Грамадства88

Жыхарка Варшавы ўратавала 26-гадовага беларуса, які апынуўся на вуліцы пад праліўным дажджом і нічога не памятаў

Жыхарка Варшавы Роза Цыбульска распавяла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, як ранкам у мінулую нядзелю выратавала маладога беларуса: напаўголы хлопец стаяў пасярод дарогі пад праліўным дажджом, дрыжаў і не мог гаварыць. Яна выклікала хуткую, а потым яшчэ й пераконвала дактароў, што чалавеку патрэбная дапамога. Пані Роза дагэтуль не ведае, каго яна выратавала: «У хлопца рэтраградная амнезія, ён нічога не памятае з той ночы, апрача таго, што быў у клубе».

Роза Цыбульска. Фота: сацыяльныя сеткі

У суполках варшаўскіх беларусаў у фэйсбуку актыўна абмяркоўваюць гэты выпадак. Удзельнікі просяць паведаміць імя і прозвішча пацярпелага, калі нехта заўважыць, што хтосьці са знаёмых не вярнуўся дахаты, не прыйшоў на вучобу або на працу.

А таксама згадваюць, што ўжо сустракаліся ў Варшаве з падобнымі выпадкамі — калі людзі пасля наведвання клубаў апынаюцца ў незнаёмых мясцінах, без грошай, мабільнага тэлефона і дакументаў. У каментарах гучаць парады «не злоўжываць алкаголем і наркотыкамі» і быць асцярожней з кактэйлямі — «браць закаркаваныя напоі, каб ніхто нічога не падмяшаў».

Роза Цыбульска ўпэўненая, што хлопец не выглядаў так, нібыта проста «перабраў». Калі яна ўбачыла яго непадалёк ад свайго дома, то вярнулася з ім у пад'езд, папрасіла кансьержку выклікаць хуткую, зняла з яго мокрае адзенне і аддала сваё, а ногі накрыла выратавальнай тэрмакоўдрай.

Калі стан хлопца пачаў паляпшацца, ён здолеў сказаць, што ён з Беларусі і што яму 26 гадоў.

Фота: фэйсбук Розы Цыбульскай

Жыхарку Варшавы непрыемна ўразіла, што дактары хуткай, якая прыбыла праз 25 хвілін, паставіліся да хлопца без належнай увагі. «Яны сказалі, што ягонаму жыццю нічога не пагражае. І мне давялося пераконваць іх, што вельмі рызыкоўна пакідаць чалавека ў такім стане без дагляду. Прыслухаліся ж да мяне толькі тады, калі я сказала, што маю медычную адукацыю. Хлопца забралі ў машыну, але нават не прапанавалі коўдры, каб сагрэцца».

За спачуванне і неабыякавасць Розе Цыбульскай дзякуюць і палякі, і беларусы. «Pani ma serce Jezusa», — напісала польская дзяўчына.

Каментары8

  • Шляхцич Завальня
    25.10.2023
    Добра кабета
  • Wolf
    25.10.2023
    Так набраўся наркаты, што ў адных трусах апынуўся? Хаця могуць і падсыпаць...
    Дзякую польскай дзяўчыне..
  • Саммер
    25.10.2023
    Жительницу Варшавы неприятно поразило, что врачи скорой, прибывшей через 25 минут, отнеслись к парню без должного внимания.
    Чтобы не думали, что наброс: много украинцев устроилось медиками в Польше , так как:

    украинским врачам не нужно сдавать экзамен на знание польского медицинского языка и подтверждать трехлетний опыт работы. Единственное, что нужно — обратиться в Министерство здравоохранения Польши за разрешением заниматься профессиональной деятельностью на территории страны.


Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі41

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць