Свет1414

Праціўнікамі афіцыйнага статусу каталонскай мовы ў ЕС сталі Латвія і Літва

Прычына ў тым, што гэта можа стварыць прэцэдэнт, якім потым захоча скарыстацца рускамоўная меншасць у краінах Балтыі.

 Крыш'яніс Карыньш Krisjani Karins Кришьянис Кариньш
Міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш. Фота: сацыяльныя сеткі

Як паведамляе europapress.es, Іспанія прапанавала змяніць моўны рэжым Еўрасаюза, каб уключыць у яго каталонскую, галісійскую і баскскую мовы. На гэтым тыдні ў Люксембургу адбылося пасяджэнне Рады па агульных пытаннях ЕС, у якую ўваходзяць міністры замежных спраў краін-удзельніц.

Як паведамляе выданне, прынамсі дзве дэлегацыі, Латвіі і Літвы, адкрыта выступілі супраць унясення паправак у рэгламент, які рэгулюе выкарыстанне афіцыйных моў ЕС.

Па прыбыцці на сустрэчу міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш (Krišjānis Kariņš) заявіў, што ён не думае, што ЕС будзе павялічваць колькасць афіцыйных моў. Ён лічыць, што ў ЕС ёсць іншыя праблемы.

Ужо на сустрэчы Карыньш і яго літоўскі калега Габрыэлюс Ландсбергіс заявілі пра «палітычны ўплыў», які гэтая мера можа аказаць на становішча ў іншых краінах-удзельніцах. У прыватнасці, гэты крок можа стварыць прэцэдэнт, якім потым захоча скарыстацца рускамоўная меншасць у краінах Балтыі.

Міністр замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс (José Manuel Albares) паспрабаваў пераканаць сваіх калег падтрымаць яго ініцыятыву, спасылаючыся на культурнае і лінгвістычнае багацце Еўропы і неабходнасць паважаць разнастайнасць. Ён таксама падкрэсліў, што Іспанія гатовая ўзяць на сябе ўсе выдаткі па прызнанні трох новых моў у якасці афіцыйных.

Аднак яго аргументы не пераканалі большасць краін, якія запатрабавалі больш інфармацыі па гэтым пытанні. Прадугледжваецца, што абмеркаванне будзе працягвацца на тэхнічным узроўні ў найбліжэйшыя месяцы.

Пазіцыя Латвіі і Літвы выклікала расчараванне ў Каталоніі і Краіне Баскаў.

«Аж не верыцца. Краіны, чые мовы доўгі час выжывалі ў супрацьстаянні з імперскім вялікім братам, цяпер блакуюць гістарычнае рашэнне для яшчэ адной мовы, якая знаходзіцца ў абсалютна аналагічнай сітуацыі.

Якая можа быць сувязь паміж каталонскай — мовай нацыі, якая цалкам і поўнасцю ўваходзіць у ЕС — і рускай, не вельмі зразумела. Руская ў ЕС знаходзіцца ў той жа пазіцыі, што і арабская, турэцкая, кітайская або урду: мова адной са шматлікіх дыяспар, і не больш за тое», — піша ў фэйсбуку беларус Павел Кірылёнак, які аддаўна жыве ў Каталоніі.

Чытайце яшчэ:

Баскская пісьмовая мова «пастарэла» на тысячагоддзе

Як каталонская песня «Муры» стала гімнам беларускага пратэсту

Прэцэдэнт для беларускай мовы: гісторыя заняпаду і ўваскрасення каталонскай мовы

Каментары14

  • Геній
    26.10.2023
    Калі незразумела, то я раскажу — ватнікі ў Балтыі спрабуюць дабіцца тых жа правоў, што і карэнныя народы е
    Еўропы, маўляў, чым мы горшыя. У Літве троху, а асабліва ў Латвіі, дзе тыя ватнікі складаюць траціну насельніцтва, гэта можа стаць праблемай. Таму яны і патрабуюць не прымаць бяздумна гэты закон.
  • maple
    26.10.2023
    Геній, ну так каталонцы не виноваты в проблемах Латвии. 
  • Янка
    27.10.2023
    Геній,вы неправыя ў тым сэнсе, што прапановы Іспаніі тычылісь моў менавіта яе каранных народаў. Каранны народ - гэта нацыянальная меншасць, якая ня мае сваёй дзяржаўнасці. Расейцы/беларусы/палякі/украінцы бясспрэчна ня можуць лічыцца караннымі народамі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць