Нерухомасць11

«Адзін з апошніх варыянтаў у раёне рэспектабельнай забудовы». Якія ўчасткі прадаюць у межах Мінска

Паглядзелі, якія ўчасткі можна купіць пад прыватную забудову ў межах МКАД. Ёсць варыянты каля Свіслачы і ў Драздах.

Побач з Нацыянальнай бібліятэкай 

За 297 000 даляраў выстаўлены на продаж участак памерам 9,5 соткі па вуліцы Цяплічнай, што непадалёк ад Нацыянальнай бібліятэкі.

Фота тут і далей: realt.by

Гэты кавалак сталічнай зямлі прадавец называе адным з апошніх свабодных участкаў у раёне рэспектабельнай катэджнай забудовы Мінска.

Першая лінія вадасховішча Дразды

У 279 900 даляраў ацэнены ўчастак ў Драздах. Плошча ўсяго 5,3 соткі. Знаходзіцца ён ля першай берагавой лініі Дуброўскага вадасховішча. 

Калі верыць апісанню, то ад краю ўчастка да вадасховішча ўсяго 60 метраў.

Зноў Дразды 

Яшчэ адзін участак непадалёк ад вадасховішча Дразды прадаецца па адрасе завулак Ржавецкі, 20. На ўчастку памерам 10 сотак стаіць дом, які, па ўсёй бачнасці, не мае вялікай каштоўнасці, бо прадаецца аб'ект як участак зямлі. 

Просяць за яго 275 тысяч даляраў. Усе камунікацыі цэнтральныя. Рэальны торг магчымы пры аглядзе аб'екта — гаворыцца ў апісанні.

Участак з паловай дома

Адзін з нешматлікіх участкаў непадалёку ад цэнтра — 10 сотак па 4-м загарадным завулку — ацэнены ў 112 тысяч даляраў. 

На ўскрайку ўчастка стаіць палова старога драўлянага дома. Але як месца для жылля прадавец яго не рэкламуе, а толькі адзначае, што пасля ўзвядзення новага дома яго можна выкарыстоўваць для розных мэтаў.

На беразе Свіслачы

На вуліцы Шэйпічы, што ідзе ўздоўж ракі Свіслач, за 85 тысяч даляраў прадаецца ўчастак памерам амаль 13 сотак. 

Як вынікае з апісання, сярод выгод цывілізацыі там толькі электрычнасць. Участак не газіфікаваны, цэнтральнага водаправода і каналізацыі таксама няма. 

«Знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы, побач з домам цячэ рака Свіслач. Па вуліцы ўсяго некалькі жылых дамоў, добры пад'язны пуць», — гаворыцца ў апісанні.

Тэрміновы продаж

Адзін з самых танных кавалкаў сталічнай зямлі з выстаўленых на продаж — участак па вуліцы Багдановіча. 

За 5 сотак зямлі разам з падмуркам памерам 9х9 і дазволам на рэканструкцыю просяць 36 тысяч даляраў. Сама зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, што бывае даволі рэдка. У аб'яве пазначана, што ўчастак у закінутым стане, а продаж — тэрміновы.

Чытаце таксама:

Эксперты рынку нерухомасці назвалі найлепшы час для куплі лецішча 

Вось які дом на Нарачы прадалі за паўмільёна даляраў

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    14.10.2023
    "Знаходзіцца ў вельмі маляўнічым месцы, побач з домам працякае рака Свіслач."
    Шэйпічы сапраўды вельмі маляўнічае месца. было. шкада рачулку нашу( шкада зялёную зону

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць