў выкарыстоўваў наш народ на рушніках, паясах, вышыванках. Гэта сымбаль нашай замли, нашага роду. Пачытайце як шатландцы шануюць свае сымбалы на сваім адзенні, сымбаль свайго роду і свайго народу. Паглядзіце які сымбаль выкарыстоўвае Нацыянальная гвардыя Латвіі. Адпаведны крыж які больш поўны на нашым народным сымбалу Агню, Багацце і гд. Не адмаўляецеся ад свайго роду і народу. Шануйце нашы сымьбалы разам з нашым нацыянальным сцягам, гербам, моваю. Разам з нашым сцягам Святога Юр'я - сцягам кавалерыі ВКЛ, разам з нашым сцягам Рэчы Паспалітай. Гэта наша гісторыя. Наша спадчына. Не кідайце яе свінням, бо свінні жадаюць адняць ў нас нашу азбуку нашага беларускага арнаменту, адняць нашу лацінку і нашу мову, адняць наш сцяг, наш герб, нашу класіку, нашу гісторыю каб зрабіць з нашага народу манкуртаў, парабкаў без сваёй гісторыі, сваёй матчынай мовы, сваёй культуры, сваёй спадчыны, сваёй зямлі, каб тут на святой зямлі нашых продкаў поўзалі чужынцы да свінні якія плявалі б на нашых продкаў і гадзілі тут як акупанты. Не адмаўляецеся ні ў чым што ёсць нашае. Што было і ёсць нашым с спрадвеку.
Проста жыхар
10.10.2023
Please, ужо пісаў вышэй, і яшчэ раз паўтаруся. "Азбука беларускага арнаменту" - гэта містыфікацыя, створаная на падставе прац акадэміка Кацара (у першую чаргу, кнігі "Беларускі арнамент"), якія, ў сваю чаргу, не маюць абгрунтавання ў выглядзе задакументаваных вынікаў этнаграфічных экспедыцый або даследаванняў іншых этнографаў. Сучасныя даследчыкі этнаграфіі прытрымліваюцца поглядаў, што не існуе (або не захавалася) сістэмы тлумачэння сэнса арнаментаў праз асобныя яго элементы. Нават назвы асобных элементаў арнаментаў на тэрыторыі Беларусі з большага не захаваліся, і былі прыдуманыя Кацарам. Адзіная пацверджаная навуковая крыніца, дзе зафіксавалі назвы (але не сэнс) асобных элементаў тканых і вышываных арнаментаў - гэта кніга "Арнаменты Падняпроўя". Аднак, у гэтай кнізе змешчаныя вынікі экспедыцыі толькі ў некалькі вёсак на ўсходзе Беларусі, і, верагодна, назвы адтуль нельга распаўсюдзіць на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі.
PayPal
09.10.2023
Вучыце дзяцей, давайце чытаць ім кніжкі нашых класікаў, давайце чытаць ім кніжкі па гісторыі Беларусі на беларускай мове. Прышцяпляйце дзецям любоў да чытання. Адна кніжка можа пасеяць добрыя семя якое аднойчы расквіце прыгожым дрэвам. Вучыце бацькі і матулі сваіх дзяцей бо не ад лукашэнкаўскай школы, не ад маскоўскай царквы і цемры, а ад Вас сёння на шмат залежыць ці будзе дзіця манкуртам, халопам ды рабом, ці будзе ўсё ж годным і свабодным чалавекам, які ня дасць з сабе зрабіць манкурта ды парабка, а будзе імкнуцца да свабоды, годнага жыцця і шчасця. У сваёй час Эстонія мела больш за 70% адукаванага насельніцтва. Матулі дзецям чыталі кніжкі, свае нацыянальныя казкі, расказвалі гісторыю свайго краю. Ніякая Масковія не змагла насадзіць адукаваным людзям сваю маскоўскую цемру, сямейная царква эстонцаў перамагла маскоўскую цемру. Выхаваныя матулямі дзеці з любоўю да роднага краю сваёй веры, сваёй культуры ў адзін дзень змаглі ня толькі абвясціць незалежнасць, але і стварыць і узброіць свае нацыянальнае войска, выпрацаваць вайсковую лагістыку і са зброяй адстаяць незалежнасць свайго роднага краю перамагчы савецкую каросту ў 1920-я. Зараз Эстонія мае найвышэйшы паказчык свабоды бізнесу, багацця і развіцця сярод усіх краін якія вырваліся з маскоўскіх ланцугоў ў 1990-я. Краіна набліжаецца да Фінляндыі па ўзроўню шчасця, лепшага паказчыку ў свеце. У свой час менавіта Рэфармацыя стала стрыжням развіцця ВКЛ і залатога стагоддзя Вялікага Княства Літоўскага.
Кировца на панов
09.10.2023
Развялi тут дэмагогiю. Сымбалы, Шагал, лацiнiца альбо кiрылiца... Галоу́нае пытанне, якiя з краiн ужо прызналi на дзяржау́ным узроу́не узор гатага "дакументу"? Нi аднаго слова на гэтую тэму. Очередной распил бабла по московитской схеме. А дыскусiю тут развялi...
Проста жыхар
09.10.2023
Кировца на панов, быў бы пашпарт, а краіны знойдуцца
Герб, флаг и гимн должны быть простыми и удобными.
10.10.2023
Чтобы не говорили всякие "эксперты"-геральдисты, герб, флаг и гимн должны быть простыми, независимо от традиций, правил и условностей. Такими, чтобы любой 3-летний ребенок мог распознать и воспроизвести герб, флаг или гимн. Нарисовать или напеть так, чтобы любой другой незнакомый человек без подсказок мог определить, что ребенок нарисовал герб своей страны или исполнил гимн. Если ребенок не может, то это плохой герб или гимн. Ни дети, ни их родители такой герб и гимн не запомнят и он не будет общенародным. Хотите общенародность и принятие - делаете сверхпростым.
У альтэрнатыўным беларускім пашпарце хочуць пакінуць класічны правапіс, а ад Шагала адмовіліся
І гэта крутая ініцыятыва
нейкія хвасты, рогі і капыты 👿
параўнаем -
невераятны - 10 літар
šyryniu tekstu. U łacincy litary "ijlft" nadzvyčaj vuzkija, a ŭ kirylicy
chapaje šyrokich litaraŭ "жшыфцю". Dy i miakkich znakaŭ u łacincy
niama zusim. U vyniku, na vialikich tekstach łacinka ŭ siarednim
dapamahaje ekanomić papieru. Tolki litara "х", jakaja pieradajecca z dapamohaj dyhrafa "ch" trochi škodzić.
а на
зручнасць чытання?
>У маім папярэднім каментарыі аднекуль узяліся непажаданыя пераносы радкоў.
я адразу заўважыла і зразумела, што зрабілі іх не вы) гэта Рэд. чудзіць) ён(а)
часам і з маімі радкамі так робіць. таму не паленавалася перанесці ваш тэкст у
Ворд і прыбраць штучныя пераносы. сапраўды - тэкст, ня гледзячы на тое, што
сімвалаў больш, займае менш места.
але… я візуал. і мне візуальна на пісьме кірыліца падабаецца больш. так -
літары больш шырокія, але яны больш роўныя (не гэтыя кручочкі і чортавы рожкі і
хвосцікі)), а танюткая “і” дынамікі прыдае. і ўнікальная “ў”…
Кожны можа зрабіць сабе ўласны бэйджык і хоць у лазні ў ім хадзіць.
"Увогуле пытанне беларускага правапісу, вяртанне да «класічнай» нормы абмяркоўвалася з удзелам Акадэміі навук у 1990-1994 гадах."
абмяркоўвалася... з удзелам Акадэміі... а тут - Я, Кіраўнік Геральдычнай рады, рашыў. І кропка.
надта самаўпэўнены і безапеляцыйны. у каго гэты самаабвешчаны Кіраўнік вучыўся? пэўна ў лукашэнкі
герб Пагоня менавіта ў такім выглядзе (на такім шчыце) бездакорны. некалі пісала, чаму. прычым, параўноўваючы яго з Віцісам. Віціс, на маю думку, значна прайграе
Вероятный, у летувісаў не Пагоня, а Віціс. і калі ён вам так ужо падабаецца, то і атрымлівайце пашпарт Летувы. Пагоня не для вас
але гэта нават добра, што яны не выкарыстоўваюць наш арнамент. асабліва не бачна ў суполцы невероятных нацыянальнага беларускага кораня. і гэта адлюстравана ў гэтай кніжыцы - персідскі ўзор, карціна габрэя Шагала
Не блытайце калі - ласка лукашэнаўскі арнамент з беларускім арнаментам які мае сваю адпаведную сымболіку, традыцыі, які з даўніх часоў нашы продкі выкарыстоўвалі на ручніках і вышыванках і які выключна наш, беларускі, з даўніх часоў.
Прачышчайце мазгі ад расерскіх прымавак!
гэта ж нібы пашпарт (ну так ён пазіцыянуецца), а не кніжка. ітак ужо туды кучу ўсяго дадалі, чаго ў пашпарце быць не павінна - і гімн, і нават старонка для запісаў, чаго нават у сур'ёзных кнігах няма, хіба толькі ў бульварных
Наконт сярэдняга і вялікага гербаў - не паўсюль яны ёсць, не ўсім яны патрэбныя. У той жа Польшчы, напрыклад, няма афіцыйнага вялікага герба, зафіксаванага ў канстытуцыі, ёсць толькі малы. Ва Ўкраіне паводле канстытуцыі ёсць вялікі герб, але яго ўзор так і не зацвердзілі (прынамсі, па стане на 2021 год так было). У Летувы вялікі і сярэдні гербы з'явіліся толькі ў 2014 (± пару год). У Латвіі ўсё варыянты гербаў распрацоўваліся яшчэ перад 2-й сусветнай, таму ў іх быў час на фармаванне ўстойлівай геральдычнай традыцыі.
Калі браць заходнееўрапейскія краіны кшталту Нідэрландаў, Бельгіі, Партугаліі, то ў іх наяўнасць некалькіх варыянтаў гербаў грунтуецца на манархічнай традыцыі, і кожны герб мусіць ужывацца ў пэўных умовах з пэўнымі мэтамі.
Карацей, па маім меркаванні (якое я пазычыў у дасведчаных беларускіх геральдыстаў), вялікі герб Беларусі не патрэбны, а калі патрэбны, то яго час яшчэ не прыйшоў. Гэта, канешне, не забараняе ствараць мастацкія працы ў стылістыцы вялікага герба (патэнцыйныя праекты вялікага герба), але напаўненне такіх прац сэнсамі, і прыняцце аднаго з праектаў у якасці агульнага сімвала краіны - гэта асобная задача, па часе несумяшчальная са стварэннем дакумента, які патрэбны тут і цяпер.
аа... казачныя адзінарожкі і розныя фінціфлюшкі. тыпу - дорага-багата
а я бачу прыгажосць у іншым - у строгасці і лаканічнасці, у выверанасці ліній
самымі прыгожымі лічу гербы (адпаведна і вокладкі пашпартоў) Украіны і Беларусі - Пагоня (прыгожы быў пашпарт з Пагоняй). спецыяльна перагледзела вокладкі пашпартоў усіх краін. яшчэ спадабаліся Швейцарыі і Японіі
ах так жа - Польшча ж цяпер наш дом. трэба рабіць, як у хазяеў, так?
Так, але ўхвалілі сучасны варыянт лацінкі - з Ĺ ĺ
мы так у школе рабілі ў блакноце ці ў тоўстым сшытку - рысавалі "мульцік"
гхм... мульцік у дакуменце... у самым сур'ёзным, можна сказаць, дакуменце мульцік
Калі вы такі лінгвіст і жадаеце стварыць новую мову - спрабуйце. Недапрацаваных штучных моваў, якія цікавыя толькі аўтарам, на свеце шмат.
Мову маем адну, беларускую. Пашпарт мусіць быць на беларускай. А свае лісты пісаць пры жаданні можна хоць кітайскімі іерогліфамі.
Сучасныя даследчыкі этнаграфіі прытрымліваюцца поглядаў, што не існуе (або не захавалася) сістэмы тлумачэння сэнса арнаментаў праз асобныя яго элементы. Нават назвы асобных элементаў арнаментаў на тэрыторыі Беларусі з большага не захаваліся, і былі прыдуманыя Кацарам. Адзіная пацверджаная навуковая крыніца, дзе зафіксавалі назвы (але не сэнс) асобных элементаў тканых і вышываных арнаментаў - гэта кніга "Арнаменты Падняпроўя". Аднак, у гэтай кнізе змешчаныя вынікі экспедыцыі толькі ў некалькі вёсак на ўсходзе Беларусі, і, верагодна, назвы адтуль нельга распаўсюдзіць на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі.
Очередной распил бабла по московитской схеме.
А дыскусiю тут развялi...