Будзе ўказ Лукашэнкі аб Інтэрнэце?
У НН трапіў праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт».
У НН трапіў праект указа «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт».
Паводле гэтага дакумента, кантроль над рэсурсамі Інтэрнэту ў Беларусі павінен ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў па ўзгадненні з адмысловай спецслужбай — Аператыўна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы (ААЦ).
Паводле праекта гэтага дакумента, пад кантроль ААЦ трапляюць інтэрнэт‑правайдэры краіны. «Пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права беспасярэдняга доступу (далучэння) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама ўпаўнаважаных пастаўшчыкоў паслуг сеткі Інтэрнэт» будзе вызначаць ААЦ «па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».Дзейнасць правайдэра можа быць спынена паводле пастановы Савета Міністраў.
У сферу уплыву Аператыўна‑аналітычнага цэнтра таксама трапіць забарона на доступ да інфармацыі, незаконнай паводле беларускага заканадаўства. І рэгістрацыя даменных імёнаў .by таксама будзе падконтрольная ААЦ.Гэтая ж структура будзе ажыццяўляць і кантроль за выкананнем патрабаванняў нацыянальнага заканадаўства кампаніямі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрнэт‑паслуг.
Праект указа таксама ўтрымлівае план мерапрыемстваў на бліжэйшы год, якія павінны ажыццяўляцца Саветам Міністраў і Аператыўна‑аналітычным цэнтрам з мэтай удасканалення дзейнасці нацыянальнага сегмента Інтэрнэту ў Беларусі. Так, паводле названага праекта дакумента, у трохмесячны тэрмін пасля апублікавання ўказа, Савет Міністраў павінен забяспечыць рэгламентацыю дзейнасці інфармацыйных рэсурсаў беларускага сегмента Інтэрнэту, а таксама прадставіць звесткі аб уладальніках інфармацыйных рэсурсаў.
Сапраўдную трывогу выклікае пункт 1.5. меркаванага праекта ўказа. У ім гаворыцца: «Пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнэт паводле запыту карыстальніка аказваюць паслугі па абмежаванні доступу да інфармацыі, змест якой скіраваны на: ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці» і г.д.
За прыгожай фармулёўкай «Паводле запыту карыстальніка» можа хавацца ўсё, што хочаце. Прыгадваецца стары савецкі анекдот: «Усё дзеля чалавека. І мы ведаем імя таго чалавека».
Тым больш што працяг пункту недвухсэнсоўна тлумачыць: «Упаўнаважаныя пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнэт забяспечваюць у абавязковым парадку абмежаванне доступу да дадзенай інфармацыі пры наданні паслуг ... дзяржаўным органам ..., дзяржаўным арганізацыям, установам адукацыі, культуры». Пад гэты шырокі пералік трапляюць не толькі белтэлекамаўскія пункты карыстання Інтэрнэтам, але і многія іншыя карыстальнікі. І, хто ведае, ці не будзе гэты пункт выкарыстаны для глушэння незалежных інтэрнэт-сайтаў.
У шасцімесячны тэрмін павінна быць выпрацавана Канцэпцыя па развіцці нацыянальнага сегмента Інтэрнэту.
Акрамя гэтага, прапануецца вызначыць парадак рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэта ў месцах калектыўнага карыстання, а таксама шэраг іншых мерапрыемстваў.
На працягу аднаго года пасля ўступлення ў сілу указа плануецца распрацаваць праект Закона аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт і прадставіць яго на разгляд кіраўніку дзяржавы.
ААЦ будзе кантраляваць сам сябе. Кантроль за выкананнем указа, праект якога трапіў у рэдакцыю NN.BY, плануецца ўскласці на Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы і на той самы Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі.
Аператыўна‑аналітычны цэнтр быў створаны ў красавіку 2008 г.Да гэтага часу пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы існаваў іншы орган, які займаўся пытаннямі, звязанымі з функцыянаваннем ў Беларусі Інтэрнэту – Дзяржаўны цэнтр бяспекі інфармацыі. Тады новаствораная ўстанова пераважна займалася рэгістрацыяй даменаў у зоне .by і кантактамі з замежнымі арганізацыямі, дзейнасць якіх датычыла сусветнага павуціння.
Прапануем тэкст праекту Указу на мове арыгіналу і ў перакладзе.
* * *
Праект
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2009 № г.Мінск
Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт
У мэтах забеспячэння абароны жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, стварэння ўмоў для далейшага развіцця нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнет *:
1. Устанавіць, што:
1.1. аказанне паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт (далей ‑‑ сетку Інтэрнэт) ажыццяўляецца з дапамогай размяшчаемых на дадзенай тэрыторыі і зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку інфармацыйных сетак, сістэм, рэсурсаў, у тым ліку сетак электрасувязі і комплексаў праграмна‑тэхнічных сродкаў (далей ‑‑ рэсурсы нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт).
Рэгістрацыя рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Аператыўна‑аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Звесткі аб зарэгістраваных рэсурсах нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт перадаюцца ў Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у парадку і аб’ёмах, што вызначаюцца гэтым Цэнтрам;
* Пад нацыянальным сегментам глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт разумеецца сукупнасць інфармацыйных сетак, сістэм, рэсурсаў, у тым ліку сетак электрасувязі і комплексаў праграмна‑тэхнічных сродкаў, якія маюць падключэнне да гэтай сеткі, абмежаваная тэрыторыяй і (або) даменнай прасторай Рэспублікі Беларусь.
1.2. аператары электрасувязі, а таксама іншыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па выкарыстанні сеткі Інтэрнэт (далей ‑‑ пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнэт), абавязаны ідэнтыфікаваць * карыстальнікаў сеткі Інтэрнет **, якім яны аказалі дадзеныя паслугі.
Інфармацыя аб ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнет падлягае захоўванню пастаўшчыком паслуг сеткі Інтэрнет не менш аднаго года і прадастаўляецца па патрабаванню дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна‑вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры, папярэдняга расследавання, падатковых органаў, судоў;
1.3. размяшчэнне інфармацыйных рэсурсаў і доступ да сеткі Інтэрнэт дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама іншых арганізацый, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі пастаўшчыкамі паслуг сеткі Інтэрнет.
Упаўнаважаныя пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнэт:
забяспечваюць цэласнасць, канфідэнцыяльнасць, даступнасць і захаванасць інфармацыі дзяржаўных органаў і арганізацый, якая размяшчаецца ў нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
вызначаюцца Аператыўна‑аналітычным цэнтрам пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы;
1.4. пры парушэнні пастаўшчыкамі паслуг сеткі Інтэрнэт, карыстальнікамі сеткі Інтэрнет патрабаванняў гэтага Указа, а таксама іншага заканадаўства ў сферы выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт, аказанне паслуг з выкарыстаннем гэтай сеткі можа быць прыпынена або спынена ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Прыпыненне аказання паслуг з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт ажыццяўляецца па патрабаванню ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, а таксама дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна‑вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры, папярэдняга расследавання і падатковых органаў пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што працяг такога доступу будзе спрыяць здзяйсненню правапарушэння.
Дзяржаўным органам, які выявіў правапарушэнне, выносіцца загад (прадстаўленне) аб ліквідацыі парушэнняў і ўстанаўліваецца тэрмін для іх ліквідацыі, які не можа перавышаць аднаго месяца.
* Пад ідэнтыфікацыяй разумеецца фіксацыя звестак, неабходных для ўстанаўлення пастаўшчыка паслуг і (або) карыстальніка сеткі Інтэрнет.
** Пад карыстальнікамі сеткі Інтэрнет разумеюцца юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выкарыстоўваюць інфармацыйныя сеткі, сістэмы, рэсурсы, у тым ліку сеткі электрасувязі і комплексы праграмна‑тэхнічных сродкаў сеткі Інтэрнет.
Калі названыя ў загадзе (прадстаўленні) парушэнні ва ўстаноўлены тэрмін не ліквідаваны, дзяржаўны орган звяртаецца ў суд для вырашэння пытання аб спыненні аказання паслуг Інтэрнэт.
Пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнет, якiя ажыццяўляюць дзейнасць з парушэннем патрабаванняў гэтага Указа, падлягаюць ліквідацыі (спыненне дзейнасці) па рашэнню суда ў парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі;
1.5. пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнет па запыце карыстальніка аказваюць паслугі па абмежаванні доступу да інфармацыі, змест якой накіраваны на:
ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці;
распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці;
незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых, радыеактыўных, моцнадзеючых, таксічных рэчываў, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў;
арганізацыю незаконнай міграцыі і гандаль людзьмі;
распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў;
прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам.
Упаўнаважаныя пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнет забяспечваюць ў абавязковым парадку абмежаванне доступу да гэтай інфармацыі пры аказанні паслуг з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт дзяржаўным органам (за выключэннем дзяржаўных органаў, указаных у частцы другой падпункта 1.2 гэтага пункта), дзяржаўным арганізацыям, установам адукацыі, культуры;
6. пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнет у сваёй дзейнасці абавязаны выконваць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты ў галіне электрасувязі і іншых паслуг з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт;
7. адказнасць за змест інфармацыі, размяшчаемай і перадаваемай у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнет, нясуць асобы, якія размясцілі гэтую інфармацыю, а пастаўшчыкі паслуг сеткі Інтэрнэт ‑‑ за непрыняцце мер па абмежаванні яе распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
8. спецыяльна упаўнаважаным дзяржаўным органам у сферы бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт з’яўляецца Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які:
каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў, пастаўшчыкоў паслуг сеткі Інтэрнэт па прадухіленні несанкцыянаванага распаўсюджвання абараняемай інфармацыі і забеспячэнні бяспекі пры выкарыстанні рэсурсаў нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт;
вызначае па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік аператараў электрасувязі, якія маюць права непасрэднага доступу (далучэння) да міжнародных сетак электрасувязі, а таксама упаўнаважаных пастаўшчыкоў паслуг сеткі Інтэрнэт;
устанаўлівае парадак аказання паслуг па абмежаванні доступу карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
прадстаўляе Рэспубліку Беларусь у міжнародных арганізацыях па пытаннях бяспекі, выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт;
рэгулюе дзейнасць у галіне рэгістрацыі даменных імёнаў у нацыянальных даменных зонах;
ажыццяўляе кантроль за выкананнем пастаўшчыкамі паслуг сеткі Інтэрнэт заканадаўства ў сферы забеспячэння бяспекі выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
2.1. у трохмесячны тэрмін:
2.1.1. вызначыць:
кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, у сферы выкарыстання сеткі Інтэрнэт;
пералік паслуг, што аказваюцца з выкарыстаннем нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт і абавязкі пастаўшчыкоў паслуг сеткі Інтэрнэт па іх ўліку;
парадак прадастаўлення дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць аператыўна‑вышуковую дзейнасць, органаў пракуратуры, папярэдняга расследавання, падаткавым органам, судам інфармацыі, неабходнай для наступнай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт і аказаных ім паслуг;
парадак прыпынення і спынення аказання паслуг у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
2.1.2. забяспечыць вызначэнне ўпаўнаважанымі рэспубліканскімі
органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду
Рэспублікі Беларусь, парадку рэгістрацыі рэсурсаў нацыянальнага
сегмента сеткі Інтэрнэт і прадастаўлення звестак аб уладальніках
інфармацыйных рэсурсаў у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
2.2. у шасцімесячны тэрмін:
распрацаваць і прадставіць на зацвярджэнне Прэзідэнту Рэспублікі 1 Беларусь праект Канцэпцыі па развіцці нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт;
вызначыць:
парадак дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца праз сетку Інтэрнэт, і парадак распаўсюджвання іх прадукцыі;
парадак ідэнтыфікацыі карыстальнікаў сеткі Інтэрнет у месцах калектыўнага карыстання, у тым ліку карыстальнікаў інтэрнэт‑кафэ, хатніх сетак;
парадак рэгістрацыі інтэрнэт‑магазінаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення рознічнага гандлю, у Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь і механізм кантролю за іх функцыянаваннем;
забяспечыць цэнтралізаваны ўлік сетак электрасувязі, якія выкарыстоўваюцца для аказання паслуг у сетцы Інтэрнэт, адраснай прасторы нацыянальнага сегмента гэтай сеткі і прадастаўленне гэтых звестак у Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
забяспечыць правядзенне мерапрыемстваў па стандартызацыі паслуг з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, механізмаў ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, парадку ўліку аказваюцца паслуг, структуры інфармацыі, якая прадастаўляецца аператарамі паслуг Інтэрнэт дзяржаўным органам;
выпрацаваць меры па аптымізацыі кошту паслуг, што аказваюцца карыстальнікам сеткі Інтэрнэт;
забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі;
2.3. на працягу аднаго года:
ўнесці на разгляд Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь праект закона Рэспублікі Беларусь аб нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
прыняць меры па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі Рады Еўропы аб камп’ютэрных злачынствах, падпісанай 23 Лістапада 2001 ў г. Будапешце;
ўнесці прапановы па парадку здзяйснення здзелак з выкарыстаннем нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет.
3. Нацыянальнаму банку сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін прыняць меры па ўдасканаленні сістэмы электронных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь.
4. Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь сумесна з Генеральнай пракуратурай, Вярхоўным Судом, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, Міністэрствам унутраных спраў і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на працягу года падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па ўстанаўленню адміністрацыйнай, крымінальнай ці іншай адказнасці за парушэнні заканадаўства ў сферы выкарыстання сеткі Інтэрнет.
5. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Аператыўна‑аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
6. Гэты Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў з дня яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем падпункта 1.8 пункта 1, пунктаў 2/4 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
* * *
Указ Президента Республики Беларусь
2009 г. № г.Минск
О мерах по совершенствованию использования национального сегмента глобальной компьютерной сети Интернет
В целях обеспечения защиты жизненно важных интересов личности, общества и государства в информационной сфере, создания условий для дальнейшего развития национального сегмента глобальной компьютерной сети Интернет*:
1. Установить, что:
1.1. оказание услуг на территории Республики Беларусь с использованием национального сегмента глобальной компьютерной сети Интернет (далее - сеть Интернет) осуществляется с помощью размещаемых на данной территории и зарегистрированных в установленном порядке информационных сетей, систем, ресурсов, в том числе сетей электросвязи и комплексов программно-технических средств (далее - ресурсы национального сегмента сети Интернет).
Регистрация ресурсов национального сегмента сети Интернет осуществляется в порядке, определяемом Советом Министров Республики Беларусь по согласованию с Оперативно-аналитическим центром при Президенте Республики Беларусь.
Сведения о зарегистрированных ресурсах национального сегмента сети Интернет передаются в Оперативно-аналитический центр при Президенте Республики Беларусь в порядке и объемах, определяемых этим Центром;
*Под национальным сегментом глобальной компьютерной сети Интернет понимается совокупность информационных сетей, систем, ресурсов, в том числе сетей электросвязи и комплексов программно-технических средств, имеющих подключение к данной сети, ограниченная территорией и (или) доменным пространством Республики Беларусь.
1.2. операторы электросвязи, а также иные юридические лица и индивидуальные предприниматели, оказывающие услуги по использованию сети Интернет (далее - поставщики услуг сети Интернет), обязаны идентифицировать* пользователей сети Интернет**, которым они оказали данные услуги.
Информация об идентификации пользователей сети Интернет подлежит хранению поставщиком услуг сети Интернет не менее одного года и предоставляется по требованию государственных органов, осуществляющих оперативно-розыскную деятельность, органов прокуратуры, предварительного расследования, налоговых органов, судов;
1.3. размещение информационных ресурсов и доступ к сети Интернет государственных органов и организаций, а также иных организаций, использующих в своей деятельности сведения, составляющие государственные секреты, производится уполномоченными поставщиками услуг сети Интернет.
Уполномоченные поставщики услуг сети Интернет:
обеспечивают целостность, конфиденциальность, доступность и сохранность информации государственных органов и организаций, размещаемой в национальном сегменте сети Интернет;
определяются Оперативно-аналитическим центром при Президенте Республики Беларусь по согласованию с Главой государства;
1.4. при нарушении поставщиками услуг сети Интернет, пользователями сети Интернет требований настоящего Указа, а также иного законодательства в сфере использования национального сегмента сети Интернет, оказание услуг с использованием данной сети может быть приостановлено или прекращено в порядке, установленном Советом Министров Республики Беларусь.
Приостановление оказания услуг с использованием сети Интернет осуществляется по требованию уполномоченных государственных органов, а также государственных органов, осуществляющих оперативно-розыскную деятельность, органов прокуратуры, предварительного расследования и налоговых органов при наличии достаточных оснований полагать, что продолжение такого доступа будет способствовать совершению правонарушения.
Государственным органом, выявившим правонарушение, выносится предписание (представление) об устранении нарушений и устанавливается срок для их устранения, который не может превышать одного месяца.
*Под идентификацией понимается фиксация сведений, необходимых для установления поставщика услуг и (или) пользователя сети Интернет.
**Под пользователями сети Интернет понимаются юридические и физические лица, в том числе индивидуальные предприниматели, использующие информационные сети, системы, ресурсы, в том числе сети электросвязи и комплексы программно-технических средств сети Интернет.
Если указанные в предписании (представлении) нарушения в установленный срок не устранены, государственный орган обращается в суд для решения вопроса о прекращении оказания услуг Интернет.
Поставщики услуг сети Интернет, осуществляющие деятельность с нарушением требований настоящего Указа, подлежат ликвидации (прекращение деятельности) по решению суда в порядке, установленном законодательными актами;
1.5. поставщики услуг сети Интернет по запросу пользователя оказывают услуги по ограничению доступа к информации, содержание которой направлено на:
осуществление экстремистской деятельности;
разжигание национальной и религиозной розни;
незаконный оборот оружия, боеприпасов, взрывчатых, радиоактивных, сильнодействующих, токсических веществ, наркотических средств, психотропных веществ и их прекурсоров;
организацию незаконной миграции и торговлю людьми;
распространение порнографических материалов;
пропаганду насилия, жестокости и других деяний, запрещенных законодательством.
Уполномоченные поставщики услуг сети Интернет обеспечивают в обязательном порядке ограничение доступа к указанной информации при оказании услуг с использованием сети Интернет государственным органам (за исключением государственных органов, указанных в части второй подпункта 1.2 настоящего пункта), государственным организациям, учреждениям образования, культуры;
6. поставщики услуг сети Интернет в своей деятельности обязаны соблюдать технические нормативные правовые акты в области электросвязи и других услуг с использованием сети Интернет;
7. ответственность за содержание информации, размещаемой и передаваемой в национальном сегменте сети Интернет, несут лица, разместившие эту информацию, а поставщики услуг сети Интернет - за непринятие мер по ограничению ее распространения в соответствии с законодательными актами;
8. специально уполномоченным государственным органом в сфере безопасности использования национального сегмента сети Интернет является Оперативно-аналитический центр при Президенте Республики Беларусь, который:
координирует деятельность государственных органов, поставщиков услуг сети Интернет по предотвращению несанкционированного распространения защищаемой информации и обеспечению безопасности при использовании ресурсов национального сегмента сети Интернет;
определяет по согласованию с Президентом Республики Беларусь перечень операторов электросвязи, имеющих право непосредственного доступа (присоединения) к международным сетям электросвязи, а также уполномоченных поставщиков услуг сети Интернет;
устанавливает порядок оказания услуг по ограничению доступа пользователей сети Интернет к информации, запрещенной к распространению в соответствии с законодательством Республики Беларусь;
представляет Республику Беларусь в международных организациях по вопросам безопасности использования национального сегмента сети Интернет;
регулирует деятельность в области регистрации доменных имен в национальных доменных зонах;
осуществляет контроль за соблюдением поставщиками услуг сети Интернет законодательства в сфере обеспечения безопасности использования национального сегмента сети Интернет;
осуществляет иные полномочия в соответствии с законодательными актами.
2. Совету Министров Республики Беларусь:
2.1. в трехмесячный срок:
2.1.1. определить:
компетенцию республиканских органов государственного управления, подчиненных Правительству Республики Беларусь, в сфере использования сети Интернет;
перечень услуг, оказываемых с использованием национального сегмента сети Интернет и обязанности поставщиков услуг сети Интернет по их учету;
порядок предоставления государственным органам,
осуществляющим оперативно-розыскную деятельность, органам прокуратуры, предварительного расследования, налоговым органам, судам информации, необходимой для последующей идентификации пользователей сети Интернет и оказанных им услуг;
порядок приостановления и прекращения оказания услуг в национальном сегменте сети Интернет;
2.1.2. обеспечить определение уполномоченными республиканскими
органами государственного управления, подчиненными Правительству
Республики Беларусь, порядка регистрации ресурсов национального
сегмента сети Интернет и предоставления сведений о владельцах
информационных ресурсов в национальном сегменте сети Интернет;
2.2. в шестимесячный срок:
разработать и представить на утверждение Президенту Республики 1 Беларусь проект Концепции по развитию национального сегмента сети Интернет;
определить:
порядок государственной регистрации средств массовой информации, распространяемых через сеть Интернет, и порядок распространения их продукции;
порядок идентификации пользователей сети Интернет в местах коллективного пользования, в том числе пользователей интернет-кафе, домашних сетей;
порядок регистрации интернет-магазинов, используемых для осуществления розничной торговли, в Торговом реестре Республики Беларусь и механизм контроля за их функционированием;
обеспечить централизованный учет сетей электросвязи, используемых для оказания услуг в сети Интернет, адресного пространства национального сегмента данной сети и предоставление этих сведений в Оперативно-аналитический центр при Президенте Республики Беларусь;
обеспечить проведение мероприятий по стандартизации услуг с использованием сети Интернет, механизмов идентификации пользователей, порядка учета оказываемых услуг, структуры информации, предоставляемой операторами услуг Интернет государственным органам;
выработать меры по оптимизации стоимости услуг, оказываемых пользователям сети Интернет;
обеспечить приведение актов законодательства в соответствие с настоящим Указом и принять иные меры по его реализации;
2.3. в течение одного года:
внести на рассмотрение Президенту Республики Беларусь проект закона Республики Беларусь о национальном сегменте сети Интернет;
принять меры по присоединению Республики Беларусь к Конвенции Совета Европы о компьютерных преступлениях, подписанной 23 ноября 2001 г. в г. Будапеште;
внести предложения по порядку совершения сделок с использованием национального сегмента сети Интернет.
3. Национальному банку совместно с Советом Министров Республики Беларусь в шестимесячный срок принять меры по совершенствованию системы электронных платежей в Республике Беларусь.
4. Национальному центру законодательства и правовых исследований Республики Беларусь совместно с Генеральной прокуратурой, Верховным Судом, Комитетом государственной безопасности, Министерством внутренних дел и иными
5.
заинтересованными государственными органами в течение года подготовить и внести в установленном порядке на рассмотрение Главы государства предложения по установлению административной, уголовной и иной ответственности за нарушения законодательства в сфере использования сети Интернет.
5. Контроль за выполнением настоящего Указа возложить на Администрацию Президента Республики Беларусь и Оперативно-аналитический центр при Президенте Республики Беларусь.
6. Настоящий Указ вступает в силу через шесть месяцев со дня его официального опубликования, за исключением подпункта 1.8 пункта 1, пунктов 2-4 и настоящего пункта, вступающих в силу со дня подписания данного Указа.
Президент Республики Беларусь
Каментары