Грамадства77

Ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак нападу Расіі на Беларусь

Валер Сахашчык у інтэрв’ю праекту «Ток»распавёў, ці магчыма вайна Расіі з Беларуссю, які план у беларускіх генералаў на выпадак такой вайны, чым адрозніваецца Залужны ад Хрэніна, а Данілаў ад Вальфовіча.

Валерый Сахашчык Валерий Сахащик Valeriy Sakashchyk
Валерый Сахашчык у студыі «Ток». Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Ці магчыма вайна Расіі з Беларуссю 

Сахашчык адзначыў, што ў Расіі няма сэнсу цяпер нападаць на Беларусь. Яна і так можа яе ў любы момант забраць.

«Расійскія ваенныя знаходзяцца ў Беларусі. Яны могуць, не пытаючыся ні ў кога, павялічыць колькасць ваенных, зрабіць усё, што заўгодна. Калі называць рэчы сваімі імёнамі, Адміністрацыя Лукашэнка — гэта акупацыйная адміністрацыя, якая прадстаўляе інтарэсы Расійскай Федэрацыі. Так, яны пра сябе не забываюцца. Яны хочуць па максімуме захаваць за сабою ўладу і паўнамоцтвы. Але павадок у іх вельмі кароткі».

Ці маюць беларускія генералы план на выпадак вайны Расіі супраць Беларусі

Сахашчык падкрэслівае, што нельга ўсіх беларускіх генералаў раўнаваць пад адзін грэбень, бо яны розныя. Другая акалічнасць, якую трэба ўлічваць, гэта ваенная дактрына Беларусі. Па ёй ворагам Беларусі з'яўляецца НАТА.

«Любому мыслячаму чалавеку, а тым больш мыслячаму генералу зразумела, што смешна чакаць ад НАТА агрэсіі з Захаду. Але ён — чыноўнік, які абавязаны выконваць прадпісанні, якія да яго даведзены старшым начальнікам. Па іх ён павінен сябраваць з Расіяй і ваяваць супраць НАТА».

Чым Залужны адрозніваецца ад Хрэніна

Падчас размовы Сахашчыку прапанавалі адказаць, чым галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны адрозніваецца ад міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна. Валерый Сахашчык з усмешкай адказаў, што гэтых людзей ён увогуле не параўноўваў бы.

Валерий Сахащик и Валерий Залужный Valery Sakhashchyk and Valery Zaluzhny Валерый Сахашчык і Валерый Залужны
Валерый Сахашчык і Валерый Залужны. Фота: сацсеткі

«Тое, што адзін і другі ў генеральскай форме, на гэтым падабенства і заканчваецца. Залужны — гэта вялікі мысляр свайго часу. Перад усім геній мыслі. Гэта чалавек, які заўсёды думае на гады наперад. Ён цяпер знаходзіць спосабы ўзброенай барацьбы, да якіх людзі дадумаюцца невядома калі. Ён гэта стварае, вельмі хутка ўкараняе.

Ён стварыў сістэму, пры якой ад ідэі да тэхнічнай рэалізацыі і выкарыстання на полі бою праходзяць усяго тыдні. Ён стварыў такую каманду, такі калектыў зацікаўленых, матываваных, патрыятычных людзей, пры якой просты чалавек можа нешта прыдумаць і ў любы момант зайсці да Валерыя Фёдаравіча, прапанаваць, і ён абсалютна ўпэўнены, што ўжо сёння вечарам у яго будзе ўсё для таго, каб гэта рэалізаваць.

Такіх людзей, як Залужны, гісторыя нараджае рэдка. Гэта проста падарунак лёсу, што ва Украіне аказаўся такі чалавек».

Хрэнін жа на сваёй пасадзе, на погляд Сахашчыка, «стандартны чыноўнік у ваенным пінжаку з пагонамі».

Калі ж гаварыць пра здольнасць сённяшняга міністра абароны абараняць Беларусь, то Сахашчык прапаноўвае згадаць падзеі 9 жніўня 2020 года:

«Дзе быў Хрэнін? У шпіталі. Ён захварэў. Пакуль усё хісталася, калывалася, і была незразумелая сітуацыя, ён аддаў перавагу для сябе пахварэць».

Чым Данілаў адрозніваецца ад Вальфовіча

А вось параўнаць сакратара Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны Аляксея Данілава і дзяржсакратара Рады нацыянальнай бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча Валерыю Сахашчыку цяжэй:

«Па-першае, я асабіста не знаёмы з Данілавым. Мне складана ахарактарызаваць гэтага чалавека. Я магу неяк судзіць па інфармацыі, што зʼяўляецца ў адкрытых крыніцах. Ён стварае ўражанне вельмі моцнай цэльнай асобы, якая здольная сістэмна мысліць і рэалізоўваць сурʼёзныя задачы».

Аляксандр Вальфовіч Alexander Vоlfovich Александр Вольфович
Аляксандра Вальфовіча Сахашчык лічыць вельмі адукаваным і інтэлігентным чалавекам. Фота: тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС

Адносна Вальфовіча Сахашчык адзначыў, што ён добрага меркавання аб ім:

«Я добра ведаю гэтага чалавека. У мяне зараз паляцяць камяні, магчыма і іншыя прадметы, але я лічу, што павінен гаварыць тое, што я думаю. Я лічу Вальфовіча вельмі адукаваным, вельмі інтэлігентным чалавекам.

І, як бы гэта ні гучала нечакана для аўдыторыі, патрыётам Беларусі. На жаль, на тым месцы і ў той ролі, у якой ён знаходзіцца, ён паступае так, як паступае. Але я веру ў тое, што калі памяняецца сітуацыя, ён праявіць свае лепшыя якасці, свой патэнцыял і прынясе вялікую карысць Беларусі».

Глядзіце цалкам:

Каментары7

  • Ёсік
    25.10.2023
    Нават, не ведаю, як павёў бы сябе спадар Сахашчыка, будзь ён у жніўні 2020 дзеючым камандзірам брэсцкіх дэсантнікаў? Што зрабіў лукашэнка перад выбарамі? Ён аб'ехаў вайскоўцаў, амапаўцаў, атрымаў ад іх падцьверджаньне, што ўсіх пазабіваем, а ты будзеш надалей зьдзеквацца з гэтага маўчалівага народу. Зараз усе былыя так сьпяваюць прыгожа, а чаму вас не было чуваць у 2015, 2016, 2017, 2019? Усё было добра, лукашэнка толькі 10 жніўня 2020 сапсаваўся?
  • Пеця
    25.10.2023
    Сахачык,як i Пазняк, две лукашэнкаўскiя кансервы. А Вальфовiч кансерва расейская.
  • Вован
    25.10.2023
    Чушь несусветная... Ещё бы про план напада Таиланда ....

Цяпер чытаюць

«Ад вобразу тусоўшчыцы я не адмыюся». Шчырая гутарка з Яўгеніяй Сугак пра асабістае, тэксты для Калеснікавай і праклён беларускіх медыя20

«Ад вобразу тусоўшчыцы я не адмыюся». Шчырая гутарка з Яўгеніяй Сугак пра асабістае, тэксты для Калеснікавай і праклён беларускіх медыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў выніку знікнення электрычнасці адбыўся збой у падачы вады

«Ледзь не перахрысцілася». Галасавы памочнік Аліса шакаваў карыстальнікаў сваёй беларускай мовай16

Трамп і Маск вырашылі наведаць Форт Нокс — адно з самых закрытых месцаў у свеце, ахутанае канспіралогіяй7

Пуцін прапанаваў Трампу расійскі алюміній і рэдказямельныя металы6

У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шараговай аперацыі11

Блогер Vadimati: Маё «пакаяннае» відэа сілавікі здымалі тры разы. І нічога не выйшла1

Аляксандр Вучыч пакаяўся, што Сербія прагаласавала ў ААН за рэзалюцыю з асуджэннем Расіі11

Трамп пасадзіў Макрона на рог стала. Фота завірусілася ў інтэрнэце23

Жанчына, якой сусед-дачнік адсек чатыры пальцы, расказала, як цяпер аднаўляе здароўе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ад вобразу тусоўшчыцы я не адмыюся». Шчырая гутарка з Яўгеніяй Сугак пра асабістае, тэксты для Калеснікавай і праклён беларускіх медыя20

«Ад вобразу тусоўшчыцы я не адмыюся». Шчырая гутарка з Яўгеніяй Сугак пра асабістае, тэксты для Калеснікавай і праклён беларускіх медыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць