Вайцяховіч з бандай з НАН на чале з Лакізай - найгоршае што магло здарыцца з археалагічнай навукай. Дзейнічае гэтая карупцыйная банда так: у гістарычным цэнтры горада Н, дзе ёсць зона аховы археалагічнага слою, перад пачаткам любога будаўніцтва згодна з законам павінны праводзіцца археалагічныя працы. НАН на чале з Лакізай заключаюць дамову з інвестарам на правядзенне археалагічнага даследвання, беручы ў свае кішэні велізарную суму сродкаў, а па факце на аб’ект прыяжджае Вайцяховіч і праводзіць фармальны археалагічны нагляд. Па факту ён можа з’явіцца на аб’екце на пару гадзін і нешта для справаздачнасці пафоткаць. Пра паўнавартасныя археалагічныя раскопкі няма нават і мовы. Задаволенымі застаюцца псеўдаархеолагі з НАН, якія зарабляюць карупцыйныя грошы, задаволены і інвестар, які не губляе час на правядзенне археалагічных раскопак (правядзенне якіх можа зацягнуцца на месяцы). Гэтая банда знішчыла тысячы кубаметраў сярэднявечнага археалагічнага слою ў дзясятках гарадоў Бацькаўшчыны. Было б добра каб хто напісаў пра гэту злачынную схему матэрыял
Андрусь
21.10.2023
Увогуле, гэта не ёсць сенсацыяй. Пра драўляныя зрубы ў гэтым вале падрабязна распвёў Штыхаў. Гэта заўжды ўзгадваў у сваіх экскурсіях стваральнік музея "Стары Менск" і ініцыятар захавання і вывучэння гарадзішча Глеб Лабадзенка. Проста ў нашых навукоўцаў рукі не дужа даходзяць да сваёй гісторыі. І, усё ж, удакадніце ў таго вашага "Спутніка", што яны мелі на ўвазе пад знаходкай, якую яны па-расійску называюць "лопата", а НН па-нашаму то "лапата", то "рыдлёўка". У нашай мове гэта розныя рэчы.
Пры раскопках гарадзішча на Менцы знайшлі драўляныя канструкцыі, якім можа быць больш за тысячу гадоў
І, усё ж, удакадніце ў таго вашага "Спутніка", што яны мелі на ўвазе пад знаходкай, якую яны па-расійску называюць "лопата", а НН па-нашаму то "лапата", то "рыдлёўка". У нашай мове гэта розныя рэчы.