Навука і тэхналогіі33

Беларускі матэматык выкладае ў амерыканскім універсітэце. Яго разлікі могуць дапамагчы ў барацьбе з ракам

Матэматык Аркадзь Кірштэйн родам з Беларусі, але ўжо 11 гадоў жыве ў ЗША. Пра сувязь прыкладной матэматыкі з даследаваннем ракавых пухлін ён расказаў у выпуску ютуб-канала «Беларускі вайб».

Аркадзь Кірштэйн Аркадий Кирштейн Arkady Kirstein
Аркадзь Кірштэйн. Скрыншот відэа AlesChakhouski / YouTube

Аркадзь Кірштэйн жыве ў ЗША 11 гадоў. Цяпер ён выкладае ва Універсітэце Тафтса (прыватны ўніверсітэт у горадзе Мэдфард). Адукацыя там з улікам выдаткаў на жытло складае каля 60 тысяч даляраў у год.

Аркадзь мае з універсітэтам кантракт на тры гады. У далейшым ён будзе шукаць магчымасць заключыць пажыццёвы кантракт (так званы tenure). Як тлумачыць Кірштэйн, большасць сталых прафесараў знаходзяцца на кантракце, з якога не могуць звольніць акрамя як за нейкі крымінал. «Гэта зроблена для таго, каб найбольш сталыя прафесары маглі працаваць над навуковымі праблемамі і не хвалявацца за сваё жыццё і заробак».

Аркадзь — даследчык у галіне матэматычнага мадэлявання фізічных і біялагічных працэсаў. Адна з галін яго даследаванняў — мадэляванне ракавай пухліны. Яго вылічэнні у будучым павінны дапамагчы прагназаваць хуткасць росту пухліны.

«Пакуль мы працуем з нечым кшталту сярэдняй тэмпературы па бальніцы. Але рухаемся, каб разумець лепш, як расце рак, што важней для пэўнага віду раку», — тлумачыць даследчык.

Кірштэйн распавёў, што навуковая праца ў ЗША істотна адрозніваецца ад падобнай працы ў Беларусі. Галоўнае адрозненне — фінансаванне: «Памеры грантаў, якія тут можна атрымаць, значна большыя. Ва Усходняй Еўропе ўвогуле няма фінансавання на такія далёкія планаванні».

Аркадзь Кірштэйн лічыць, што ў бліжэйшыя сто гадоў штучны інтэлект не пакіне без працы матэматыкаў.

«Рэч у тым, што ўсе штучныя інтэлекты зараз працуюць статыстычна. Напрыклад, калі я дам яму хатняе заданне па нейкім складаным матэматычным курсе, ён выдасць рашэнне і, напэўна, паразумнее. Але ў адным выпадку з дзесяці гэта рашэнне будзе вельмі-вельмі добрым, паступовым, у ім будзе цяжка знайсці, што не так, але не правільным», — тлумачыць матэматык.

Аркадзь таксама з'яўляецца суарганізатарам беларускіх культурных імпрэз у Бостане. На музычным факультэце ўніверсітэта беларусы Бостана ладзілі выступленні Маргарыты Ляўчук, Іллі Сільчукова, Зміцера Вайцюшкевіча.

Аркадзь распавядае, што для яго годны беларус — гэта той чалавек, які мае «прагу і гонар быць беларусам, арыентаванасць на нешта чалавецкае». «Пасля 2020 года беларусы вельмі шмат данацілі. Мэта іх цягне данаціць. У амерыканцаў ёсць звычка данаціць. А мэту яны знаходзяць».

Чытайце яшчэ:

«Беларускі вайб» — новы праект Алеся Чахоўскага

Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?» 

Каментары3

  • Андрэй
    16.10.2023
    Шаноўная рэдакцыя, змяніце, калі ласка, "tenor"на "tenure" ў тэксце - гэта typo
  • JJ
    16.10.2023
    Максім Багдановіч - суперскі хлопец!
  • Ворша
    16.10.2023
    Вялікі дзякуй нашым зямлякам! Годную сраву робіце!

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак24

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць5

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак24

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць