Культура44

У Жыровіцкім манастыры адрэстаўруюць іканастас, з якога раней выкінулі беларускія абразы

У Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра адрэстаўруюць барочны іканастас XVIII стагоддзя, які ў мінулыя дзесяцігоддзі зведаў радыкальную русіфікацыю. 

Цяпер завяршаюцца рамонтныя работы ў Жыровіцкім Свята-Успенскім саборы. Паводле слоў намесніка міністра культуры Сяргея Саракача, да 2025 года, акрамя бягучага рамонту ў храме, плануецца выканаць рэстаўрацыю і аднаго з найстарэйшых у краіне іканастаса.

У Жыровічы ўжо выязджалі спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея, супрацоўнікі «Белрэстаўрацыі», якія вывучалі сітуацыю. Было праведзена абследаванне стану іканастаса, выяўлены тыя элементы, якія неабходна аднавіць або поўнасцю замяніць. Работы, на думку намесніка міністра, чакаюцца сур'ёзныя. Ён спадзяецца, што сродкі на іх будуць адшуканы.

Выгляд іканастаса да 2009 года

Першапачаткова ва Успенскім саборы быў толькі цэнтральны іканастас, пабудаваны каля 1730 года, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1779 годзе для роспісу гэтага іканастаса, як і іканастаса Яўленскай царквы, быў запрошаны майстар Рыгор Мядзведскі. Іканастас сабора выкананы ў характэрным стылі барока. Звяртаюць на сябе ўвагу абразы апосталаў, цэнтральная выява «Спаса Уседзяржыцеля» ў сярэбранай раме. Бакавы іканастас храналагічна адносіцца да рамонту храма ў 60-я гг. XIX ст., як і сярэбраныя шаты на абразах.

Паступовая замена беларускіх барочных абразоў на «псеўдарускія»

У 2009 годзе па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, якія выкананыя ў нібыта «старажытнарускім стылі» інакіняй Анфісай. Гэтыя абразы з’яўляюцца дысгарманічнымі ў дачыненні да барочнага іканастаса і барочных інтэр’ераў храма.

Ці вернуцца ў рамках рэстаўрацыі гістарычныя абразы або іх копіі, намеснік міністра культуры не паведаміў.

Каментары4

  • Екк
    08.10.2023
    "русский мир" наступае
  • б2
    08.10.2023
    Ну што. Мовы няма. Войска няма. Дзяржавы няма. Не будзе і веры.А тэрмін "беларус" заменяць проста на "белороссіянін", а потым на "россіянін" гадоў праз дзесяць.
  • талентЖурналіста
    11.10.2023
    Адбылася прадзея -- старыя абразы замянілі на новыя, толькі што намаляваныя. Ёсць падстава паразважаць пра стаўленне жыровіцкіх манахаў да намоленых святыняў. Але аўтар "публікацыі" на тое не здатны -- проста эпатаж: "выкінулі"!!! Так і хочацца запытаць -- а ты бачыў (бачыла), што выкінулі? Шкада, што атэісты камсамолец пісаў інфу.

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская9

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі3

ЗША і Іран абмяняліся новымі ўдарамі, паставіўшы пад пагрозу перамір'е2

Вызначыліся ўсе пары 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе4

Сабакі супраць катоў: псіхолагі высветлілі, хто з іх больш узнімае настрой, а хто можа псіхалагічна нашкодзіць гаспадару2

Учора ў Беларусі было +33,9°С

Чарговая сенсацыя чэмпіянату свету: зборная ДР Конга выйшла ў плэй-оф

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец31

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць