Каментары да артыкула

Адбіткі імперый. Чаму Польшча палітычна дзеліцца па колішняй граніцы Расіі і Германіі

  • Літвін
    18.10.2023
    Атрымліваецца, што ўся Беларусь як Польшча "Б", якая галасуе за кансерватыўных рэлігійнікаў і іншых маргіналаў? :(
    Шкада, што ў склад Прусіі анічога не патрапіла
  • Antahon
    18.10.2023
    Літвін, Сапоцкін, здаецца, быў нейкі час у "прускім заборы" 
  • Так
    18.10.2023
    Атрымліваецца, што амаль уся Беларусь ані як Польшча A, ані B, а як БССР, якая прагаласавала за пасладоўнікаў "прогрессивоной советской власти", дакладней аднаго праваслаўнага-атэіста з-пад Шклова, а не за адукаванага заходніка-каталіка Пазняка ці таксама адукаванага каталіка Шушкевіча. 
  • Пасан
    18.10.2023
    Antahon, з Сапцкіна здаецца ліберал Раманчук
  • lipa
    18.10.2023
    Antahon, сёлета ў гэтым Сапоцкіне была. Дык там лукашысты яшчэ тыя.
  • Харэ
    18.10.2023
    Кожны дзень НН валиць па 2-3 артыкулы пра польшчу, можа харэ???
  • Пасан
    18.10.2023
    Так званая Польша А акрамя Пазначшчыны, часткі Сілезіі і невялікай часткі Памор'я паўднёвей Гданьска населена пераважна крэсовымі палякамі - рэпатрыянтамі 1940-50-ых гг. з Беларусі, Украіны і Літвы і іх нашчадкамі. Гэта пераважна нашчадкі паланізаванай дробнай шляхты, мяшчан і іншай больш менш адукаванай і ад даўна вольнай часткі грамадства. Адсюль і лібералізм. Усход Польшчы - гэта ў значнай ступені тыя ж нашчадкі былых прыгонных сялян, так жа як і цяперашнія жыхары Беларусі. Адсюль і рабалепства перад калектыўным панам - дзяржавай. Пад нямецкім заборам таксама прыгон знік раней, адсюль тая ж Пазнаншчына таксама адрозніваецца ад усходніх рэгіёнаў.
  • Sid
    18.10.2023
    Пасан, а што наконт Польшчы, якая была пад вольнай Аўстрыяй? Нешта не спрацоўвае логіка гэтая з рабалепствам. А з эканомікай працуе. 
  • Так
    18.10.2023
    Што цікава, якраз з Беларусі найменш, бо нямала ўмоўных ці сапраўдных палякаў (многія з якіх чыстай беларускай размаўлялі і размаўляюць) засталіся. Большасць з Літвы і Украіны.

    Што тычыцца "пераважна нашчадкі паланізаванай дробнай шляхты, мяшчан і іншай больш менш адукаванай і ад даўна вольнай часткі грамадства", не. Якраз хапала шмат вяскоўцаў, якія мелі толькі базавую адукацыю. Бо калі ўжо хочацца недзе шукаць лібералізм, дык якраз у былой Галіцыі, якая была самым ліберальным zaborem і дзе той кансерватыўны-лібералізм (не толькі кракаўскі) быў і ёсць моцны, так было ў санацыйныя часы, сацыялістычныя PRL, так зараз.

    І якраз на ўсходзе Польшчы захавалася больш прыватных гаспадарак, тым самым пашанаванне свайго, ад маёмасці да культуры, а на захадзе камуністы панарабілі PGR (аналаг саўгасаў), так што пра "рабалепства перад калектыўным панам - дзяржавай" якраз хутчэй на Ziemiach odzyskanych.

  • Vik
    18.10.2023
    Статья полная "лухта". Пусть поездит по стране и поспрашивает как работали в колхозах на западе и на востоке. И выяснит почему выходцев из Гродненской области пролетарии до сих пор обзывают "западниками"
  • Ĺ
    18.10.2023
    Ziemliapisaŭ 2020 h. niama, tamu i niama padstaŭ scviardžać, što "niama" hlybinnaha idealahičnaha hruntu.
    Josć ziemliapis paŭstannia 1863-1864 h., josć ziemliapis 1994 h., josć katalickija bažnicy, a Vilnius hetak-ža pobač. Tamu, niahliedziačy na dziejnasć biela-rusaŭ, Uschodniaja Litva saboj zastajecca.
  • Так
    18.10.2023
    Яшчэ адносна нядаўна наша каталіцкая частка г.зв Заходняй Беларусі ці гістарычная Літва адрознівалася, але і тут з усходу прыйшлі саветы-расеізатары і ўніфікавалі пад рэспубліканскія стандарты, на жаль.
  • Пасан
    18.10.2023
    Так, калі б у Беларусі засталіся ўсё з'ехаўшыя ці загінуўшыя палякі (а гэта ў першую чаргу апалячаная шляхта) і яўрэі, людзі вольныя якія ня ведалі прыгоннага ярма, мы б жылі ў зусім іншай краіне ў плане правоў і свабод і ніхто б ніколі хлуслівага байструка на паньства б не выбраў. А так будзеце яшчэ доўга як той кажа ў лапцях і пад пугай хадзіць. Вось такая мужыцкая праўда.
  • жэўжык
    20.10.2023
    Пасан, усё роўна выбралі б хлуслівага байструка. Менавіта таму, што ён быў хлуслівы і розным людзям абяцаў супрацьлеглае. Для кожнай катэгорыі грамадзян ён адмыслова адаптаваў сваю хлусню. Нават некаторыя з нацыяналістаў галасавалі за Лукашэнку (пераважна ў другім туры, куды не прайшоў Пазняк). У ЗША таксама аднойчы выбралі такога ж хлуслівага Трампа. Час ад часу нараджаюцца вельмі таленавітыя хлусліўцы і махляры, якія лезуць у палітыку.
  • Freddy
    20.10.2023
    жэўжык, жэўжык, Трамп в отличии от своих попередников никому не врал. Заруби это себе на своем комуняцком носу, чудо ты советское. Трамп народный президент пришел к власти как раз из-за коррупции и вранья политических элит США. Как президент Трамп был самый успешный за 50 лет. Сравнивать его с Байденым вообще нерльзя. Байден убогий клоун..
  • Нікан
    18.10.2023
    Насамрэч сумнае для Беларусі даследванне, хоць і супярэчнае. Калі за 200 год так зміянілася свядомасць палякаў, то не дзіва, што ў 1994 беларусы абралі Лукашэнку. Тыя самыя кардыльныя змены адбыліся і з беларускай свядомасцью і нашмат глыбей, паколькі палякі не трапілі пад русіфікацыю ў складзе СССР. То бок беларусы заўсёды будуць на свабодных выбарах абіраць новых "лукашэнак". Але я ўсё ж мяркую, што Расея не першапрычына, а следства. То бок ў данным выпадку можам назіраць, як хвост віляе сабакай. Гэта не Расея так паўплывала на ўсходніх палякаў, а таму што па той мяжы ідзе падзел на заходніх славянаў і ўсходніх, таму і пражылі ў складзе Расеі 200 год, бо светапогляд адзін, ўсходніх славянаў. Між іншым, Варшава, гэта мазуры генітычна блізкія да беларусаў, а вось Кракаў, гэта ўжо ляхі і іншае племя. То бок на ўсход ад Варшавы гэта ментальна адзін народ з беларусамі і далей на Ўсход да Смаленска, Пскова, Белгарада. І ніякія імперыі тут не прычым, ну нельга так змяніць свядомасць на генетычным ўзроўні за 200 год, гэтая ментальнасць падобная на беларускую існуе даўно і з'явілася яшчэ да з'яўленне самой Польшчы. 
  • каштэля
    19.10.2023
    А мая бабуля з-пад Гомля выдатна ведала, што такое каштэля
  • Волат
    20.10.2023
    каштэля, польская агентура яўна! 
  • Памылковая назва
    20.10.2023
    "лінія каштэлі" - безпадстаўная выдумка.
    Усе ведаюць, ці ўжо памятаюць, пра гатунак "каштэля". Але ж так хочацца крэсліць межы!
  • не будем врать
    20.10.2023
    На жаль у Беларуси няма выбарау ад 1994г, таму и парауноуваць няма чаго. Адны выдумки.
  •