Свет77

Кіраўнік «ДНР» узнагародзіў прапагандыста Салаўёва званнем Героя

Кіраўнік акупаванай «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў, што прысвоіў расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву званне «Героя ДНР».

Уладзімір Салаўёў. Фота: Дзяніс Пушылін / Telegram

«Акрамя інфармацыйнага фронту, на якім Уладзімір Рудольфавіч актыўна падтрымлівае Данбас доўгія гады супрацьстаяння, ён увесь перыяд СВА (так расійская прапаганда называе вайну ва Украіне. — «НН») — часта на перадавой. Мала засталося месцаў, дзе ён не пабываў — у самай гушчы падзей, прычым тое, што ён робіць, як дапамагае, шмат у чым застаецца за кадрам», — заявіў прызначаны Расіяй «кіраўнік» акупаванай часткі Данецкай вобласці Украіны.

Уладзімір Салаўёў — самая адыёзная фігура расійскай прапаганды. У 2022 годзе ЕС, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і іншыя краіны ўвялі супраць яго персанальныя санкцыі. 

Каментары7

  • Янка
    23.10.2023
    Яўген Прыгожын таксама пачынаў свой гераічны шлях з шакаладных медалёў героя ЛНР і ДНР. Летам 2022 да іх дадаўся ўжо моцна дэвальваваны медаль героя Расеі. Ну а цяпер спадар Прыгожын са сваімі найбліжэйшымі паплечнікамі назірае з канцэрта Кабзона за яскравай кар'ерай спадара Салаўёва
  • mikola
    23.10.2023
    Янка,  zastaeca im pazadac *plionnai* pracy u spravah....Buduc im jasce Medali....A lepei *asinavy kol* na Magile...
  • Ёсік
    23.10.2023
    Гэтыя ўзнагароды, як семкі, раздаюць, яны нічога не каштуюць. Языком ён можа малаціць, больш нічога. Сабе "кіраўнік днр" колькі зорак выпісаў?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць