Культура33

На дыскусіі пра беларускі тэатр на фестывалі «Прадмова» выступіў адно Вырыпаеў

Учора, 7 кастрычніка, у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Варшаве адбылася дыскусія «Беларускі тэатр у выгнанні: як знайсці свой шлях», расказвае reform.by.

У размове мусілі прыняць удзел беларускі тэатральны рэжысёр Юра Дзівакоў і расійскі рэжысёр Іван Вырыпаеў (мадэратар сустрэчы — Андрэй Масквін). Але Юры Дзівакоў захварэў — і па тэме ў выніку разважаў у фармаце анлайн толькі спадар Вырапаеў. Вольна ці нявольна, атрымалася, што голасам незалежнага беларускага тэатра стаў расійскі аўтар.

Гэта абурыла тэатральную супольнасць.

«Вырыпаеў распавядае пра беларускі тэатр на фестывалі Pradmova. У арганізатараў не з’явілася думкі пазваць беларусаў? Пры тым, што тэатральных дзеячаў і дзяячак тут да халеры», — падняла пытанне беларуская тэатральная рэжысёрка, музыка і акторка Паліна Дабравольская.

Летась Pradmova трапіла ў падобную сітуацыю. Арганізатары запрасілі на леташні форум расійскага кінакрытыка Антона Доліна — гэта справакавала хвалю рэакцый. У выніку Долін ад удзелу ў мерапрыемстве адмовіўся. 

Іван Вырыпаеў вядомы публіцы як рэжысёр фільмаў «Эйфарыя», «Кісларод», «Танец Дэлі» ды іншых. Ён сузаснавальнік прадзюсарскай кампаніі WEDA і з 2014 года жыве ў Польшчы. Летась прыняў рашэнне аб адмове ад расійскага грамадзянства. Тады ж атрымаў польскае. У польскіх тэатрах ён ставіў спектаклі «Дзённік Жарабцовай Паліны» (Музей Паўстання, Варшава), «Дзядзя Ваня» (Польскі тэатр ім. Арнольда Шыфмана, Варшава). У 2021 разам з беларускімі і польскімі акцёрамі паставіў спектакль «1.8 m», заснаваны на рэальных гісторыях палітзняволеных Беларусі.

Каментары3

  • Алесь БНФ
    08.10.2023
    Вы что говорите, какое возмущение, кем???!!!,
    Иван Вырыпаев это большой друг, самый преданный и отзывчивый к Своболной Беларуси человек. Он столько сделал и делает для наших людей !!!! Ни один Пазняк- Латушка столько не сделал доброго для нас.
    Агенты-псевдо-патриоты говорящие
    такую чушь, из-за вас все проблемы!
  • Гісторык ВКЛ
    08.10.2023
    А вас не абурае, што круглы стол гісторыкаў будзе мадэраваць Дзярновіч, які працуе ў Інстытуце гісторыі Кавалені? Ды яшчэ па пытаннях пра Смаленск, Падляшша, Вільню і Палессе? Што гісторыкаў у Варшаве не знайшлі?
  • адно акно
    08.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць