Грамадства22

Хлопец замест таго, каб ісці ў войска, паехаў у Карэю працаваць мадэллю. Цяпер у яго непрыемнасці

У маі яму ўручылі позву аб праходжанні медыцынскага агляду, але ён туды не з'явіўся.

Фота: Vittorio Zunino Celotto / Getty Images

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 20-гадовага мінчука, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад мерапрыемстваў прызыву, паведамляюць Мінск-навіны.

У лістападзе 2021 года яму далі адтэрміноўку, бо ён паступіў ва ўніверсітэт на дзённую форму навучання. У 2023-м хлопца адлічылі з ВНУ з-за непаспяховасці і прагулаў, пра што адміністрацыя навучальнай установы апавясціла ваенны камісарыят Цэнтральнага раёна.

Таксама без уважлівых прычын у прызначаны час юнак не прыйшоў і ў ваенкамат, нягледзячы на тое, што быў азнаёмлены пад подпіс аб крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву, а з'ехаў амаль на тры месяцы ў Паўднёвую Карэю будаваць кар'еру мадэлі.

У выніку атрымаў крымінальную справу. Хлопцу пагражае да двух гадоў зняволення. Віну ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся. У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў.

Каментары2

  • mikola
    05.10.2023
    Veczvarenec....
  • Калматы Вожык
    05.10.2023
    Дапусцім, я не хачу служыць у чужым войску! Ну, хаця б з-за таго, што Сінепал заўсёды падкрэсліваў: у нас Раzzеяй  -- адна армія! Ну, не хачу -- і ўсё! І пайшлі вы ў дупу!

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць